Нядаўна я пачула цудоўныя словы ад святара, які сказаў, што бацькі шмат клапоцяцца аб тым, каб дзіцяці было добра, але не імкнуцца да таго, каб дзеці былі добрымі. Са сваёй практыкі магу сказаць, што многія бацькі так і робяць, цікавячыся толькі тым, ці ела дзіця і якую адзнаку атрымала ў школе, ігнаруючы выхаванне маральна-духоўных каштоўнасцей, проста элементарнага дабра.
Мала хто чытае зараз усёй сям'ёй кнігі пра дабрыню, глядзіць кранальныя фільмы, абмяркоўвае годныя павагі ўчынкі. Як жа выхоўваць у дзіцяці добрае і светлае? Асновы дабрыні неабходна закладваць ужо ў раннім дзяцінстве, прыкладна ва ўзросце 2-5 гадоў, калі ў дзіцяці пачынае развівацца эмацыйная сфера. Добрым прыкладам сваім дзецям служаць бацькі, паказваючы сваё добрае стаўленне і любоў да людзей, прыродзе, жывёлам.
Урокі дабрыні.
- Тут дапамогуць народныя казкі, якія даюць дзіцяці першыя ўяўленні аб такіх катэгорыях, як дабро і зло. Дзіцячая Біблія з'яўляецца важнай і неабходнай кнігай у выхаванні вечных каштоўнасцей.
- Сумесны прагляд мультфільмаў, дзіцячых фільмаў і далейшае абмеркаванне ўчынкаў добрых і злых герояў.
- Развучвайце і спявайце добрыя песні.
- Дапамагайце тым, хто жыве ў нястачы, дзецям з дзіцячых дамоў і малазабяспечаных сем'яў у зборы канцтавараў, цацак, адзення.
- Падкормлівайце птушак і жывёл.
- Вучыце дзіця саступаць месца пажылым людзям, цяжарным жанчынам у грамадскіх месцах.
- Завядзіце хатняга гадаванца і дапамагайце дзіцяці клапаціцца аб ім.
- Разбірайце рэальныя ўчынкі людзей і сітуацыі з жыцця. Абмяркоўвайце прычыны паводзін, якія прывялі да дрэнных ўчынкаў.
Не забывайце хваліць дзіця за дабро, міласэрнасць і спачуванне да блізкіх. Сардэчнасць пачынаецца з сям'і, з уважлівых і клапатлівых адносін адзін да аднаго. Дзяліцеся часцінкай дабра, бо вы нічога не страціце, а толькі памножыце, як у песні спяваецца: "... падзяліся ўсмешкай сваёй, і яна да цябе яшчэ не раз вернецца".
Падрыхтавала Вольга Парада