Skip to main content

Каля Маці Божай

Папа памаліўся ў базіліцы Санта Марыя Маджорэ. Гэта адбылoся перад яго падарожжам у Паўднёвую Карэю. Я не ведаю, навошта Ватыканскаму радыё пісаць пра гэты візіт у базіліку, асабліва калі ён адбыўся ў дзясяты раз, бо гэта ўжо не “падзея”, а звычыйнае жыцце добрага каталіка.

Неяк смешна гучыць ў адрас Папы маё азначэнне “добры каталік”, але я перакананы, што Пантыфіку значна цяжэй знайсці час для малітвы чым мне, што гэты час для Марыі яму каштаваў высілкy. Можа ён у гэты дзень устаў раней, ці збіраў рэчы хутчэй, ці адмовіўся ад чаго-небудзь, але мне здаецца, што была нейкая, можа нават добрая, альтэрнатыва часу, праведзенаму ў базіліцы Санта Марыя Маджорэ.

Наш Папа любіць Марыю і таму знайшоў гадзіну для малітвы. Цікава, што Папа казаў Марыі, аб чым прасіў, якія турботы і хваляванні аддаваў?

Я не заўсёды звяртаюся да Марыі ў сваіх турботах. Толькі пасля нейкіх эмацыйных уздымаў (пілігрымка) альбо падчас тэматычных перыядаў года (кастрычнік). Але ў нашых з Ёй адносінах ёсць вельмі файны момант: калі я не ў стане ўжо нават хацець хацець, калі мая малітва да Бога зрабілася знежывелай, як сухар, я кажу Марыі: “Пашкадуй мяне, дапамажы.” І Яна заўсёды дапамагае.

Веру, што і Папе дапаможа ў ягоным падарожжы па Паўднёвай Карэі.

Вова Крупенка

 

Рэдагавана: 18 Жніўня 2014