Папа кажа: "навяртанне – гэта настальгія па Божай любові". Настальгія – гэта моцнае і салодкае пачуццё. Але яно прыносіць нейкае пачуццё дыскамфорту, бо памятаеш, што было лепш, чым зараз. І вось адсюль два шляхі: цешыцца ўспамінамі або вярнуцца да таго дабра, якое некалі пакінуў.
У блуднага сына, мне здаецца, было нешта падобнае. Апынуўшыся ў вельмі складаных абставінах, ён не адразу вырашыў вярнуцца да айца, але ўспаміны аб доме, аб тым, як там добра слугам, спарадзілі ў яго сэрцы моц устаць і пайсці.
А ў вас ёсць успаміны, аб тым, як добра з Богам?
У нашага Пана шмат метадаў вяртання чалавека да Сябе, але вось гэты, здаецца, адзін з самых далікатных. Ен не парушае маёй свабоды, але дакранаецца да натуральнага жадання дабра.
“Мы ні на хвіліну не павінны сумнявацца ў Яго блізкасці, і ў гэтым дапамагае гісторыя, якая сведчыць аб тым, што Бог ніколі не адступаецца ад чалавека, нават калі апошні здраджвае яму”.
Навяртанне можа нарадзіцца не з тваіх успамінаў, а з прыкладаў гісторыі. Знаёмства з прыкладамі святых людзей, з тым, як яны жылі і як адчувалі Бога, можа стаць годнай падставай да твайго навяртання.
Файна падае вікіпедыя азначэнне нашай сённяшняй тэмы разважання: настальгія (-грэцк. νόστος — «вяртанне на радзіму» і άλγος — «боль») - туга па радзіме. Будзем жа прасіць аб мужнасьці ўстаць і ісьці, бо няма лепшага мейсца, чым наша нябесная Радзіма.
Уладзімір Крупенка