“Гэта другая нядзеля Адвэнту супадае з урачыстасцю Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, і такім чынам наш позірк прыцягвае прыгажосць Маці Езуса, нашай Маці," - сказаў Папа 8 снежня - "З вялікай радасцю Касцёл сузірае “поўную ласкі”, і пачынаючы гэтымі словамі прывітаем яе ўсе разам: “поўная ласкі”. Паўторым тры разы: “Поўная ласкі! Поўная ласкі! Поўная ласкі!"
Мне здаецца, што падчас сустрэчы Анёла і Марыі, з іх дваіх больш здіўлены быў Габрыэль. Даўно ўжо не было бачна кагосьці, хто так моцна быў бы злучаны з Богам. І ў Яго “поўная ласкі” я бачу такое шчырае здіўленне і захапленне, што нават трошкі зайздрошчу.
“І такой Бог яе бачыў з першых момантаў свайго плана любові. Бачыў яе прыгожай, поўнай ласкі!” Кожная маці вартая свайго сына і Бог ведаў, якой павінна быць Маці Езуса.
Таямніца гэтай дзяўчыны з Назарэта, якая знаходзілася ў сэрцы Божым, нам не чужая. Яна не на вышыні, а мы ў нізе! Не, мы злучаны!
Марыя – наш скарб. Калі б не Яна, мне здаецца, нам было б яшчэ горш, чым у гісторыях з народам выбраным. Там у небе, дзе ўсе моцна-моцна злучаныя паміж сабой і Богам у адно. Толькі ўявіце сабе: вы – Бог і вялікая частка вас заўседы просіць за гэты грэшны люд. Можа і не просіць, але стаіць перад вамі і бесперапынна нагадвае пра вашу любоў да людзей.
Яна злучана з Богам, а мы злучаны з ёй. Не ведаю, чаму так атрымалася, але была на гэта Воля Таты нашага Нябеснага.
Таксама і мы, спрадвеку былі выбранымі Богам, каб жыць святым жыццём, свабодны ад граху.”
Як абудзіць ўсведамленне гэтай рэчаіснасці, усведамленне таго, для чаго пакліканы і што гэта сапраўды магчыма? Можа і ніяк, але ведаю, што дзякуючы малітвам Марыі, не адно каменнае сэрца было пераўтворана ў плацяное і любячае.
Таму, у гэту ўрачыстасць, сузіраючы нашу Беззаганую і прыгожую Маці, распазнаем наш самы сапраўдны лёс, самае глыбокае пакліканне: быць святымі, перамененымі любоўю, перамененымі прыгажосцю Бога.
Уладзімір Крупенка