Skip to main content

Пра адзінае сэрца

balloon 1046658 128025 верасня Папа Францішак паставіў вострыя пытанні адносна ўнутранага адзінства Касцёла. Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ён заклікаў вернікаў запытаць сябе, ці не закрыліся яны ў сваіх маленькіх групах або ў сябе саміх?

Больш усяго мяне кранулі вось гэтыя словы: “Бог дорыць нам адзінства, але мы часта стомленыя, каб жыць ім. Неабходна шукаць, будаваць адзінства, навучаць адзінству, пераўзыходзіць непаразуменні і падзелы, пачынаючы з сям’і, з касцёльнай рэчаіснасці, экуменічнага дыялога.”

Адзінства – гэта не тое, што бярэцца само па сабе, але вынік узаемадзеяння Святога Духа і нашай працы, цяжкай і не заўсёды плённай. Што яшчэ горш, дык гэта тое, што наша праца можа і стаць прычынай “падзелаў і знішчэння”.

Папа Францішак пытае: “Ці маеце пакору з цярплівасцю і ахвярнасцю лячыць раны адзінства?”. Цяжка сёння адзінству. Калі яго ўявіць у якасці асобы, то атрымаецца не вельмі прыгожы вобраз: вялікі чалавек, увесь у ранах, з тварам стомленым, пасля вялікай колькасці хваробаў і яшчэ без рукі, ці правай нагі. І мы павінны не адштурхоўваць гэтага чалавека ад сябе, мы павінны пакахаць яго.

Вельмі моцна дзейнічае рашэнне чалавека, падтрыманае цярплівасцю і ахвярнасцю, якія могуць узяцца толькі з раней узгаданага кахання.

Еднасць сапраўды можна пабудаваць, але не нам з вамі. Св. Дух – крыніца еднасці. Канешне, Яму будзе цяжэй, калі мы не згодзімся выйсці на шлях еднасці, але вырашальны момант – гэта Божая Ласка.

Рэдагавана: 24 Лютага 2017