Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Мадрыд і Вербная нядзеля

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Блогі

DSCN3357Заўсёды буду атаясаямляць Вербную нядзелю з трохгадзіннай “трасучкай” у дызелі Ліда-Гродна, працэсіяй па халодным Гродне з песняй "Абба, Ойча" і вяртаннем дамоў з некалькімі дзясяткамі пончыкаў і гарачых піражкоў на ўсіх - “гэта нас пробашч пачаставаў”. І, насамрэч, цудоўныя ўспаміны. Гэта, напэўна, ужо ніколі не забудзецца, бо гэта было часткай нашага моладзевага парафіяльнага жыцця. У гэтым годзе я, як ужо шмат гадоў запар, далёка ад дома і Гродна. Сёлета Мадрыд стаіў маім Гродна.

Тут нічога асаблівага. Вербачкі, канешне ж, іншыя, тут выкарыстоўваюць альбо галінкі аліўкавага дрэва, альбо белую пальму. У касцёле ксёндз запрасіў дзетак падыйсці да алтара і там ён асвяціў прынесеныя імі галінкі. Пры гэтым да алтара падыйшло, можа, дзесяць дзяцей, тры жанчыны сталага веку, адзін мужчына і я. Ці можа, такі касцёл трапіўся, ці проста насамрэч вербачкі тут не ў “пачоце”, не ведаю. Але тут не было нейкай радасці. Такой простай радасці. Можа, яны ў дзяцінстве не елі пончыкаў і не ездзілі з гітарамі ў дызелях? Не ведаю, але ведаю тое, што ў сталіцы Іспаніі было цяжка сустрэць людзей з вербамі і ніхто мяне не ўдарыў па спіне з вясёлым “не я б’ю – вярба б’е!”.

Можаце сказаць: “Настальгія цябе, Арцёмчык, душыць”. А я б так не сказаў, гэта хутчэй тутэйшая секулярызацыя. Людзі добрыя, заўсёды дапамагаюць, адкрытыя, усміхаюцца і г.д. Беларусам ёсць чаму навучыцца ад іспанцаў. Але вось у Бога не вераць альбо не хочуць верыць, альбо гэтае вайтылаўскае “жывуць так, як быццам Бога няма”. Над гэтым пытаннем я думаю ўвесь час і не магу сабе адказаць. Веруючых людзей заўсёды менш за няверуючых, гэта такая жыццёвая праўда. Аднак тут гэтая дыспрапорцыя проста ўражвае і збівае з панталыку. Такая вось Вербная нядзеля...

Што ж, ідзе Вялікі тыдзень. Гэта важней за ўсё. І няхай Бог дабраславіць усіх нас, каб мы плённа перажылі гэтыя святыя дні і проста сталі лепшымі. Каб мы прабачылі, каго яшчэ не прабачылі, усміхнуліся каму яшчэ гэтага не зрабілі і проста свядома перажывалі тыя дні, якія перад намі.

Арцём Ткачук

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя