Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Супольнасць украінскіх уніятаў у Малазе

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Блогі

На нашай старонцы Арцём Ткачук распавядае чарговую іспанскую гісторыю. Гэтым разам хлопец знаёміць чытачоў з украінскімі грэка-каталікамі, да якіх ён трапіў на літургію ў адным з храмаў іспанскай Малагі.

Нядзельным ранкам накіроўваюся ў касцёл св. Філіпа Нэгры ў Малазе. Тут кожны тыдзень моляцца мясцовыя ўкраінцы-вуніяты. Абвяшчалі, што сёння пасля св. Імшы будуць паказваць батлейку.

Айцец Раман Хамрацэй прыехаў са сваёй жонкай у Малагу ў 2006 годзе. Была створана супольнасць мясцовых украінцаў. Прыезд сям’і святара выклікаў дастатковую цікавасць з боку мясцовых жыхароў. Для іспанцаў грэка-каталіцкая Царква - гэта нешта абсалютна незнаёмае, жанаты святар – увогуле нешта касмічнае. У адным са сваіх папярэдніх артыкулаў пра жыццё тутэйшай семінарыі я ўзгадваў, што адзін з семінарыстаў - гэта сын грэка-каталіцкага святара з Украіны. Дык вось той хлопец якраз і ёсць сынам а. Рамана.

Заходзячы ў касцёл, адразу пачуў такі знаёмы пах кадзіла. На першы погляд, звычайная грэка-каталіцкая служба: прыгожыя спевы, людзі шмат разоў перахрышчваюцца, узнёсласць і нават пэўная таямнічасць. І толькі разуменне, што ўсё гэта адбываецца ў Малазе, далёка-далёка ад Украіны, дадае ў перажыванне літургіі штосьці своеасаблівае. Касцёльныя лаўкі падчас службы былі паўнюсенькія. Шчыра кажучы, яшчэ ні разу ў Іспаніі не бачыў так шмат людзей у святыні. На мой погляд, сабралося чалавек 150-200. У асноўным гэта людзі гадоў сарака-пяцідзесяці і шмат дзяцей. Цікава, што шмат асобаў былі апранутыя ў нацыянальныя украінскія рубахі ці нават строі.

Пасля кароткага казання пачалася батлейка, падрыхтаваная дзецьмі і моладдзю. Усё было як заўсёды: дзеці тое і справа забывалі словы, адна дзяўчынка пачала чытаць свой вершык і заплакала, малыя пастушкі таўкліся збоку і суцішаліся толькі на пагрозлівы палец бацькоў. Украінскія калядныя спевы цешылі слых. Аднак быў заўважны адзін цікавы аспект: шмат дзяцей гаварыла па-ўкраінску з вельмі моцным іспанскім акцэнтам. Як ні круці, нараджаючыся ў чужым краі, новае пакаленне ўжо, напэўна, ніколі не стане на Украіне сваімі. Хоць у Іспаніі хіба што таксама.

Напрыканцы св. Імшы супольны здымак. Святар Раман падзякаваў усім і нагадаў “чужога вучыцца дый свайго не цурацца”. Ручайкі ўкраінскіх вуніятаў пацяклі вуліцамі Малагі.

Дзе б мы не жылі, усё ж такі свой край найпрыгажэйшы і мілейшы. Хоць можа і не мае блакітнай вады, залатых пляжаў і заснежаных гораў.

Арцём Ткачук

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя