Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Пра іспанскія батлейкі (фота і відэа)

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Блогі

Калі ў нас яшчэ толькі пачынаецца перадкалядная мітусня, яшчэ не відаць пакуль яселек у касцёлах, то ў Іспаніі хуткі надыход Каляд нагадвае пра сябе ва ўсіх праявах. Арцём Ткачук распавядае ўласна пра батлейкі, якія ў іспанскай Малазе змяшчаюцца не толькі ў касцёлах, але і самых розных іншых установах.

Заўсёды задаваў сабе пытанне: “Чаго больш у перадкалядным віры: маркетынгу альбо шчырай радасці і цяпла?” Аднойчы прыйшоў да высновы, што калі рыхтавацца да Божага Нараджэння як след, дык ніякі маркетынг не сапсуе ўзнёсласці і цеплыні гэтага свята. Сёння хацеў бы напісаць пра адзін з напрыгажэйшых сімвалаў гэтага часу, а менавіта пра іспанскія “belénes”, а па-нашаму - батлейкі.

На пачатку хацеў бы зазначыць, што ў першую нядзелю Адвэнту ў Малазе ўжо ўсё было гатова да сустрэчы Калядаў. Вуліцы аж зіхацелі ад агеньчыкаў, усё перапаўнялася рознымі дэкарацыямі, штучныя елкі былі проста аблепленыя людзьмі, якія па чарзе рабілі сабе здымкі. “Чаму так рана?” - спытаеце вы. Не ведаю, так ужо тут склалася. Дык вось, ужо з 1 снежня тут паўсюль адчыняюцца таксама батлейкі.

Традыцыйна батлеек тут вельмі шмат. У розных выглядах мы сустракаем гэтае прадстаўленне нараджэння Хрыста пры дарогах, у мясцовых гарвыканкамах, аблвыканкамах і іншых “-камах”, шпіталях, крамах і, канешне ж, у кожнай святыні. Кожны стараецца зрабіць гэта на свой капыл, каб адрознівацца ад іншых. Па традыцыі ў будынку “Хунты”, а па-нашаму - аблвыканкаме, знаходзіцца найвялікшая батлейка. Яна ў шмат разоў большая, чым нават батлейка катэдральнага касцёла.

У цэлым магу сказаць, што розніцы паміж нашымі дэкарацыямі і тутэйшымі амаль няма. Магчыма тут, з-за свайго клімату, акцыі батлейкі адбываюцца ў пустынях, у той час як у нашых касцёлах мы прадстаўляем навароджанага Хрыста альбо на фоне заснежаных гораў, альбо сярод зялёных дрэваў. Фігуркі ж выглядаюць аднолькава, усё-ткі кітайскія фабрыкі забяспечваюць гэтым увесь свет.

Запрашаю вас да прагляду здымкаў. Думаю, яны прадставяць тутэйшыя батлейкі больш цікава і захапляльна, чым мае словы. Хацелася б толькі дадаць напрыканцы, што, напэўна, няважна, калі, як і дзе мы ставім фігуркі прыгожай Марыі, сівавалосага Язэпа і маленькага Хрыста. Бог прыйдзе і без гэтага. Галоўнае, каб не паўтарылася гісторыя, якую прадстаўляе батлейка, калі Хрыстос з-за людской занятасці ступіў на гэтую зямлю па-за горадам, па-за прыгожымі агеньчыкамі, сярод хатняй жывёлы і ў абсалютнай адзіноце.

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя