Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Правы – гэта не падарункі. Акцыя іспанскай “Карытас” у Малазе

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Блогі

Арцём Ткачук працягвае знаёміць гарадзенцаў з жыццём каталікоў у Іспаніі. Гэтым разам чытайце рэпартаж з акцыі іспанскай "Карытас". Штогадовы флэшмоб, арганізаваны каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй “Карытас” супольна з іншымі таварыствамі, якія займаюцца гэтай праблематыкай, адбыўся ў Малазе 22 лістапада. Акцыя адбылася пад лозунгам “Існуюць правы, не падарункі. Ніхто без хатняга прытулку”.

Гэты флэшмоб стаў актам салідарнасці з мэтай патрабавання больш эфектыўнага выканання правоў для бяздомных людзей. На дзвюх вуліцах горада таксама былі арганізаваны інфармацыйныя сталы.

Людзі сабраліся на адной з галоўных плошчаў горада, апранутыя ў чорнае адзенне з белымі маскамі на тварах. Гэта было сімволікай таго, што грамадства не бачыць бяздомных людзей, іх твары для нас - гэтая белая пляма. Пазней былі прамовы арганізатараў, раздаваліся ўлёткі. Трэба адзначыць, што на флэшмобе прысутнічалі маладыя і сталыя людзі, інваліды, сем’і. І хоць гэта была сярэдзіна працоўнага дня, кожны знайшоў час, каб прыйсці.

Справа ў тым, што па падліках “Карытас” у Іспаніі прыкладна ад 26 да 30 тысяч чалавек жыве на вуліцы. Пры гэтым 45% гэта імігранты, каля 10% асоб маюць універсітэцкую адукацыю, цытуе арганізацыю газета “El Mundo”. У гэтым годзе колькасць людзей без даху над галавой павялічылася на 2%.

Што датычыцца Малагі, то тут, па звестках ”Карытас”, 547 асобаў было дададзена ў спіс бяздомных у гэтым годзе, з іх спяць на вуліцы 114. Пры гэтым абсалютная большасць з іх - гэта мужчыны ад 36 да 55 гадоў. Таксама працэнт маладых асоб сёлета павялічыўся на 13%.

“Карытас-Малага” падкрэслівае, што правы чалавека, як кажа сацыяльная дактрына Касцёла, з’яўляюцца магчымасцю, якую наш час прапаноўвае для таго, каб чалавечая годнасць шанавалася больш эфектыўна. Аднак праблема заключаецца ў тым, што асобы без даху над галавой робяцца для грамадства незаўважальнымі, і ў такім выпадку найбольш церпіць пашана да чалавека.

Арцём Ткачук

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя