Мне шмат прыходзіцца выступаць з лекцыямі на тэму абароны жыцця і сям'і ў розных аўдыторыях - ў касцёлах, універсітэтах, медыцынскіх установах. Я звярнуў увагу на тое, што самай цяжкай тэмай для слухачоў з'яўляецца кантрацэпцыя. Людзі нерэлігійныя наогул з цяжкасцю ўспрымаюць інфармацыю, якая датычыць іх асабістага жыцця, а для веруючых людзей гэтая тэма – табу, аб гэтым не прынята гаварыць.
Старэйшае пакаленне дагэтуль пазбягае такіх размоваў, таму што яны былі выхаваны ў даваенных традыцыях. Тыя традыцыі беражліва захоўвалі інтымны свет мужа і жонкі, адкрытасць на кожнае зачатае жыццё лічылася нормай. Шкада, што старэйшае пакаленне не змагло перадаць гэтых традыцый сваім дзецям і ўнукам!
Большасць жа нашых сучаснікаў ўжо не ўяўляе свайго жыцця без кантрацэпцыі. За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў яна трывала ўвайшла ў наша жыццё, цалкам змяніўшы ўяўленні аб шлюбных адносінах. Нічога дзіўнага, што праўдзівая інфармацыя, якая адкрывае сапраўдны твар і размах гэтай з'явы, становіцца для многіх поўнай нечаканасцю. Часта пасля лекцыі да мяне падыходзяць слухачы і кажуць пра тое, што яны ўпершыню задумаліся аб тым, што кантрацэпцыя – гэта зло. На шчасце, зразумеўшы прынцып дзеяння сродкаў, якія рана абрываюць цяжарнасць, многія адразу ж адмаўляюцца ад гарманальных таблетак, выдаляюць спіралі. Але важна не проста змяніць агрэсіўныя кантрацэптывы на менш небяспечныя, трэба змяніць саму філасофію сужонскага жыцця, само мышленне, якое ў нас наскрозь контрацэптыўнае. Адкуль жа растуць карані гэтага мышлення?
Доўгія стагоддзі хрысціянства было той сілай, якая рэгулявала сямейныя і сужонскія адносіны. Ні аб якім планаванні сям'і нават гаворка не ішла, планаваў толькі Бог, а ад нас патрабавалася толькі увайсці ў Яго планы. Аднак хуткі рост насельніцтва зямлі і скарачэнне рэсурсаў выклікалі занепакоенасць у некаторых мысліцеляў. Можна здагадацца, што выхад з гэтай сітуацыі быў запрапанаваны адзін – абмежаванне нараджальнасці, прычым спачатку свядомым мужам і жонкам было прапанавана жыць у белым шлюбе – як брат і сястра. Зразумела, што гэтая ўтопія не змагла знайсці шмат прыхільнікаў, аднак неўзабаве на дапамогу прыйшла медыцына з абортамі і кантрацэпцыяй. Менавіта дзякуючы медыцыне ў XX стагоддзі пачала рэалізоўвацца даўняя мара палітыкаў аб поўным кантролі над нараджальнасцю. Хрысціяне не маглі абысці ўвагай такое важнае пытанне. Першымі сваё слова сказалі пратэстанты. Мала хто ведае пра тое, што яшчэ ў 1930 годзе Англіканскі Касцёл дазволіў хрысціянскім сужэнцам выкарыстоўваць прэзерватыў ў выключных выпадках для таго, каб пазбегнуць зачацця. Гэтым рашэннем быў выпушчаны джын з бутэлькі. Латэксны выраб, які раней выкарыстоўвалі толькі мужчыны-жыгала і жанчыны лёгкіх паводзінаў, стаў элементам сужонскага жыцця.
Але сапраўдная рэвалюцыя адбылася пасля з'яўлення ў 1960-х на паліцах аптэк таблетак супраць зачацця. Яны зрабілі эфект выбуху бомбы, нягледзячы на тое, што мелі вялікую колькасць пабочных эфектаў. Упершыню ў гісторыі жанчыны атрымалі магчымасць весці свабоднае сэксуальнае жыццё і пры гэтым пазбягаць непажаданай цяжарнасці.
У тыя ж гады на Каталіцкі Касцёл аказваўся моцны націск з мэтай дамагчыся дазволу выкарыстоўваць кантрацэптыўныя сродкі дзеля планавання сям'і. Адказам Касцёла стала знакамітая энцыкліка Humanae Vitae Папы Паўла VI, у якой катэгарычна забаранялася выкарыстанне якой-небудзь кантрацэпцыі ў сужонскіх адносінах. Пры гэтым звярталася асаблівая ўвага на магчымасць перыядычнага ўстрымання для адкладвання зачацця, бо яно не супярэчыць чалавечай прыродзе. Гэта ўстрыманне павінна ўзгадняцца з назіраннямі за рытмамі плоднасці, пазней яно стала вядома, як Натуральнае планаванне сям'і.
Гэты важны дакумент, апублікаваны ў 1968 годзе пасля пяці гадоў працы спецыяльнай камісіі, стаў у пэўным сэнсе прароцкім, бо ён папярэджваў аб маральных наступствах выкарыстання кантрацэпцыі для ўсяго чалавецтва. У прыватнасці, гаворка ішла пра разбурэнне сем'яў, небяспеку трактавання жанчыны як прадмет, знішчэнне сужонскай любові.
Нажаль, голас Касцёла не быў пачуты і вынік не прымусіў сябе чакаць. Неўзабаве адбылася ўсім вядомая сэксуальная рэвалюцыя, якая адкрыла шлях да вольнага кахання. Дашлюбная цнатлівасць і вернасць у шлюбе сталіся перажыткам мінулага, вельмі павялічылася колькасць разводаў і няпоўных сем'яў.
Пры гэтым выявілася, што супрацьзачаткавая таблетка не заўсёды гарантуе, што цяжарнасць не наступіць. Хваля нежаданых цяжарнасцей захліснула свет, што прывяло да легалізацыі абортаў. Кантрацэпцыя аказалася непасрэднай прычынай павелічэння колькасці абортаў, хоць яе прыхільнікі сцвярджаюць адваротнае. Але факты - упартая рэч, яны кажуць аб тым, што больш за палову абортаў у свеце здзяйсняецца з-за неэфектыўнасці сродкаў кантрацэпцыі, часцей за ўсё прэзерватываў або гарманальных таблетак. Прычым аб гэтым гавораць не хрысціяне або іншыя праціўнікі кантрацэпцыі, а міжнародныя арганізацыі, якія вырабляюць і рэкламуюць гэтыя сродкі і занепакоеныя іх нізкай эфектыўнасцю. Даходзіць да абсурду: галоўны абаронца кантрацэпцыі, амерыканскі інстытут Гутмахера са шкадаваннем паведамляе аб тым, што гарманальныя таблеткі павінны забяспечваць 99% гарантыі таго, што цяжарнасць не наступіць, а на самой справе, 15% абортаў робяць жанчыны, якія выкарыстоўвалі гэтыя таблеткі.
Гэта не перашкаджае вытворцам кантрацэптываў рэкламаваць іх усюды, у тым ліку сярод падлеткаў. Для гэтай прапаганды выкарыставалі нават эпідэмію СНІДу. Прэзерватыў, нізкая эфектыўнасць якога была заўсёды добра вядомая медыкам, раптам у 1980-я гады стаў рэкламавацца як панацэя, якая абароніць чалавецтва ад СНІДу. Нічога дзіўнага, што менавіта ў тых краінах, дзе прэзерватывы раздавалі налева і направа, СНІД распаўсюджваецца, як пажар. І наадварот, у краінах, дзе адмовіліся ад агрэсіўнай стратэгіі навязвання прэзерватываў, а акцэнтуюць вернасць і цнатлівасць – СНІДу практычна няма.
Наша краіна, нажаль, усё глыбей і глыбей гразне ў контрацэптыўным балоце пры нашай маўклівай згодзе. Усе пагадзіліся з тым, што трэба «засцерагацца», пры тым, што само паняцце «засцярога ад цяжарнасці» з'яўляецца ў сваёй аснове ілжывае. Гэта засцярога ад нашых дзяцей, нашай будучыні, як быццам дзеці – гэта галоўная небяспека, якая нам пагражае.
Сёння часта гаворыцца пра тое, што беларусы катэгарычна супраць аднаполых шлюбаў. Мы не прымаем садомскі грэх, лічым яго вычварэнствам. І правільна робім, добра, што хоць у чым-то мы яшчэ застаемся вернымі традыцыйным сямейным каштоўнасцям.
Але давайце шчыра адкажам на пытанне: а чым шлюб мужчыны і жанчыны, якія пастаянна карыстаюцца кантрацэпцыяй, адрозніваецца ад шлюбу двух гамасэксуалістаў? І ў першым выпадку і ў другім маюць месца сэксуальныя адносіны. І ў першым выпадку і ў другім мае месца нежаданне нараджаць дзяцей. Гомасэксуальныя адносіны па сутнасці сваёй з'яўляюцца 100% гарантыяй таго, што ў іх выніку не будзе незапланаванага зачацця, чаго не скажаш пра кантрацэпцыі, якая ніколі не бывае эфектыўнай на 100%. Можна сказаць: гомасэксуалізм - гэта агідна, гэта ненатуральна, гэта брыдка нават сабе ўявіць. Але давайце ўспомнім аб тым, што 100 гадоў таму прэзерватыў лічыўся агідным і незвычайным, не кажучы ўжо пра усялякія кантрацэптыўныя крэмы, мазі і таблеткі. А спіраль - хіба гэта не агідна? У святое святых, жаночае ўлонне, якое павінна служыць калыскай для стварэння і захавання новага жыцця, ўстаўляецца пластыкавая змяя, якая знішчае там усё жывое. Тым не менш, прывыклі да гэтага. Ніхто ўжо не ўспамінае аб тым, што гэта калісці было непрыстойным і ненатуральным. Лагічна выказаць здагадку, што такім жа чынам праз нейкі час аднаполыя адносіны не будуць успрымацца, як нешта непрыстойнае, мы і да іх прывыкнем. Для скандынаўскіх краін гэта з’яўляецца рэальнасцю ўжо сёння.
Кантрацэпцыя знішчае сучасныя нармальныя традыцыйныя шлюбы, ператвараючы іх у вартае жалю падабенства таго, што задумаў Творца. Будуць двое адным целам - кажа нам Біблія, толькі як гэта ажыццявіць, калі паміж гэтымі двума заўсёды нешта ёсць, што перашкаджае іх яднанню? Прэзерватыў, спіраль, таблетка або проста панічны страх перад зачаццем становяцца трэцім лішнім на шлюбным ложку, прыводзячы сям'ю да катастрофы. Прыйшоў час задумацца, ці жадаем мы спыніць гэты кашмар вакол нас.
Падрыхтаваў Уладзіслаў Валаховіч