На першы погляд здаецца, што паміж абортамі і алкагалізмам сувязі няма. Аборты - справа жаночая, алкаголем звычайна злоўжываюць мужчыны. Але калі мы задумаемся над гэтым пытаннем глыбей, убачым, што ўсё не так проста. Так, сапраўды, на аборт ідуць жанчыны, але ў кожнага абартаванага дзіцяці ёсць не толькі маці, але і бацька. І ад постабортнага сіндрому пакутуе і жанчына і яе муж, проста мужчыны перажываюць аборт па-іншаму, без слёз, галюцынацый і страшных сноў. Мужчыны проста п'юць.
Мужчына па прыродзе сваёй павінен быць абаронцам для сваіх блізкіх. Пасля аборту мужчына так ці інакш разумее, што ён не рэалізаваў гэта галоўнае мужчынскае заданне - не абараніў сваё дзіця. Незалежна ад таго, быў ён за ці супраць аборту, ён адчувае сваю віну. Ён не стварыў у сваёй сям'і ўмовы для таго, каб жонка нават не думала пра аборт ў сітуацыі незапланаванай цяжарнасці. Аборт знішчае ў мужчыне бацьку.
Аборт таксама знішчае ў мужчыне мужчыну, бо пасля аборту сэксуальнае жыццё мужа і жонкі ніколі не будзе такім самым, як да яго. Жанчына пасля аборту свядома ці падсвядома пазбягае мужа, бо ён прыносіць ёй праблемы - незапланаваныя цяжарнасці. Даследчыкі постабортнага сіндрому кажуць пра тое, што пасля аборту некаторыя жанчыны нават адчуваюць агіду да сэксуальнай блізкасці з мужам, што можа правакаваць пазашлюбныя сувязі.
Для мужчын якасць сэксуальнага жыцця з'яўляецца важным для таго, каб адчуваць сябе ўпэўнена. Вядома ж, ён не заўсёды здагадваецца аб тым, што аборт з'яўляецца прычынай пагаршэння інтымных адносін з жонкай, ён проста адчувае, што ўсё не так, як было раней. Вельмі часта праблемы ў інтымнай сферы мужчыны заглушаюць алкаголем, гульняманіяй або пазашлюбнымі сувязямі, запускаючы механізм разбурэння сям'і. Фарміруецца замкнёнае кола праблем - жанчына робіць аборты, таму што муж п'е. А муж п'е, таму што жонка не тая, што была раней. Часта і сама жанчына звяртаецца да алкаголю ў сувязі з дэпрэсіяй пасля аборту.
Далей па ланцужку ідуць разводы і самагубствы. Філіп Нэй, вядомы даследчык постабортнага сіндрому, прыводзіць дадзеныя аб тым, што больш за 60% пар распадаюцца на працягу года пасля аборту.
Лічбы ў нашай краіне гавораць самі за сябе: больш за 70% беларускіх жанчын прынамсі раз рабілі аборт. Беларусь, як і іншыя краіны былога СССР знаходзіцца ў дзесятцы сусветных лідэраў па колькасці абортаў на 1000 чалавек. Наша краіна на пятым месцы ў свеце па спажыванні алкаголю, на чацвёртым месцы па суіцыду, на другім месцы па разводах.
Надыйшоў час разарваць гэтае зачараванае кола.