Я хацела расказаць пра сваю нерашучасць у маім вельмі шчаслівым жыцці і атрымаць некалькі парад. Мы, хрысціяне, маем вельмі прыгожы дэвіз: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе” і ў сувязі з гэтым праяўляем сябе – я таксама - у жыцці актыўна; я, напрыклад, часам працую ў шпіталі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі або для розных сталых людзей пішу віншавальныя паштоўкі.Спрабую па магчымасці быць мілай і прыветлівай для навакольнага асяроддзя. Нягледзячы на гэта, мне мама гаворыць: “Ты вельмі многа гаворыш пра любоў да бліжняга, але мяне крытыкуеш, калі я спрачаюся з людзьмі навокал. Дакладна гаворачы, ты не робіш нічога, не нясеш ніякай адказнасці і ў сям’і часта забываешся пра свае прыгожыя словы.”
Калі я над гэтым задумваюся, то бачу, што мама на самой справе мае рацыю, бо, канешне, з аднаго боку я многа гавару пра тое, як можна жыць згодна з інструкцыяй Езуса, а з другога боку я вельмі занятая, калі, напрыклад, трэба займацца з маёй цёткай ці выконваць любое іншае непрыемнае заданне.
Мяркую, што праблема складаецца ў тым, што я заўсёды звязваю любоў да бліжняга з нейкім добрым учынкам, пры гэтым я павінна знаходзіцца ў цэнтры абставінаў, а учынак павінен выходзяць за рамкі звычайнага. Менавіта з любові да бліжняга можа быць нармальнае чыстае сямейнае жыццё. Калі, напрыклад, я развіталася са сваім сябрам, з якім цяпер не хачу мець ніякага дачынення, была вельмі адштурхоўваючай, цынічнай і, напэўна, вельмі смешнай. Паказваючы яму свае нежаданне, адчуваю як бы перавагу над ім. А што я павінна зрабіць? Ведаю, што любоў да бліжняга, нягледзячы ні на што, гаворыць быць цалкам нармальнай. Тым не менш, я гэтага проста не ўмею.
Можа, менавіта гэта добра бачна, як мне цяжка быць сапраўднай хрысціянкай; і ўвогуле, мне лягчэй вонкава быць добрай, але ў вузкім прыватным коле мне не хапае адвагі і сілы, каб зрабіць першы крок да прабачэння. Я б хацела быць добрай хрысціянкай, але не магу прасунуцца далей.
Як можна пазбавіцца нерашучасці?
Твая матуля на самой справе мае рацыю, нават калі яе сцвярджэнне можна было б аднесці да ўсіх людзей, мяркую, нават і да яе. Мы ўсе вельмі многа гаворым пра любоў да бліжняга (прынамсі тады, калі не хочам яе праяўляць, але чакаем ад іншых). Гэтая тэорыя часцей за ўсё застаецца толькі прыгожымі словамі, якіх на самой справе не выконваем у рэальным жыцці, у сям’і, навакол сябе і ў справах, якія з’яўляюцца ў нас кожны дзень. Зламаныя адносіны, з якіх ужо нічога не будзе, наадварот, могуць быць цалкам разумнымі. Гэта не толькі можа з’яўляцца злачынствам супраць любові да бліжняга. Канешне, Ты не павінна адштурхоўваць і быць цынічнай да свайго сябра. Гэта было б несумяшчальна з любоўю да бліжняга, якую цяпер усё роўна павінна праяўляць да яго.
Пішаш пра тое, што не мажаш прасунуцца далей у сваёй любові да бліжняга, хоць і хочаш з’яўляцца сапраўднай хрысціянкай. Усе мы пастаянныя ў гэтай сітуацыі: застаемся па-за чымсьці ў патрабаваннях любові да бліжняга. Гэтая нерашучасць заўсёды існуе і нельга ад яе пазбавіцца. Я таксама не маю простага рэцэпту на такую трыюмфальную любоў да бліжняга. Не да сябе, не да Цябе. Можам толькі цярпліва, дзень за днём прымаць і рэалізоўваць задачы, якія мы ставім сабе праз наваколле і людзей, з іх клопатамі, перакананнямі, а таксама з тым, як яны ўплываюць на нашыя нервы. Не можам рэалізаваць любові да бліжняга як такую, каб толькі тут і цяпер. У штодзённым жыцці трэба прымаць такога бліжняга, якога сустракаеш, быць для яго дружалюбным, дапамагаць яму. Рабі гэта і тады ўсё Тваё жыццё стане рашэннем у нерашучасці, пра якую клапоцішся.
З павагай,
Карл Ранэр
Карл Ранэр адказвае на лісты моладзі, якія звярталіся да яго з праблемнымі пытаннямі. У 1985 годзе выйшла ў свет яго кніга. На нашым партале мы публікуем урыўкі з гэтай кнігі ў перакладзе на беларускую мову, бо пытанні веры, як і спробы адказу на іх святара, які меў уплыў на рашэнні ІІ Ватыканскага Сабору, вельмі актуальныя і сёння.
Паводле http://www.dw.de