Дарагі Айцец! Я вельмі ўзрадаваны таму, што маю магчымасць напісаць да Айца, бо ў мяне існуе праблема, якую можа развязаць толькі такі спецыяліст, як Айцец. Я не веру ў Бога. Гэта не толькі фраза, якой кідаецца моладзь. Я над гэтым разважаў і думаю, што лепей не верыць ў Бога, бо тады б давялося паверыць у тое, што Ён з’яўляецца садыстам і не любіць людзей.
Я прыйшоў да гэтага, калі задумваўся, а пасля і ўдакладніў тое, што на свеце вельмі многа беднасці, хлусні, забойстваў і г.д. Калі Бог быў бы нашым добрым Айцом, тады б Ён гэтага ніколі не дазволіў. Ні адзін айцец, нават самы горшы, не штурхае сваіх дзяцей ў галечу. Нягледзячы на ўсё, мне было б лягчэй зразумець такога зямнога айца, калі б ён такое зрабіў, чым Бога. У рэшце рэшт, Касцёл нас вучыць таму, што Бог з’яўляецца ўсемагутным. Зямны айцец - не. Бог мае поўную моц; згодна з рымска-каталіцкай верай і верай іншых рэлігій Ён нас стварыў, таму добра настроены ў адносінах да нас. А калі Ён усё ведае, таксама павінен быў ведаць і пра тое, як мы будзем пасля развівацца.
У Бібліі ёсць такі момант, у якім апісана падзенне Садомы і Гаморы. Людзі, якія там жылі, таксама зграшылі супраць Бога і пакараныя смерцю. Можа, Бог таксама і для нас рыхтуе пакаранне? Ці для таго Ён нас стварыў, каб пасля знішчыць? На жаль, я не бачу тут ніякай логікі, ці ў любым выпадку нічога добрага.
Можа, мы апусціліся ў сіле Божай, бо столькі забойстваў, людзі адступіліся ад адной з самых важных запаведзей Божых. Цяпер я кажу пра беспакаранасць па ўсім свеце! А можа, Ён больш не мае ўлады над намі і не можа нас пакараць? Ці з Ім здарылася тое ж, што і з Франкенштэйнам, які перастаў валадарыць над сваім тронам?
Айцец бачыць, што мае погляды не супадаюць з поглядамі Касцёла. Таму я вельмі быў бы ўдзячны Айцу, калі б Вы адказалі на маё пытанне.
Дзякую за адказ,
Філіп
Шаноўны Філіп!
Перадусім я вельмі здзіўлены тым, што хоць Ты сябе лічыш адкрытым атэістам, але адкрыта працуеш з каталіцкай моладдзю. Можа, сярод Тваіх разважанняў, якія маюць права на існаванне, жыве штосьці іншае. Па меншай меры, пытанне пра тое, ці існуе хтосьці такі, як Бог.
Хутка зразумееш, чаму я не магу ў кароткім лісце адказаць на Тваё закранутае пытанне.
Ва ўсялякім выпадку я хачу Табе адказаць, што мне таксама здаецца, што пытанне пра пакуты ў свеце, пра ўсе жахлівыя няшчасці індыфікаваныя ў ім праз прыроду і праз людзей, а таксама праз атэізм, які мяне таксама прыводзіць да штодзённых разважанняў. Калі хто-небудзь сказаў бы, што пасля Асвенцыму не магчыма верыць у Бога, то, хоць я не думаю, што гэта меркаванне не з'яўляецца правільным, лічу, што гэта была б сур’ёзная заява, якая з’явілася на падставе адчаю ад розных жахаў, якія адбываюцца ў свеце.
Тады спачатку задаю сабе пытанне: ці ўсе гэтыя пакуты будуць лягчэйшымі, іх будзе лягчэй перанесці і пераканаць, калі зрабіцца атэістам? Або калі такая пазіцыя азначае канчатковае прызнанне існавання ўсіх гэтых жахаў? Ці магчыма быць адказным за такое прызнанне канчатковай бессэнсоўнасці? Ці можа, калі мы адчуваем сябе салідарнымі з тымі, якія загазаваныя, спаленыя, салідарныя з вязнямі канцлагераў і г.д., - мы не павінны патрабаваць – хоць нават з апошніх сіл духу і сэрца – існавання гэтай бясконцай сілы, улады і любові, у якой усё гэта можа быць вырашана рацыянальна і шчасліва?
Канешне, гэта не выглядае так, як бы мы маглі стварыць сабе пазітыўнае разуменне Бога, якое пакажа нам, што ўсё тое, што нас здзіўляе ў глыбіні сэрца і можа прывесці да адчаю, дапамогуць зразумець ілюзіі. У любым выпадку я бы хацеў спытаць у Цябе – таму што Ты абапіраешся на логіку і разважанні – ці няма ў Цябе прымітыўнага разумення Бога, для якога пакуты гэтага свету з’яўляюцца поўным аспрэчваннем?
Калі Бог з’яўляецца большым, чым гэтыя канчатковыя пакуты, тады, што незразумела, як гэтыя пакуты могуць існаваць разам з Богам. Няма супярэчнасці ў тым, што бясконца добры Бог мог дапусціць гэтыя пакуты ў свеце, таму што менавіта ў Сваёй – што таксама не зразумела – паўнаце жыцця, сэнсу і існавання, канешне, можа надаць пакутам гэтага свету сэнс і іх вырашыць.
На самой справе атэіст, для якога гэтыя пакуты з’яўляюцца ўвогуле невырашальнай канчатковасцю, павінен прызнаць яе менавіта за тую, якая не мае ніякага значэння, за непазбежнасць развіваючай і прымаючай усё новае натуру. Атэіст не мае ніякай асновы, каб лічыць пакуты ў свеце за найважнейшае. Аднак для чалавека, які верыць, што Бог існуе як Бог святы, справядлівы, любячы і бясконца міласэрны, пакуты складаюць сапраўдную праблему. Не вырашае іх праўдзіва, але канешне, здольны зразумець, што менавіта яго стаўленне дазваляе яму больш дакладна разумець гэтыя пакуты, чым атэісту, які ўсім гэтым рэчам павінен надаць абсурднасць свету, яго натуральнаму развіццю, росту і падзенню.
Ты не можаш сабе ўявіць Бога як бяссільнага без гэтых пакутаў. Калі б так рабіў, тады меў бы цалкам фальшывае разуменне Бога. Табе не трэба тлумачыць, як бы Ты разумеў, як Бог і пакуты могуць паміж сабою існаваць разам, не пакідаючы ад сябе ніякіх пытанняў. Але не можаш і лічыць, што Бог, які сапраўды з’яўляецца Богам, а таму бясконцы над усім Тваім чалавечым уяўленнем аб Ім і Тваімі жаданнямі на конт Яго, не мог бы перамагчы гэтыя пакуты.
Марксісты вельмі часта смяюцца з хрысціянскай веры і гавораць пра тое, што яна з’яўляецца заспакойваючым сродкам для тых, якія з-за пакутаў на свеце вельмі мала жывуць на зямлі. Але пытаюся ў Цябе, ці Ты маеш для ўсіх гэтых бедных людзей, якія так мала жывуць, галадаюць і паміраюць, лепшы адказ? Можаш іранічна заўважыць, што хрысціяне суцяшаюцца будучым Небам, таму што на гэтым свеце вельмі цяжка ўсё вытрымаць. Аднак, я мяркую, што гаварыў бы толькі да таго часу, пакуль у Цябе ўсё добра атрымлівалася. Думаю, што праблема Бога з пункту гледжання пакутаў можа быць у такім выпадку, у якім Ты гэта робіш, сутыкацца толькі з тымі, хто можа дазволіць сабе стварыць з пакутаў праблему інтэлектуальнага парадку. Тыя, хто сапраўды пакутуюць да канца, павінны былі б істотна сумнявацца ці і далей сцвярджаць, што іх пакуты яшчэ не зусім дрэнныя, а смерць з’яўляецца нечым больш нармальным, што ўвогуле з’яўляецца незразумелым. Калі толькі яны павераць у Бога, у бясконцасць, у якой гэта ўсё магчыма будзе зразумець да канца іх сапраўдную цяжкую праблему; у канчатковым выпадку, толькі з-за безумоўнай любові да гэтага неспасцігальнага Бога.
Свой вопыт наконт пакутаў Ты інтэрпрэтуеш як аргумент супраць Бога. Ці калі-небудзь Ты спрабаваў сваё пачуццё радасці, бяспекі аналагічным чынам выкарыстаць як аргумент, з якога возьмеш уяўленне аб бясконцым Богу сусвету і вечным шчасці? А можа, лічыш пакуты за стымул для абсалютнага пратэсту, а дабро ў сусвеце за банальную з’яву? Ці менавіта з-за амбівалентнасці Твайго вопыту Ты справядлівы і аб’ектыўны? Паразважай над гэтым яшчэ раз, нягледзячы на горкі вопыт свайго жыцця. Прамень святла азначае значна больш, чым цемра, якая здаецца бясконцай.
Я маю на ўвазе не ўражанне, каб мой кароткі адказ быў асабліва выбітным і шакавальным. Але можа, ён заахвоціць Цябе да таго, каб падтрымліваць асцярожнасць і не лічыць свае аргументы за пераканаўчыя ў такі просты спосаб. Развітваюся з Табою і перакананы ў тым, што Ты павінен застацца ў сваёй маладзёвай групе.
Карл Ранэр