Я жыву ў добрых умовах, мне вельмі добра, у мяне многа сяброў і на смерць, і на жыццё. На першы погляд можа падацца, што ў мяне ўсе добра. Нягледзячы на гэта, я вельмі часта натыкаюся на розныя пытанні і праблемы, якія напаўняюць мяне няпэўнасцю.
Іх вырашэнне часцей заўсё прыходзіць з цягам часу, і тады я з гэтага вельмі задаволены. У апошнія гады ў мяне пастаянна з’яўляецца пытанне, на якое я сам не магу даць канкрэтнага адказу: з аднаго боку я веру ў Бога і пазітыўна адношуся да ідэі вечнага жыцця пасля смерці. З другога боку я вельмі прывязаны да жыцця. З ахвотай карыстаюся з жыцця і калі-небудзь хачу зрабіць сабе кар’еру і добра зарабляць. Калі размаўляць пра гэтыя справы, то я вельмі амбітны і ў мяне хапае сілы волі. Я вельмі актыўны, нават часамі мне падаецца, што жыву занадта інтэнсіўна, не надаючы свайму жыццю выразнага кірунку ці глыбокага сэнсу. Калі-нікалі мне нават не хапае энергіі, каб пайсці да касцёла ці памаліцца. Калі я задумваюся над тым, колькі часу я прысвячаю Богу, бачу, што зусім пра Яго не думаю.
Таму хачу запытаць, ці хопіць толькі верыць і весці прыстойнае жыццё, у якім Бог амаль ніколі не стаіць на першым месцы? Ці таксама трэба, у Божым сэнсе, разам з Касцёлам быць актыўным, каб пасля не перажываць пасля смерці, калі стану перад абліччам Бога, “кепскіх непрыемнасцей”?
На гэтую тэму я таксама размаўляў са сваімі сябрамі, але ніхто не ведаў, дзе дакладна трэба праводзіць лінію паміж дабром і злом, паміж абыякавым жыццём і добра пражытым, паміж “небам і пеклам”.
Спадзяюся, што мне ўдалося ўсё дакладна растлумачыць, і прашу Айца, каб захацеў дапамагчы!
Дзякую!
Эдвард
Дарагі Эдвард!
У сваім лісце Ты вельмі добра патлумачыў сваю сітуацыю і мяркую, што становішча паміж небам і зямлёй, паміж Богам і светам з’яўляецца становішчам кожнага чалавека. У нас ёсць запаведзь, каб любіць Пана Бога ўсім сэрцам, а таму спосабам непадзельным, і Ты адчуваеш неабходнасць і вагу гэтай запаведзі. Але мы з’яўляемся людзьмі паміж светам і Богам. Калі гаварыць пра непадзельнасць нашай радыкальнай любові да Бога, тады мы не даходзім да такой любові, але мы таксама павінны ведаць пра гэта і браць яе ў пытанне аб правільным ладзе жыцця.
Каб распачаць ад другога пытання з канца нашай праблемы, хацеў бы сказаць: можаш з супакоем мець амбіцыі да стварэння кар’еры і да атрымання добрых заробкаў. Падчас жыцця, у якім знаходзішся, і ў Тваёй канкрэтнай сітуацыі такое жаданне не павінна праяўляцца заўсёды пазітыўна, як любоў да Бога. Гэтага ўвогуле не патрабуе ад Цябе Бог, не цяпер. Зямныя матывацыі, якія акрэсліваюць жыццё, не вельмі дрэнныя, бо іх нельга так лёгка распазнаць у сэрцы чалавека, у якім Бог хоча знаходзіцца і хоча, каб Яго там любілі.
Але нават у гэтай сітуацыі развіцця, пачатку, немагчыма проста абстрактна верыць у Бога: трэба таксама спрабаваць любіць Яго. Можна таксама маліцца, можна, адмовіўшыся ад уласных амбітных планаў і намаганняў, жыць і працаваць у розных “супольнасцях” (сям’я, Касцёл, маладзёвыя суполкі), браць на сябе адказнасць, быць неабыякавым да іншых. Цэлая рэшта такого жыцця з’яуляецца, канешне, чымсьці неакрэсленым, несістэматызаванай мешанінай таго, што з’яўляецца нябесным і таго, што зямное, чымсьці непранікальным і тым, што нельга акрэсліць, тым, у чым заўсёды будзе знаходзіцца элемент імправізацыі. Але яшчэ раз паўтараю, што прыняцце гэтага з цярплівасцю, даверам і верай у Бога з’яўляецца Тваім заданнем.
Пытаешся у мяне, але мне здаецца, што мой адказ можа быць толькі парадай, каб цярпліва і з даверам Ты шукаў адказ да гэтага пытання. Я не магу табе прапанаваць, каб Ты цяпер быў выключна нябесным чалавекам, які жыве толькі любоўю да Бога і не задумваецца над іншымі матывацыямі. Не магу таксама і сказаць Табе: “Ідзі і пагрузіся ў тое, што зямное, ў сваім жаданні да працы і сваіх амбіцыях”. Ты не зможаш пазбегнуць таго, каб быць простым чалавекам на гэтай зямлі і Божым дзіцём. Можаш і павінен з цэлым супакоем трымаць у сабе і першае, і другое і давяраць, што кошт Твайго жыцця павялічваецца, нават калі не можаш за ім паспець і ўладкаваць, ці ўсё ў ім добра.
З павагай,
Карл Ранэр