Дарагі Айцец!
Я хацеў бы напісаць Вам што-небудзь пра шчасце і аб тым, як быць шчаслівым, хаця можа менавіта я і не з'яўляюся тым, хто павінен пра гэта гаварыць. Але Вы самі ўсё ўбачыце.
Я жыву ў добрых умовах, у гарадской сям'і, у мяне ёсць браты і сёстры, і бацькі, якія жывуць разам і маюць дом і машыну. Для ўсіх мы з'яўляемся “добрай і шчаслівай сям'ёй”. Але адзін з членаў дадзенай сям'і, якая складаецца з 5 інтэлігентных людзей, стаў зусім іншым. Ён ідзе зусім да іншых мэтаў, вядзе начны спосаб жыцця, п'е, яму прыйшлося змяніць школу, а на дадзены момант нават пакінуць. Калі Вы яшчэ не здагадаліся - то гэта мой цень.
Бацькам прыходзяць у галаву розныя думкі, такія як: "Трымаць яго дома? – Не, лепш не, лепш забараніць, выгнаць з дому. Пасяліць яго ў зусім іншым акружэнні, дзе-небудзь далёка адсюль? – Не, лепш не, лепш увогуле забараняць!" – Гэты, годны шкадавання, цыкл паўтараецца на працягу двух гадоў штораз часцей.
У школе “Сардэлька” – так мяне ўсе называлі – быў аж да трэцяга класа прыкладным вучнем. Пасля адзнакі былі што раз горшыя, вопратка неакуратная, а валасы растрапаныя. “Характэрныя прыкметы падзення” – звычайна так гэта называюць. Праз два гады “Сардэлька” змяніў школу, але толькі на год, а пасля пайшоў, і на гэты раз назаўсёды. Прычына - “выказванні, якія непрымальныя для школьнай атмасферы” і “легкадумнае стаянне па падваконні”, як было запісана ў справаздачы дырэктара.
Зараз “Сардэлька” не ходзіць у школу, не мае што рабіць і піша ліст пра шчасце. Магічнае слова, якое шукаюць, жадаюць і якое паважаюць. Слова, з-за якога больш людзей знайшлі смерць, чым жыццё. Мае сябры таксама шукаюць шчасця. “Сябры” - гэта замоцна сказана. Калі я патрабую дапамогі, ніводзін з іх не дапаможа, бо ніхто не можа. Яны самі занадта глыбока знаходзяцца ў гэтым “шчаслівым” свеце. Але з аднолькавым адчаем шукаюць шчасце. Ляжаць, паляць гашыш або нюхаюць гераін і чакаюць. “Я адчуваю сябе лепш, калі магу не думаць,” - гаворыць адзін з іх. Але ён не знайшоў шчасця, толькі працягвае сваё бессэнсоўнае жыццё.
Другі прынамсі раз на два тыдні ходзіць у бальніцу, дзе яму лечаць страўнік, робяць пераліванне крыві і ізноў адпускаюць. Яны ведаюць, што ён вернецца. Я калі ён вяртаецца, заўсёды смяецца. “Зноў я тут,” – гаворыць, а часта з ноткай здзіўлення дадае: “Я так хутка вярнуўся”. Смяецца, але свайго шчасця ён так і не знайшоў.
Пасля мы глядзім на іх і сустракаем іх позірк. І тады гэтых, так званых выбітымі з каляіны людзей, віной якіх было тое, што яны не змаглі больш вытрымаць пазнаванне свету, пачынаеш проста разумець. Над імі таксама знаходзіцца вырак смерці: для іх і для мяне няма шанца на выбранне іншага кірунка – зусім іншага.
Шчасце і быць шчаслівым - д'ябальскі магніт, які прыцягвае і разрывае на ўсе бакі, які знішчае сваёй страшнай сілай.
Я люблю тых маіх сяброў, таму што яны гавораць, не думаючы аб тым, што гэта можа значыць. Таму што рэагуюць яны на гэта проста і спантанна, і таму, што ўжо не могуць вытрымаць. Таму што яны перасталі пра гэта думаць, але не таму, што знайшлі пэўны адказ, але таму, што не могуць гэта больш вытрымаць. Яны ведаюць гэта і жывуць з гэтым, марачы пра вялікую мэту – шчасце.
Дадзеная мэта дазваляе мне, таксама як і ім, спробы ўцячы ад самога сябе, таму што акружэнне аддалілася ад мяне. Калі мне было 15 гадоў, я адрокся ад дому і ўсё свае пачуцці размясціў па-за ім. Я ўцёк да любові і скарыстаўся ёю, каб патрапіць у слабасць, якой нават я не заўважыў. Я звярнуўся да рэлігіі толькі таму, каб зразумець, што я не хачу яе. Я кінуўся да алкаголю таму, каб я мог плакаць, на саромеючыся гэтага перад самім сабою. У наркотыкі – каб жыць, не думаючы, і выбраўся з гэтага для таго, каб мець магчымасць далей шукаць.
Дарагі Айцец, у мяне толькі адно пытанне. Ці ведаеце Вы адказ? Дзе тут месца для шчасця?
Норберт
Дарагі Норберт!
Тое, што мяне ўразіла ў тваім лісце – нягледзячы на той шок, які я атрымаў, чытаючы твой ліст – гэта шчырасць, з якой ты сябе паказаў. Чаго толькі ты ў свае 17 гадоў не прайшоў і не перажыў! Перш за ўсё я хачу Цябе пахваліць за тваю горкую самакрытыку. У сваю чаргу мяне зноў ахоплівае здзіўленне і я пытаю ў самога сябе: што хаваецца за ўсім гэтым? Як можна так адносіцца да самога сябе, хапаць сябе, як быццам бы за каўнер і трэсці сябе, і нават пры гэтым нешта прыдумваць? Ці гэта ізноў толькі прыём, які Ты выкарыстоўваеш толькі для таго, каб знайсці для свайго жыцця яшчэ кавалачак таго шчасця, якое Ты так шукаеш і жадаеш?
Я не з'яўляюся псіхолагам, таму хацеў бы задаць гэтае пытанне Табе, бо я не магу знайсці на яго адказ. Калі Ты так сябе крытыкуеш, а іншых членаў сваёй сям'і выразна або недзе ў глыбіні душы хваліш, то гэта адбываецца хутчэй за ўсё таму, што ў цябе ёсць якая-небудзь шкала вартасцей і Ты імкнешся да нейкай мэты – гэта значыць, да таго, што з'яўляецца правільным для цябе – і Ты сумняваешся ў сабе менавіта з пункту погляду дадзенай мэты.
Таму Ты не хочыш быць шчырым і адважна прызнацца, што Ты хацеў бы быць іншым, чым зараз, што хацеў бы жыць па-іншаму, чым жывеш цяпер? Тое, што Ты не спрабуеш перамагчы гэты роў, што Ты з дзіўнай упартасцю і амаль з гонарам працягваеш цяперашні лад жыцця і – прызнай гэта! – Ты якімсьці чынам вельмі трыюмфальна гэта апісваеш? Ці тлумачыцца гэта тым, што Ты проста не ўмееш жыць па-іншаму? Ці – як той, хто з радасцю хадзіў бы нармальна, але ў яго зламана нага, таму ён клыбае – не ўмееш іначай і па-сутнасці Ты не вінаваты?
Спадзяюся, што не, і на самай справе ўсё выглядае інакш.
Альбо – працягваю далей пытаць у Цябе – можа, шчасце больш нармальнага жыцця, падчас якога Ты справіўся б з жаданнямі, якія Ты ставіш перад сабой апошнім часам, здаецца табе такім маленькім і ўбогім, што ты не бачыш перад сабой прычын, па якіх трэба было б жыць “нармальна” і “з розумам”. Можа, гэта кавалак шчасця, які паходзіць з нармальнага жыцця, тваім бацькам і блізкім не дае больш шчасця, чым табе тое тваё “шчасце”, якое ты зараз спрабуеш атрымаць, не могучы ад яго адмовіцца і кожны раз расчароўваешся ў ім?
Не ведаю, ці гэтым пытаннем я сапраўды набліжуся да Тваёй жыццёвай праблемы. Аднак я паспрабую. На пачатку трэба сказаць, што Ты жадаеш зашмат шчасця. Тое, што Ты шукаеш, Ты не знойдзеш у звычайным гарадскім жыцці. Спрабуеш яго знайсці дзе-небудзь у іншым месцы, і Цябе чакае расчараванне. А што адбылося б, калі б Ты адмовіўся ад гэтых празмерных прэтэнзій адносна шчасця? Ты, канешне, можаш адразу спытаць: а чаму я павінен адмаўляцца? Хто зможа прымусіць мяне да таго, каб я менш патрабаваў ад жыцця?
Я лічу, што ў такім жаданні шчасця знаходзіцца схаваная, маючая вялікі ўплыў на Цябе, хаця, магчыма, і не ўсвядомленая табою, нявера. Ты гаворыш, што верыш у Бога. Але ці гэта сапраўды так? Калі Бог – гэта тое апошняе і нявыказанае шчасце, якое запаўняе сабою ўсё, у якім трэба згубіцца і забыць аб усім, каб яго атрымаць – то чаму Ты хочаш цяпер сілком змясціць яго ў так кароткую хвіліну, у якой Ты жывеш? Чаму Ты не можаш пакачаць, пакуль яно прыйдзе само як выкананне Твайго жыцця разам са смерцю? Чаму Ты не можаш свядома прыняць штодзённых абавязкаў, службы для іншых, нават калі гэта не прывядзе цябе да стану ўзнясення, у якім Ты знаходзішся пад уплывам наркотыкаў або іншых рэчаў, з дапамогай якіх чалавек спрабуе выклікаць у сабе шчасце? Нават калі б гэта была любоў, улада ці які-небудзь неверагодны поспех?
Чаго Ты жадаеш зараз ад жыцця, ці каб яно было прамяністай яснасцю ці наадварот ноччу? Гледзячы на сваіх бацькоў, на братоў і сясцёр, Ты, магчыма, можаш сказаць, што яны з'яўляюцца мізэрнымі і заклапочанымі клубкамі, якія прыходзяць у жыццё з мінімальнымі патрабаваннямі і таму ўжо задаволенымі, калі ў кватэры цёпла, а ежу можна есці, калі зарабляюць крыху больш, чым сусед, калі маюць цёплы абутак і ім добра. Але Ты таксама можаш паглядзець на іх з іншага боку, хаця цяжка сказаць, якая інтэрпрэтацыя больш падыходзіць да тваёй сям'і, таму што толькі на падставе ўсяго жыцця і смерці можна сказаць, якая была правільная.
Ці гэта не праўда, што члены тваёй сям'і падобныя на клубкі, але людзі, якія не жадаюць зараз і адразу ўсяго шчасця, але цярплівыя, захоўваюць цвярозы погляд на рэчы і адвагу, як і тыя, хто вырашыў дзень за днём ісці доўгай, пакрытай пылам дарогай? Якія не патрабуюць шчасця прама зараз, але чакаюць сапраўднага і ахопліваючага ўсіх шчасця ў будучым. Якія могуць адважна адмовіцца ад вопыту малого шчасця, таму што яны не ўпадаюць ні ў роспач па прычыне фрустрацыі, ні ў паніку, перакананыя, што яны павінны прымусіць шчасце прыйсці, і праз такія дзеянні, якія – паводле Твайго меркавання – Ты павінен выконваць, каб быць шчаслівым.
Тое, што я тут гавару, можа падаецца вельмі абстрактным і гучаць як стэрэатыпнае і наіўнае гаварэнне. Але можа, я ўсё-такі маю рацыю. Насам рэч я не ведаю, як можна пераканаць кагосьці з такім няправільным пунктам гледжання. Раней гаварылі, што гэта можа зрабіць толькі Ласка Божая. Гэта правільна, і можа Табе неабходна спытаць сябе, ці скіравана яна і на Цябе. Таму запытай самога сябе, молячыся і звяртаючыся да Бога, ці тое, што называецца навяртаннем і поўнай зменай жыцця, не з'яўляецца часам вельмі простым. Калі Ты пачнеш адразу, з першага дня новага жыцця рабіць гэта, што недзе ў глыбіні душы прыймеш за свой праўдзівы абавязак, зямны, горкі і штодзённы – калі ў Цябе хопіць мужнасці прыняць нудоту такого абавязку, як праўдзівае шчасце – калі Ты прызнаешся сам сабе, што насамрэч Ты ўжо заўважыў, што твой стыль жыцця няправільны, і што нежаданне да такого прызнання і ўпартае стаянне на сваім не з'яўляюцца адзнакамі велічы і мужнасці, але баязлівасці, калі ў выніку пачнеш жыць нармальна, не чакаючы шчасця, адразу гэта стане пачаткам навяртання, па якім Ты ўжо сумуеш.
Ты пытаеш у мяне, дзе шчасце.
Каб давесці да лагічнага канца, магу Табе сказаць: я не ведаю. Я магу сказаць (але гэта не з'яўляецца тэалагічным забабонам): для мяне Бог з'яўляецца нечым незразумелым, проста таямніцай, і магу прызнаць, што сам Бог можа быць для мяне ўсёабдымным і вечным шчасцем. Адкуль жа я магу ведаць, які мае выгляд канкрэтна маё шчасце? Не, я яшчэ не пазнаў яго, самае большае, я маю нявыказанае таямнічае ўяўленне пра яго, таму мне не патрэбныя ўбогія малыя шчасці гэтага жыцця. Я магу проста адмовіцца ад іх.
Выкананне абавязку, чаго патрабуюць па-мяшчанску жыхары города, якія маюць у дадзеным выпадку – дзіва! – рацыю, гэта толькі адвага накіроўвацца далей і не звяртаць увагі на бажка несапраўднага шчасця. Накірунку да шчасця, якое адзінае заслугоўвае на дадзеную назву.