Дарагі Айцец!
Калісьці я ўжо пісаў да Вас. Сёння зноў Айцец атрымоўвае ліст ад мяне. Гэтым разам я шукаю адказу ў іншай справе, якая адносіцца да рэлігіі. “Міністрант, якога выхоўвалі па хрысціянску, вельмі багаты – менавіта ты ўкраў”.
Таго перажывання і доўгага шэрагу думак я павінен быў выслухаць, будучы яшчэ маладым чалавекам. Але гэта праўда: тлумачылі тую справу са сваімі калегамі менавіта як хоббі, рабілі тое толькі з-за сваёй нуды – без усялякай патрэбы – мы любілі штосьці скрасці з крамы. Паліцыя злавіла мяне ў краме. Мяне адправілі дахаты, і я павінен быў сам усё вытлумачыць. Мае бацькі былі вельмі ўражаныя і адправілі мяне да споведзі. Я адчуваў сябе волатам і рэвалюцыянерам, які змагаецца з капіталізмам і эксплуатацыяй. І цяпер я павінен быў сядзець ў канфесіянале за ўчынак, якім ганарыўся. Каб зноў не расчараваць сваіх бацькоў, усё ж пайшоў да споведзі. Мне здавалася, што я перажываю якуюсьці трагікамедыю, бо спавядаўся з таго, з чаго ўвогуле не шкадаваў.
Такія стаўленні нам уклалі яшчэ ў дзяцінстве. Нават у школе нас прымушалі ісці да споведзі два разы ў год. Гэта адбывалася так: вучні даведваліся, што на другі дзень яны ідуць да споведзі. Настаўнікі вялі нас да касцёла. Усе ўваходзілі ўнутр касцёла, а пасля адзін за другім ішлі да канфесіяналу. Таму споведзь была ўсяго толькі адкляпанай формулай і пералічэннем грахоў, якія перад гэтым вывучалі на катэхэзе; напрыклад: “біў сястру, ашукаў бацькоў, праклінаў дантыстку…” Канешне, усе гэтыя памылкі, а таксама іншыя падобныя грахі былі характэрныя для нашага жыцця, бо мы проста людзі. Ці ёсць сэнс у пераліку тых самых грахоў?
Вельмі часта спрабую вечарам прааналізаваць свае паводзіны і памылкі, зробленыя за цэлы дзень. Ці я не магу спавядацца Богу без нейкіх пасрэднікаў, калі я свядомы сваіх памылак і за якія я вельмі шкадую, і шукаю спосабаў, каб змяніць свае злыя ўчынкі? Усё гэта, у ціхай малітве без слоў, аддаць Пану Богу і прасіць у Яго прабачэння?
Ці абавязковым з’яўляецца спавядацца ў святара? Айцец не мае правіннасцей, таму Айцец, пэўна, не ведае, як гэта кленчыць ў канфесіянале і давяраць незнаёмаму тое, што для цябе самае інтымнае. Калі, напрыклад, першы раз пераспаў з дзяўчынай, хацеў паспавядацца, таму што рэлігія забараняе перадшлюбныя адносіны. Пайшоў да касцёла, укленчыў у канфесіянале, але вусны адкрыў толькі для таго, каб набраць паветра. Потым я адыйшоў ад канфесіянала. У тую хвіліну я падумаў: “ Бог ведае пра гэта так ці інакш. Ведае таксама пра тое, што я не шкадаваў аб гэтым. Як я тады магу спавядацца? ” Сказаў пра гэта Яму ў кароткай малітве. Ці споведзь не з’яўляецца часта выкарыстанай людзьмі толькі, каб зрабіць сабе ўпэўненае алібі? Думаю, што разам з развіццём цывілізацыі споведзь страціла сваё значэнне, якое мела ў мінулым. У выніку паніжэння эмацыянальнасці чалавек страціў пашану. Правіць розум, а калі разглядаецца праблема споведзі з боку розуму, бачыцца толькі тое, што зусім не лагічна адкрываць сваё інтымнае жыццё духоўніку, якога Касцел паставіў намеснікам Бога. Бог так ці інакш бачыць ўсё і толькі Ён ведае мяне сапраўднага. З гэтага пункту гледжання мяне цікавіць наступнае: размова з самім Богам у цішыні майго пакоя; кожны, хто не з’яўляецца такім, як духоўны айцец, жыве больш грэшна і, хочучы перажыць добрую споведзь, павінен быў бы штодня “спісваць” свае грахі.
Хай Айцец калі-небудзь паспрабуе, як звычайны чалавек, паспавядацца ў першым лепшым канфесіянале! Калі б Айцец меў бы столькі ж грахоў, што і я, то, напэўна, таксама ацаніў бы гэтую праблему.
Дарагі Юрый!
Пытанне пра споведзь, сакрамант пакуты і яго сэнс такое складанае і шматузроўневае, што калі я маю табе штосьці наконт гэтага напісаць, то не магу ў кароткім лісце закрануць пытанне пра перадшлюбныя адносіны. Гэтае пытанне з’яўляецца яшчэ больш складаным. Я ўсё роўна павінен паразважаць над гэтым пытаннем з боку таго, што гэта значыць для дзяўчыны і яе будучага жыцця.
Але засяродзімся на пытанні, якое адносіцца да споведзі. Канешне, няма ніякага сэнсу паўтараць грахі ў канфесіянале, і менавіта тады, калі за іх няма ніякага жалю. Сапраўдны абавязак прызнання граху, згодна з навучаннем Касцёла, адбываецца тады, калі ў дадзенай справе, згодна з суб’ектыўнай ацэнкай і без прымусу, хтосьці зрабіў грэх супраць Бога, які знішчае сапраўднае разуменне Бога, якое абапіраецца на любоў. Такі, і толькі такі, грэх з’яўляецца цяжкім і згодна з навучаннем Касцёла можа быць адпушчаны праз Бога, словы якога мы чуем праз пасярэдніцтва Касцёла.
Абапіраючыся на гэтае выказванне, варта прызнаць за зразумелае тое, што жарт, пра які Ты пішаш у пачатку свайго ліста, не падлягае адказнасці сакраментальнага прабачэння граху праз слова Касцёла. Ці мае сэнс спавядацца з такіх грахоў, гэта ўжо іншая справа! Усё роўна такая споведзь супраць Божых запаведзяў, якія аб’ектыўна, а таксама і суб’ектыўна не з’яўляюцца цяжкім грахом, маюць сэнс толькі тады, калі чалавек сапраўды за іх шкадуе. Ці тады, калі разам з сябрамі Ты дапушчаў крадзеж ў краме, ты быў ужо здольны да таго, каб за гэта сапраўды шкадаваць, гэтага я сказаць не магу. Цяпер Ты напэўна можаш зразумець, што такім спосабам нельга пазбыцца капіталізму і стаць волатам і рэвалюцыянерам.
Цяпер Ты можаш зразумець, што такія рэчы з’яўляюцца нонсенсам, нават калі ў той час Ты гэтага аб’ектыўна не мог зразумець. Незалежна ад ўсяго гэтага няма, канешне, сэнсу прызнання грахоў у форме іх “пераліку” згодна з вывучанай на памяць фармулёўкай. Гэта проста будзе адмаўляннем ад сакраманту споведзі. Зразумела, я не магу напісаць цяпер працу на тэму, як павінна выглядаць навука рэлігіі і ўвядзенне сакраманту споведзі для маладых людзей, так можна было б пазбегнуць непаразуменняў падчас споведзі. Тое, што Ты рабіў раней, можа зыходзіць з таго, як на цябе аказала ўплыў навука рэлігіі, і гэта проста глупства. Цяпер Ты ўжо дарослы і павінен старацца сфарміраваць у сабе сур'ёзныя і хрысціянскія адносіны да сакраманту споведзі.
Канешне, можна па-за сакрамантам пакуты вызнаваць Богу ўчынкі, якія ў большы ці меншы спосаб выступаюць супраць людзей і супраць нашых адносін да Бога і Яго святой міласэрнасці. Касцёл таксама вучыць нас, што там, дзе мае месца такое навяртанне да Бога з любові, надыходзіць адпушчэнне грахоў ўжо непасрэдна праз Бога. Праз гэта, аднак, карыстанне са споведзі перад прадстаўніком Касцёла не застаецца пазбаўленым сэнсу. Праўдзівае ацэньванне - яно адпавядае самой істоце чалавека, часткі Касцёла, спосабам вызнання грахоў, у якім адбываецца ўнутранае навяртанне да Бога.
Перш за ўсё трэба адзначыць, што святары таксама з’яўляюцца грэшнымі і павінны прызнаваць свае грахі Касцёлу падчас сакраманту пакуты. Спадзяюся, што яны робяць гэта. Здаецца мне, нават, што колькасць сакрамэнтальнай пакуты ў святароў вышэйшая, чым у некаторай большасці свецкіх асоб. Дзівіць мяне і тое, што ты думаеш, што такое прызнанне праз грэшных хрысціян не мае сэнсу. Ці ніколі не чуў пра тое, як многа сучасных людзей толькі тады могуць разабрацца са сваімі ўнутраннімі пытаннямі і турботамі, калі спрабуюць зразумець і пераадолець свой унутраны стан праз знешняе вымаўленне тых праблемаў перад псіхолагам, псіхатэрапеўтам? У час спаткання з такімі псіхолагамі таксама можа здарыцца вельмі многа непаразуменняў, і я спадзяюся, што Ты ніколі не меў патрэбы звяртацца да іх, і зробіш гэта толькі ў тым выпадку, калі гэта будзе неабходна з псіхічнага і чалавечага пункту гледжання. Але ўсё больш распаўсюджаная практыка такога адкрыцця душы сведчыць пра тое, што ў нармальнай сітуацыі чалавек не заўсёды можа сабой валодаць так самастойна, як Ты сцвярджаеш.
Паспрабуй запытаць ў сябе, ці сапраўды гэта праўдзівае, самакрытычнае, навяртальнае прызнанне, якое адпавядае павазе і прызнанню велічыні віны перад Айцом, здараецца ў цябе так часта, як гэта так апісваеш, крытыкуючы сакрамант пакуты. Я маю адносна гэтага некаторыя сумненні. Калі б Ты ў выпадку цяжкага граху зразумеў, што грэх, непрабачаны праз людзей, патрабуе Божага прабачэння, прабачэння, якое адпавядае вольнай міласэрнасці Божай, калі б Ты зразумеў, што нельга так легкадумна граць ў жыцці са святым незразумелым Богам, як лічыць шмат людзей (якія моўчкі лічаць, што тое, што праходзіць ў часе, таксама не існуе перад Богам), зразумеў бы таксама, якой цудоўнай з'явай з’яўляецца перажыць тое, што грэшнікі ў Евангеллі. Тыя грэшнікі, якім Езус адказаў: Твае грахі адпушчаныя табе. На што тыя, хто стаяў вакол, спыталі: Хто можа адпускаць грахі апроч Бога? Апроч Бога, прабачэнне Якога не з’яўляецца відавочным і лёгкім, як Табе здаецца. А перадусім не з такім лёгкім (прабач мне, але я так думаю) самазадавальненнем нават тады, калі гаворыш, што зграшыў.
Да гэтага трэба дадаць яшчэ што-небудзь: задумайся над тым, што менавіта кожны грэх, хоць бы ён здаваўся найбольш укрытым у глыбіні сэрца, таксама з’яўляецца грахом супраць бліжняга. Адносіцца гэта перш за ўсё да грахоў, якія выразна і непасрэдна залежаць ад міласэрнасці бліжняга, што ў большасці грахоў з’яўляецца відавочным; але таксама і да такіх, якія адносяцца толькі да нейкай душы. Злыя думкі, свядомы эгаізм, фальшывая задаволенасць і ўсе такія рэчы (Езус выразна пра гэта гаворыць) уплываюць на адносіны да іншага чалавека. Калі хтосьці перажыў перад усімі ацэнкі свайго граху і адносіцца да гэта добра і сур'ёзна, то ён павінен зразумець, што яго грэх таксама датычыцца супольнасці Касцёла, і што таму словы прабачэння Касцёла, святой супольнасці людзей у Богу, поўныя сэнсу і яснасці. ІІ Ватыканскі Сабор выразна гаворыць, што ў сакраманце пакуты застаецца прабачаным грэх чалавека супраць Бога і Касцёла.
Вы, сучасная моладзь, сцвярджаеце, што глыбей і радыкальна разумееце супольнасць, палітычную тэалогію, супольную крытыку і іншае, чым мы, індывідуалісты мінулых часоў. Я мяркую, што не пашкодзіла б і вам, калі б таксама праз сакрамант пакуты вы зрабіліся б больш рэлігійнымі сацыялістамі.
Я не сказаў усяго пра сакрамант пакуты Касцёла, пра яго значэнне і месцы, якое ён займае ў рэлігійных перажываннях сапраўднага хрысціяніна. Але калі Ты пачнеш ад пададзеных мною падказак і з дапамогай будучых перажыванняў у сваім жыцці ўсе больш адчуваць усю моц і цяжкасць жыцця перад Богам і Яго незразумелай святасцю, тады адразу – думаю – выпрацуеш у сабе пазітыўныя і жывыя адносіны да сакраманту пакуты. Нягледзячы на ўсе пералічаныя з дзяцінства негатыўныя перажыванні, звязаныя з дарам Езуса Змёртвыхпаўсталага для Яго Касцёла.