Дарагі Айцец! Я не ведаю, ці Вы яшчэ памятаеце апранутую ў белую сукенку дзяўчынку, якая падчас цырымоніі ў нашай групе ўручала падарунак на дзень нараджэння. Гэтай дзяўчынкай была я.
За тыдзень да гэтага я наведалася да нашага душпастара, з якім мы вырашалі розныя справы, на якія сама я не магла знайсці рашэння. Ён адразу мне адказаў, што я спакойна магу звярнуцца з імі да Бога, бо гэтыя справы турбуюць вялікую колькасць маладых людзей.
Дазволю сабе расказаць пра сябе і пра свае заняткі. Мне 20 гадоў, вывучаю тэалогію і ў будучыні хацела б працаваць на душпастарстве. Год таму я пакінула дом сваіх бацькоў і цяпер жыву асобна ад іх. Першапачаткова я вельмі радавалася сваёй свабодзе, але цяпер яна зрабілася для мяне канкрэтнай праблемай. У мяне шмат сябровак, якіх я вельмі люблю і яны мяне таксама. Большасць з іх жыве яшчэ з бацькамі, і таму яны вельмі часта мяне наведваюць. У апошнія месяцы дайшло да таго, што кожны вечар у мяне збіралася шмат людзей і заўсёды штосьці адбываецца.
Усцешаная тым, што яны давяраюць мне і ведаюць аб тым, што я заўсёды (сапраўды заўседы) іх прыму. Але з-за гэтага я зусім адвучылася быць адна і знаходзіцца ў цішыне, каб памаліцца. Згубіла супакой і цяпер зрабілася вельмі агрэсіўнай, мала адпачываю і ўвогуле дрэнна сябе адчуваю.
З іншага боку, я не вытрымліваю, калі ніхто не прыходзіць і нічога не здараецца. Я не магу адказаць іншым, што сама проста хачу пабыць крыху адна. Многа такіх людзей, якія заўсёды сумуюць, патрабуюць дапамогі, патрабуюць мяне. Нават я такіх ведаю.
Вельмі цяжка знайсці рашэнне ў гэтай справе. Сама адчуваю, што патрабую такіх людзей, бо не магу без іх дапамогі, але разумею, што доўга гэтага не вытрымаю.
Зноў хацела б адшукаць цішыню, мець магчымасць маліцца, але не магу знайсці рашэння маёй праблемы, бо не хачу згубіць сваіх сябровак і сапраўды хацела б дапамагаць людзям. Хацела расказаць пра гэта ўсё і была б вельмі ўдзячная Айцу за нейкія прапановы, каб вырашыць гэтую справу.
Сардэчна віншую,
Ірмгарда
Шаноўная Ірмгарда!
Я дакладна памятаю цябе з цырымоніі на дзень нараджэння.
Мяркую, што Твая праблема дакладна адлюстравана і можа трохі абмежаваная па самой сваёй прыродзе: гэта праблема сапраўднай чалавечай свабоды. Калі б свабода там, дзе з’яўляецца сапраўднай і жывой, залежала б ад таго, што рабіць, а што не, жыццё б сапраўды было б лягчэйшым. Канешне, існуюць такія сітуацыі чалавечай свабоды, у якіх павінна быць дакладнае і канкрэтнае рашэнне “так” ці “супраць чагосьці”. Нельга ажаніць двух чалавек адначасова. Зразумела, што ў нейкіх выпадках - напрыклад, як у маім выпадку – трэба кінуць паліць, бо можа з’явіцца небяспека таго, што ў чалавека з’явіцца залежнасць ад цыгарэт. Калі хто-небудзь уступае ў закон картузаў, то адразу зачыняе дзверы перад многімі рэчамі, якія ў жыцці іншых людзей былі б нармальнымі для выкарыстання.
Карацей кажучы, ёсць многа рашэнняў свабоды, якія дакладна гавораць “так” ці “супраць”. Але вельмі часта гэта выглядае зусім па-іншаму і трэба зразумець, прыняць і перажыць іншыя сітуацыі свабоды.
Гэта значыць, што вельмі часта практычна для чалавека не так лёгка выканаць такія простыя рашэнні. Манах напрыклад, даючы абяцанні, прымае рашэнне захоўваць беднасць. Нягледзячы на гэта, мае цёплы пакой, прыстойную бялізну, можа нават спажывае лепшую ежу, чым іншыя, беднасць якіх больш пранізлівая. Не толькі так ёсць, але так і павінна быць, і трэба, каб так было.
Гаворачы больш агульна: жыццё з’яўляецца непазбежным спляценнем супрацьлегласцей. Можа, спачатку сядзіш сабе засмучаная ў ціхім касцёле, пасля ідзеш куды-небудзь патанцаваць, дзе знаходзіцца шмат людзей і страшны шум. Аднойчы ідзеш адна на прастору, у іншы час у цябе знаходзіцца той, з якім табе прыемна і які падыме табе настрой. Мы павінны зразумець, што ў большасці выпадкаў нашага жыцця мы не толькі не можам, але і не павінны адмаўляцца ад такой сумесі.
Але тут распачынаецца праблема, якая з’яўляецца і тваёй праблемай. Усе было б проста і лёгка , калі б ты ўвайшла да кармэлітанкаў, адмаўляючыся ад сваіх сябровак. Або калі б хацела пагрузіцца ў некантраляваны і безадказны спосаб у віхуры жыцця. Але не можаш зрабіць ні першага, ні другога. Ты павінна на такім узроўні, на якім гэта магчыма, гэтую разважлівую сумесь (калі я магу так выказацца) супрацьлегласцяў рэалізаваць у сваім жыцці. Гэта, мусіць, вельмі цяжка зрабіць.
Ёсць, напрыклад, людзі (на жаль, я да іх не адношуся), якія гавораць разумна, што нават для рэлаксацыі і для прыемнасці дазваляюць сабе раскурыць цыгарэту, а паміж тым становяцца залежнымі ад цыгарэт. Такі стыль жыцця – не для кожнага магчымы для ўспрыняцця – з’яўляецца незразумелым спосабам атрымаць задавальненне. Таму і ў Тваім жыцці трэба сумяшчаць супрацьлегласці і фарміраваць іх належным чынам. Маю на ўвазе тое, што калі-небудзь трэба і адмовіцца ад чаго- небудзь, але не разумець гэта як спосаб радыкальны. У гэтым, на маю думку, і ёсць Твая праблема.
Ты павінна знайсці мужнасць і рашыцца на тое, каб сапраўды вучыцца, заставацца сам на сам, не дазваляць сябрам і знаёмым вечна сядзець у цябе на галаве, а ў некаторых выпадках, калі маеш нейкую важную справу, умець іх станоўча перапрасіць. Ты не павінна зніжаць каштоўнасць свайго жыцця толькі таму, што жывеш у смутку. Ты павінна клапаціцца з поўнай энергіяй і пачуццём адказнасці за сваю будучыню, якой патрабуеш; уладкуй сваё жыццё ў пэўныя правілы, якіх павінна будзеш трымацца і кантраляваць сябе з гэтага пункту гледжання.
Святы Ігнацы, натыкнуўшыся на такія нормы ўчынкаў, даваў прапанову, што на пэўным узроўні трэба ў адной сітуацыі старацца шукаць правілы для іншай. Калі адчуваецца голад, не трэба задаваць сабе пытанне пра тое, колькі трэба з’есці згодна з патрабаваннямі розуму. Гэтае пытанне трэба задаваць тады, калі спецыяльна голаду не адчуваеш. Калі сярод людзей адчуваеш тугу за самотай, можа, менавіта тады трэба спытаць у сябе, як можна пазбавіцца ад такога смутку і цішыні. Такая памяркоўнасць у жыцці, якой ты павінна кіравацца, і ёсць заданнем, на якое мы заўсёды павінны мець адвагу, і якая з’яўляецца цяжэйшай, чым стыль жыцця з рысамі фанатызму.
Ты не можаш жадаць страты сваіх сяброў і не можаш таксама зрабіцца чалавекам, які не зможа знаходзіцца ў цішыні і спакойна маліцца. Я не магу даць табе рацэпту на гэтае пытанне. Павінна сама знайсці такі дыялектычны стыль жыцця. Трэба вучыцца імправізаваць і адначасова ўвесці сабе канкрэтныя нормы, якіх Ты будеш прытрымлівацца. Калі-небудзь зрабі сабе рэкалекцыі, у якіх выйдзеш за межы свайго паўсядзённага жыцця, напоўненага смуткам. Можа, тады гэтыя два правілы Твайго жыцця зможаш цвяроза і самакрытычна ацаніць перад Богам; можа, менавіта тады з’явіцца падказка ў тым, як можаш знайсці сумесь свайго жыцця, якая з’яўляецца Тваім заданнем.
Больш, чым раней, ты адказваеш за сябе, бо жывеш цяпер асобна ад бацькоў. Твой пакой цяпер своеасаблівае месца, у якім будзеш праводзіць спробы адпаведнага стылю жыцця, у якім тое, што рознае, а нават супрацьлеглае, з’яўляецца заданнем. Яно дазволіць знайсці канчатковую гармонію гэтых супрацьлегласцей.
З удзячнасцю,
Карл Ранэр