Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Калі толькі падумаю, што мне трэба гаварыць пра Бога прафесійна…

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Блогі

Дарагі Айцец!

Я хацела бы першапачаткова спытацца, а пасля ўсё патлумачыць. Вось маё пытанне: што самае галоўнае – запал ці здольнасць да прафесіі, і ці адное можа замяніць іншае? Мне 19 гадоў і ўжо некалькі месяцаў я хаджу да вышэйшай школы для настаўнікаў рэлігіі для таго, каб пасля стаць катэхэткай. Гэтае рашэнне ў мяне з’явілася спантанна, пасля няўдалых спробаў атрымаць якую-небудзь адукацыю.

Два месяца я не ведала, што мне рабіць. Пасля за 2 дні вырашыла пайсці ў школу для катэхэтаў. Але ад канца лістапада ў мяне з’яўляюцца сумненні і я пачынаю думаць аб тым, ці гэта сапраўды мне адпавядае. Пытаюся прыглушыць гэтыя сумненні ў сабе. Звычайна раблю гэта з задавальненнем, але цяпер, падчас Вялікага посту, узяла пастанову для сябе канчаткова прыняць нейкае рашэнне. Таму я вельмі была б удзячна Айцу, калі б Вы дапамаглі мне і далі нейкую параду.

Чаму ў мяне з’яўляюцца сумненні аб тым, што гэтая прафесія менавіта для мяне? Я лічу сябе вельмі спакойнай і мне цяжка знаходзіць кантакты з людзьмі. Мне заўседы цяжка выказаць свае думкі (асабліва ў размове). Людзі, якія мяне добра ведаюць, ужо загадзя разумеюць, што я хачу сказаць, але дзецям (хацела б працаваць ў пачатковых класах) мне будзе цяжка расказаць што-небудзь, што з’яўляецца асновай нашай веры.

Другая прычына: я баюся прытуплення. Як катэхэтка на пэўным этапе я павінна буду вучыць штотыдзень 24 гадзіны. Гэта не вельмі многа, але атрымаецца 12 класаў па тры ў роўнай ступені. У трох класах павінна буду апавядаць тое ж самае, нават тады, калі інакш укладу свой план заняткаў. Ці ў такой сітуацыі магчыма пазбегнуць прытуплення? Ці я змагу апавядаць тры разы з цікавасцю? Я ўпэўнена, што не. Мяркую, што не змагла б гэта зрабіць, нягледзячы на маю любоў да дзяцей і да прафесіі. Ведаю песню: “Заўсёды давяраю Богу…” Але ці гэтага будзе дастаткова? А смутак аб тым, каб апавядаць што-небудзь з міласэрнасцю Бога да нас, людзей? Іншых прычын больш не падаю.

Вельмі задаволена з таго, што змагла напісаць ліст да Айца, бо з дапамогай гэтага ліста змагла выказаць усё тое, ад чаго так даўно пакутавала. Дзякую ад усяго сэрца!

Габрыэля

Шаноўная Габрыэля!

Канешне, прафесія, якую ты вывучаеш, складае пэўныя цяжкасці. 24 гадзіны навукі рэлігіі штотыдзень - гэта не дробязь. Я ведаю, што заўсёды трэба пераадольваць з’яву, звязаную з руціннымі заняткамі, але мне здаецца, што з Твайго ліста можна адчуць глыбокую веру. У сваім лісце Ты пішаш, што сумуеш тады, калі “не маеш магчымасці пераказаць што-небудзь з міласэрнасцю Бога да нас, людзей”. У гэтым менавіта і схаваная аснова, каб рэалізаваць Тваю прафесію. Усе іншыя цяжкасці, пра якія я не хачу казаць, Ты зможаш пераадолець. Чаму Ты не можаш навучыцца гаварыць дзецям пра тое, што перапаўняе Тваю душу? Крытыкуеш сябе, бо нейкі час абапіралася на пэўную групу моладзі. У пэўнай ступені Ты пераканала сябе ў тым, што можаш знаходзіць кантакт з маладымі людзьмі і гэта не можа быць такой цяжкасцю для цябе, як ты пра гэта гаворыш. Супакой, сціпласць і падобныя рысы твайго характару, якія лічыш перашкодай, каб рэалізаваць сябе ў выбранай прафесіі, могуць быць выкарыстаны Табой з пазітыўнага боку.

Канешне, я не ведаю, ці які-небудзь будучы жыццёвы вопыт (яшчэ не маеш 20 гадоў) не паўплывае на Твае цяперашнія планы. Гэта Ты таксама павінна ўлічваць. Паспрабуй адначасова спакойна даверыцца Богу і заўсёды верыць ў тое, што Ён Табой пакіруе. Ты сама пра гэта пішаш у сваім лісце.

З найлепшымі пажаданнямі,

Карл Ранэр

Здымак www.ekai.pl

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя