Дарагі Айцец!
Я хачу напісаць ліст аб сваіх праблемах і клопатах. А каб айцец змог лепей мяне зразумець, я б хацеў спачатку апісаць некаторыя асноўныя сітуацыі у маім жыцці. Я сын вельмі рэлігійных бацькоў. Мой бацька на працы займае вялікую пасаду. У гэтай атмасферы я і быў выхаваны.
Я пайшоў у школу, з чаго быў вельмі задаволены, актыўна развіваўся сярод каталіцкай моладзі і як кіраўнік групы, і як міністрант. Калі я стаў неўротыкам і пачаў пакутаваць ад дэпрэсіі, мае бацькі прывялі мяне ў закрытую клініку аддзялення для нервовых расстройстваў, дзе я перажыў самыя страшныя тыдні ў маім жыцці. Прычынай гэтаму была спроба самагубства і некалькі прыступаў дэпрэсіі. Таму я быў звольнены ад ваеннай службы. Замест гэтага, я адправіўся на тры месяцы ў Ізраіль, дзе працаваў у кібуце. З тых часоў вучуся на юрыдычнам факультэце… без асаблівага поспеху: у мінулым семестры я не здаў першы экзамен. У той час я далучыўся да аднаго студэнцкага саюзу, у якім я адчуваю сябе вельмі добра. На працягу ўсяго майго жыцця сябе выявілі пэўныя характарыстыкі - у значнай ступені з-за мяне – з якімі я не магу змагацца, і не ведаю, ці ўвогуле магчыма іх перамагчы. Мая самая вялікая небяспека ў тым, што ў мяне няма ні волі, ні мужнасці і сілы, каб пераадолець сябе. Я як корак на вадзе: плыву, а хвалі мною кіруюць, хоць я і ведаю, што гэта няправільны шлях. Надзвычай цяжка для мяне застацца дома ўвечары. Найчасцей я праводжу большасць часу сярод студэнцкіх сустрэчаў ці разам з сябрамі і, як правіла, мы гуляем ў карты, п’ем і дыскутуем на розныя тэмы.
У давяршэнне да ўсяго існуе яшчэ і мая лянота: усе мае добрыя намеры ператвараюцца ў пыл, калі я павінен прыкласці больш намаганняў. Часта хацеў кінуць паліць, але кожным разам я здаваўся. Я не магу прымусіць сябе вучыцца, пакуль зямля не гарыць пад маімі нагамі, ці, дакладней, калі яна амаль згарыць. Дух бадзёры, а плоць нядужая - пад такім дэвізам я жыву. Пасля кожнага расчаравання ў мяне з’яўляецца дэпрэсія. Тады я пачаў піць і марыць аб лепшым свеце. Я ўпаў так моцна, што ўжо на наступны дзень адчуваю сябе яшчэ горш, але мяне ўжо нічога не хвалюе. Прывык да такога рытму. Кожны дзень пачынаецца і заканчваецца аднолькава. Я п'ю шмат і мару палову дня. Я адчуваю бяссілле. Хацелася б штосьці змяніць, калі справа даходзіць да маіх недахопаў, але я не раблю ніякіх намаганняў для гэтага. Такім чынам, паступова станаўлюся бескарысным.
Нягледзячы на ўсё гэта, хацелася б быць кімсьці, але не хачу хлусіць самому сабе. Часам уяўляю ў сябе такія рэчы, якія ўвогуле не існуюць. Гэта заходзіць так далёка, што часта сам не ведаю, калі рэчы існуюць на самай справе, а калі я проста сабе іх ўяўляю. Магчыма, у гэтым спісе ёсць рэчы, якія на самой справе не існуюць, але я стараюся быць аб'ектыўным і крытычным. Лепш адчуваю сябе, калі мару аб шчаслівым і здаровым свеце. Гэтыя мары часта становяцца рамантычнымі снамі, адыходам ад рэальнасці.
Нягледзячы на рамантычны тэмперамент, як адзначаюць некаторыя, у мяне няма навыкаў спагады да сітуацыі іншых людзей. Праўда, у сярэдняй школе многія мне давяралі. Яны прыходзілі да мяне, прызнаваліся ў нейкіх справах і я павінен быў ім нешта параіць. Пазней, аднак, з-за розных памылак, учыненых мною, і разнастайных правін, дзёрзкасці, нечаканай для ўсіх маіх сяброў, якія мне давяралі, яны пакінулі мяне. Гэта быў вялікі шок для мяне, і з таго часу я страціў здольнасць - якая, несумненна, была калісьці - спагады да іншых людзей. Часам я ігнарую нават элементарныя правілы паводзінаў або ўвогуле іх не прызнаю. Пасля таго часу, як я страціў давер сваіх знаемых, адчуваю перабольшанае жаданне зрабіць уражанне на іншых. Спрабую ўяўляць штосьці большае, чым ёсць на самой справе. Я хачу ўразіць сваіх сяброў, але яны толькі расчароўваюцца ўва мне. Аднойчы я сказаў, што здаў экзамен, які на самой справе заваліў. Калі аб гэтым даведаліся мае калегі з злучэння, яны запатрабавалі ад мяне тлумачэнняў, якіх я ім не мог даць (вечар я выпіў). Я не магу паказацца такім, якім я з’яўляюся на самой справе. Гэта было б занадта гнусна, а можа, я проста занадта баязлівы.
Магчыма, усё гэта было б лёгка пераадолець, калі б я не быў так прывязаны да сваіх калегаў і сяброў. Аднойчы мой сябра з сярэдняй школы давёў мяне да слёз, таму што ён хацеў, проста так, жартам, адправіць мяне дадому, толькі каб мне было балюча; можа, я занадта адчувальны. Я не хачу нікога пакрыўдзіць, і я б стрымаў усё, што калісьці стварыў. Я вельмі прывязаны да традыцый. Людзі часта раяць мне - для таго, каб распачаць сваё жыццё ў новым напрамку – пераехаць ў іншы горад, пакінуць сваіх сяброў, навучанне, усё маё ранейшае жыццё. Але я не магу адважыцца на гэта, адмовіцца ад мінулага, таму што я баюся, баюся страціць сувязь з сябрамі.
Нягледзячы на сяброўскія адносіны, мне цяжка сказаць сваім сябрам, што яны мне вельмі патрэбныя. Адносіны з дзяўчынай, якую я вельмі любіў, спыніліся, таму што я не меў мужнасці сказаць ёй, як яна мне патрэбна і што я яе кахаю, хоць я ведаў, што нашыя пачуцці ўзаемныя. Я баяўся страціць кавалак свабоды, маю цэласнасць, мой стыль а la Humhrey Bogart.
Калі я сустракаюся з маімі сябрамі, у мяне рэдка атрымліваецца распачаць размову на сур'ёзную тэму. Я не магу вытрымаць вечароў, у якіх вельмі скудная размова. Калі ніхто нічога не гаворыць, размаўляю толькі я адзін, спрабуючы павесяліць іншых. Толькі тады, калі трохі п'ю, я магу казаць сур'ёзна і сумленна. Мяне ўсе ведаюць як філосафа-алкаголіка. Менавіта таму многія людзі не ставяцца да мяне сур'ёзна. Так, забаўляючы ўсіх, атрымоўваю сімпатыю навакольнага асяроддзя, але на самой справе я не магу наблізіцца да іх.
Да ўсяго гэтага я не магу быць жорсткім. Я адчуваю сябе дрэнна кожны раз, калі адмаўляю іншым у дапамозе. Таму дапамагаю ў апрацоўцы рознага абсталявання – на такія рэчы маю талент – дапамагаю ўсім, хоць думаю, што павінен займацца нечым іншым, што было б карысна для мяне пазней. У мяне няма мужнасці, каб патрабаваць запазычаных грошай, або адказаць камусьці ў цыгарэце, на якую ў мяне няма грошай, каб купіць самому. Хоць у мяне вялікае кола сяброў, але я адчуваю сябе вельмі апушчаным. Я стаў пустэльнікам, таму што не знайшоў і не могу знайсці нікога, хто хацеў бы раздзяліць са мной сваё жыцце і кінуцца ў бой, які я хацеў бы распачаць. У выніку майго п'янства і эксцэнтрычнага ладу жыцця я страціў давер да большасці маіх сяброў. Мне не хапае пакоры і здольнасці прызнаць свае памылкі. Маё асяроддзе справядліва мною пагарджае. Ужо ў сярэдняй школе мая настойлівасць прыводзіла многіх прафесараў да шаленства. Лягчэй быць пакорным і сціплым, калі ў вас ёсць поспехі і здольнасці, чым тым, хто чакае, калі поспех прыйдзе да яго сам. Калі так не адбываецца, ён пачынае спрабаваць узвысіцца над іншымі, вымаўляючы вялікія прамовы.
Усе гэтыя праблемы і недахопы знаходзяць сваё адлюстраванне ў маіх адносінах з Касцёлам. У мінулым я быў заўзятым міністрантам, сціплым і заўсёды гатовым дапамагчы. З чатырнаццаці гадоў я правёў два месяцы ў Ірландыі, дзе жыў у доме і вывучаў ангельскую мову. Таму што яе ўвяло свецкае таварыства Opus Dei, у якім многа маліліся. Я быў настолькі зачараваны, што адразу ж захацеў далучыцца да гэтага таварыства, але святар Opus Dei параіў мне пачакаць яшчэ трохі. З такім жа энтузіязмам, як у Ірландыі я прымаў удзел у іншых праектах Opus Dei, так, напрыклад, я быў у лагеры, дзе дапамагаў бедным жыхарам на працы ў полі або ў Фрыулі, дзе працаваў, каб аднавіць разбураныя хаты ад землятрусу, а таксама быў у лагеры канькоў. Я нават хацеў стаць святаром. Але я пачаў піць і паліць, і стаў слабець і слабець і пачаў гультайнічаць.
Я перастаў хадзіць у нядзелю ў касцел, да споведзі прыступаю толькі на вялікія святы, а таксама дазваляю сабе выказвацца супраць Бога і Касцёла. Нягледзячы на ўсё гэта, я веру ў Нябёсы, калі – некалі малюся, таму што перакананы ў тым, што там павінна быць нешта, што мы называем Богам. Я шчаслівы у сваёй дзіцячай веры, калі ў час малітвы адчуваю дрыжыкі па спіне і веру, што Бог цяпер ёсць ўва мне. Нават на сёння я не адмаўляюся ад думкі стаць святаром, але ўсё роўна не хапае знаку ад Бога, што Ён мае патрэбу ўва мне, як інструмента. Мне таксама не хапае многіх неабходных умоў для дасягнення сваёй прафесіі і пераканання, сілы, працавітасці, мужнасці, і таму я баюся. Гэта рашэнне таксама звязана з абавязацельствам бясшлюбнасці.
Але я думаю, што гэта не важна, быць святаром ці не, важна, аднак, тое, ці паміраючы, змагу сабе сказаць, што маё жыццё мела сэнс. Цяпер, у дадзенным выпадку, я не магу гэтага сказаць. Мая сённяшняя вера была дадзена мне праз бацькоў, не ўзрасла ўва мне. Я баюся, што з-за майго не вельмі станоўчага жыцця магу поўнасцю яе страціць, ужо цяпер пытаюся ў сябе, ці сапраўды вера патрэбна. Я жыву са дня на дзень, чакаючы знака ад Бога, які дапаможа мне выбрацца з гэтага д'ябальскага кола, у якім мінулая хлусня ўдасканальваецца новай, а дэпрэсіі і комплексы непаўнавартаснасці таплю ў алкаголі, і з выразнай мэтай перад сабою выйсці насустрач уласнай пагібелі.
Вядома, не маю выключна дрэнных якасцей. Напэўна, я вельмі музычны, заўсёды гатовы дапамагчы, і ў адпаведным коле сяброў поўны гумару і жыццярадасны, у мяне ёсць характар экстраверта. Я ўжо размаўляў з многімі людзьмі пра тое, як выбрацца з гэтага балота, але ў асноўным я атрымліваў вельмі нездавальняючыя адказы. Таму, я хацеў бы, каб Айцец, як вядомы і дасведчаны багаслоў, прадставіў мне сваю пазіцыю і свае прапановы для вырашэння гэтых пытанняў.
Мацвей
Дарагі Мацвей!
Маеш толькі 21 год. У такім узросце вельмі шмат да канца. Штосьці можа з Цябе вырасці. Першыя 15 гадоў ты жыў разважна і меў выразную мэту ў жыцці. Ты адабраў добрыя ўрокі з кантактаў з людзьмі. Меў сяброў, якія давяралі табе, быў у Ірландыі, Ізраілі і бачыў, чаго можна дасягнуць. Супрацоўнічаў нават з Opus Dei і заўважыў, што інтэнсіўнае рэлігійнае жыцце ў службе Богу і людзям можа даць шчасце. Чаму гэтыя ўсе добрыя дасведчанні Твайго жыцця не могуць сведчыць аб тым, што ізноў надыдзе перыяд, у якім пераможаш усё тое, што згодна з тваім уласным адчуваннем з’яўляецца негатыўным.
Безумоўна, Твая хвароба і дэпрэсія, у выніку якіх ты калісьці трапіў у клініку для нярвова хворых, сведчыць аб тым, што спатыкаюць цябе ў жыцці таксама цяжкасці, не залежныя ад цябе, але таксама і такія клопаты можна перажыць і перамагчы. Не паддавайся! Не здаў калісьці экзамен. Экзамен можна і пераздаць; перад першым, аднак, чалавек чагосьці навучыўся, а прыклаўшы намаганні, можна яшчэ столькі давучыць, што другі экзамен будзе здадзены добра.
Часта цябе апаноўвае – часткова без тваей віны, часткова ў выніку яе ( з гэтым нельга не пагадзіцца) стан слабасці і нежадання, а таксама пачуццё таго, што не можаш выйсці з гэтага д’ябальскага кола. Перш за ўсё з'яўляецца тут небяспека разумення гэтай слабасці і дэпрэсійнасці як лёгкага апраўдання, каб у гэтай сітуацыі не рабіць нават таго, што яшчэ нават можна было б зрабіць. Трэба быць больш самакрытычным да сябе. Можа быць, сапраўды не можаш вучыцца цэлы дзень і пазнаваць права, але напэўна можаш хоць на паўгадзіны даўжэй сядзець за пісьмовым сталом, чым гэта было раней.
Сам прызнаешся ў тым, што выпіваеш часта і многа. Так ты змагаешся са сваей дэпрэсіяй. Але мне здаецца, што ты не з’яўляешся сапраўдным алкаголікам. Па гэтаму ты павінен вельмі цверда сабе сказаць, што больш не будешь апраўдваць такія свае паводзіны. Можна пазбягаць такіх выпадкаў, пад час якіх вельмі шмат выпіваюць. У цябе няма абавязку гуляць ў карты з іншымі і выпіваць. Можаш, калі сапраўды гэтага жадаеш, урэгуляваць свае жыцце. Калі вельмі многа паліш і выпіваеш толькі з-за таго, што не задаволены сабою – да чаго можа быць маеш аб’ектыўны повад – то гэта не з’яўляецца адзіным спосабам вырвацца з такога настрою.
У мяне з’яўляецца такое ўражанне, што у такія моманты свайго жыцця ты займаешся рознымі экстрымамі. А можа, такі стан з’яўляецца ад таго, што вельмі многа ад сябе патрабуеш. Не дасягнуўшы канкрэтных мэтаў у сваім жыцці, ты пагружаешся ў дэпрэсіі, з якіх потым усё гэта і выцякае, што апісваў у сваім лісце. Ці Ты не мог бы выхоўваць ў сабе пачуцці сціпласці і стрыманасці, пашаны да звыклага, зямнога, а не цянуцца да вышэйшага, каб потым упасці ў ніжэйшае.
Цвярозае прыняцце свайго жыцця, якое большасць з нас павінна рабіць і ў якім высокія хвіліны бываюць вельмі рэдка, можа Табе б дапамагло. І яшчэ адно: пачні ад чагосьці малога, вельмі няважнага пункту ў тваім жыцці – чагосьці патрабаваць ад сябе і потым гэта выконваць, што можа прыйсці да Цябе з цяжкасцю. Ты не павінен адразу стаць святым ці тым, якім хацеў бы быць ў сваіх марах. Але мог бы хоць паліць менш папяросаў у дзень, ці праз некалькі дзён пунктуальна ўставаць, ці прысвяціць які-небудзь час для навучання. Калі запатрабуеш гэтага ад сябе і сапраўды ў цябе гэта атрымаецца выканаць, калі нават будзе зроблена вельмі мала, убачыш, што пачынаеш развівацца і што пэўнае адмаўленне ад чагосьці можа таксама прывясці да радасці, а не ў дэпрэсію ці ў так званую фрустрацыю, пра якую так многа гавораць.
Заўважыў, што на Твой доўгі ліст мог адказаць вельмі коратка. Як Ты крытычна прадставіў Сябе, так слаба і скудна атрымаўся мой адказ. Можа, гэта з-за таго, што я не вельмі ўнікаю і ведаю іншых людзей, але можа і з-за таго, што Табе, хоць ўсё і выглядае вельмі складана, мала чаго не дастае; што толькі тое і гэтае павінна быць ў тваім жыцці на канкрэтным месцы, павінна быць зарганізавана так, каб Ты мог і далей развівацца, як патрабуеш з самага дзяцінства і каб апошнія гады не паўплывалі на гэта.
Я ўпэўнены ў тым, што Ты яшчэ выйдзеш у людзі. У многіх гісторыях з жыцця можна знайсці такія ж праблемы, у якіх Ты цяпер знаходзішся. Але гэта не значыць, што ў іх тая ж жыццёвая гісторыя мінулых гадоў. Думаю, што ў хуткім часе мы сустрэнемся і ў нас будзе магчымасць паразмаўляць.
Галоўная праблема ў тым, каб ўжо цяпер Ты распачаў ўводзіць ў сваё жыцце маленькія, але канкрэтныя змены ў лепшым кірунку, якія – незалежна ад таго, што яны падаюцца дробяззю – трымаюць ў сабе абяцанне таго, што ўсё Тваё жыццё стане такім, якім Ты яго бачыш у сваіх марах і такім, якога напрыканцы ад Цябе хоча Бог.
Калі захочаш яшчэ раз напісаць да мяне, скажы мне, чаго ты ўжо дасягнуў, на якія дробныя ўчынкі ты рашыўся. Пра такія рэчы цяпер гавораць неахвотна. Усе баяцца адказнасці і асабістых вялікіх слоў; нягледзячы на усё гэта, скажу Табе: малюся за Цябе.
Ад усяго сэрца,
Карл Ранэр