Дарагі Айцец!
Я вучуся на тэалогіі і ўжо праз пару дзён у мяне будуць апошнія экзамены. Пасля хацеў бы стаць настаўнікам рэлігіі ў школе і заняцца душпастарствам. Мяне выхоўвалі ў веры, а мой бацька вельмі падтрымлівае касцёл. У 7 гадоў я ўжо быў міністрантам, псля хадзіў у розныя маладзёвыя групы, заўсёды падтрымліваў кантакт з людзьмі і ўстановамі Касцёла, з некаторымі святарамі, якія адкрытыя душой на іншых, падтрымліваў і падтрымліваю добрыя адносіны. На маё жыцце паўплывалі некаторыя веруючыя асобы, а таксама мае асабістыя перажыванні, звязаныя з Касцёлам.
У гэтым і ёсць мая праблема: калі мне было 15 гадоў, я закахаўся ў дзяўчыну. Мы жылі разам, нават не мелі 18 гадоў. Гэтыя адносіны, на мой погляд, былі вельмі моцныя. Усё скончылася пасля сумесных 3 гадоў, таму што нашыя ўяўленні пра жыццё і жыццёвую дарогу аказаліся вельмі рознымі.
Пасля гэтага я пазнаёміўся з дзвюма дзяўчынкамі, з якімі таксама меў цялесныя сувязі. Са сваёй жонкай пазнаёміўся праз 2,5 гадоў. Праз год мы заручыліся. Падчас нашых спатканняў яна зацяжарыла і мы пабраліся (хацелі зрабіць гэта пазней). Мы вельмі задаволеныя і радуемся гэтаму дзіцяці.
Ніколі не адчуваў віны, нават тады, калі разумеў, што паступіў легкадумна. Падчас споведзі не адчуваў спакою на душы.
Хацеў спытаць ў Айца: ці гэта ўсё не з’яўляецца парушэннем маральных норм? Ці не з’яўляецца гэта вялікім грахом, які забараняе Касцёл?
Праблема стасункаў перад шлюбам і пасля яго, калі жаданне адзін аднаго вельмі моцнае, а шлюб яшчэ нельга ўзяць – можа толькі ў тым выпадку, калі існуюць знешнія перашкоды?
Адзін адказ на працягу доўгага часу паміж надыходам полавой сталасці і матэрыяльнымі здольнасцямі і навучаннем - умовы прыняцця шлюбу – можа быць толькі “аскетызм”? І толькі ў тым выпадку, калі сувязь настолькі глыбокая, што раней, калі вучоба была карацей, шлюб прымаўся як само сабой зразумелае. Тады якія пытанні могуць з’явіцца ў двух людзей, якія не ўзялі шлюбу, алу хочуць, каб іх адносіны маглі быць выражанымі праз цялесную сувязь?
Гэта не толькі мая праблема. Шмат маіх сяброў так робяць таксама, бо не знаходзяць іншага спосабу ад устрымання. Прашу Айца, каб дапамог нам знайсці такія спосабы.
Бэрнарт
Шаноўны Бэрнарт!
З Твайго ліста відавочна, што Ты вельмі добра ведаеш тэалогію. У цябе лёгка атрымалася расказаць на адной старонцы пра пытанні, звязаныя з сэксуальнай маральнасцю, якія перашкаджаюць сучасным хрысціянам і займаюць іх увагу. Спадзяюся і на тое, што зразумееш меня ў тым, што адказаць на іх вельмі коратка не атрымаецца. Таму нават стрымліваюся адказаць, каб справядліва ацаніць як псіхалагічнае, так і сацыяльнае становішча сучаснага чалавека і традыцыйнае вучэнне Касцёла. Тут не будзе ніякіх скаргаў аб страце маральнасці сярод маладых людзей або якойсьці рэвалюцыі ў навучанні Касцёла, перавароту, межы якога не змагу вызначыць.
Дазволь толькі (больш не магу і не хачу рабіць) задаць Табе некалькі пытанняў. Мяне здзіўляе, што Ты гаворыш пра сваё мінулае жыццё так перспектыўна: “Ніколі не меў пачуцця віны”. Так, што з гэтай “сумленнай канфрантацыі” ( з табой і тваім жыццем), якой – у адпаведнасці з тваіх слоў – нават не саромеўся на споведзі. Ці Ты задумваўся над тым, што адчувала твая дзяўчынка ў час Вашай сувязі, за якую таксама адказваеш? Ці ў яе жыцці ўсе гэта прайшло таксама проста, ці можа засталіся нейкія духоўныя раны? Я рады, што цяпер Ты знаходзішся ў шчаслівым шлюбе. А ці можаш так бесклапотна вызваліцца ад адносінаў, калі, напрыклад, узяць Твае адносіны з жонкай за перыяд двух гадоў перад вашым шлюбам? Ты павінен паразважаць над тым, што перыяд вашай падрыхтоўкі да шлюбу мог скончыцца па-іншаму.
Ці Твае адносіны да жонкі перад Вашым шлюбам былі такія глыбокія ад пачатку, калі Ты пішаш пра сувязі з іншымі дзяўчынкамі як пра натуральную з’яву? Ці Твае адносіны да тых дзяўчат таксама былі “глыбокія”? Калі так, то Ты не павінен так проста і ўпэўненна пра гэта думаць. Калі не, то як ты мог ўваходзіць з імі ў інтымныя адносіны? Ці ў сваім сучасным жыцці ты не зрабіў вынікаў, якія павінны заахвоціць цябе да таго, каб сур’ёзна падумаць аб сваім мінулым жыцці і не адкідваць традыцыйную навуку Касцёла ў гэтай справе, замяніўшы яе хуткім “пераваротам”.
Ведаю, што на многія пытанні, якія задаеш у сваім лісце, няма канкрэтных адказаў. Але ты ж тэолаг, які можа чытаць тэалагічныя кнігі. Існуюць не толькі кнігі мінулай тэалогіі, але і сучаснай. Вельмі шмат добрых кніг на гэтую тэму. Пазнай іх бліжэй, паглядзі, што там ёсць. Прааналізуй сваё жыццё, а затым праз вывучанае і свой жыццёвы вопыт убачыш канкрэтныя адказы на свае пытанні аб полавой маралі. Вынікі, якія табе дапамогуць дасягнуць гармоніі ў асабістым жыцці і ў працы з моладдзю ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Вынікі, якія дапамогуць прыняць тое, што ў маральнасці Касцёла на сёння сапраўды з’яўляецца абавязковым. Шкада, што толькі гэта магу Табе на твае пытанні і (што было бы неабходна) глыбокія напісаць. Але ў цябе ёсць розум, каб зразумець, што немагчыма ў адным лісце адказаць на твае пытанні.
З найлепшымі пажаданнямі для Цябе і Тваёй сям’і
Карл Ранэр