Сёння раніцой я пайшоў у краму, каб знайсці казаха, ахвотнага да размовы пра нацыянальную кухню. Там я пазнаёміўся з вельмі адкрытым чалавекам - Кадырбекам Гайсін. За плячамі ў яго была праца мясніка (касапшы), таму ён з радасцю згадзіўся распавесці мне пра "смакі і пахі" Казахстану.
Найбольш папулярным прадуктам у Казахстане было і застанецца мяса. Яно - аснова ежы, і заўсёды ўпрыгожвае абрус (дастархан), якім накрываюць стол. Стол звычайна квадратнай формы, 30-35 см. Усе ўдзельнікі сядаюць вакол дастархана. Па перыметры засцілаюцца курпача - лёгкія матрацы.
Вялікае месца аддаецца падрыхтоўцы і захаванню прадуктаў. Падчас забойства жывёліны, частка мяса захоўваецца на потым - яго соляць, вяляць, часам копцяць. Дэлікатэсы рыхтуюцца ў асноўным з конскага мяса.
Кадырбек смяецца з маёй рэакцыі - як мужчына можа ведаць дакладныя рэцэпты прыгатавання ежы? Ён кажа, што двух дзён можа не хапіць на тое, каб распавесці пра ўсё. На кухні ў казахаў завіхаюцца мужчыны. Яны гатуюць усё, акрамя печыва і малочных прадуктаў.
Мяса - на першым месцы. На другім - малако. Кісламалочная прадукцыя вельмі папулярная, бо яна добра захоўвалася ва ўмовах жыцця качэўніка. Хлеб - гэта ляпёшка. Печыва - баўрсакі. "Наконт салодкага я шмат сказаць не магу, гэта не маё", - смяецца мужчына.
Сярод напояў папулярнасцю цешыцца кумыс - малако кабылы, шубат - малако вярблюда і айран - мяшанкі малака каровы, казы і авечкі. Асаблівае месца займае гарбата. Самае цікавае - што ў Беларусі мы спачатку насыпаем заварку, потым кіпень, а потым малако (калі хтосьці любіць). Тут наадварот: малако, заварка, потым кіпень - паспрабуйце! Смак сапраўды адрозніваецца.
Посуд робіцца са скуры, дрэва, керамікі. У кожнай сям'і ёсць казан, дзе рыхтуецца ежа. "Наша кухня не спадабаецца вегетарыянцам. Мяса - гэта асноўны прадукт. У нашай кухні няма гародніны, толькі цыбуля і розныя травы".
З цеста рыхтуюць лапшу для бешбармак - найсмачнешая ежа, у перакладзе "пяць пальцаў". Народы Паўднёвай Азіі ядуць палачкамі, казахі - пальцамі, а яны - вілкамі і лыжкамі. Да гэтага часу ў нацыянальнай традыцыі ўзбекі, казахі, кіргізы, таджыкі, - усе стараюцца есці рукамі.
Спадар Кадырбек даў мне шмат рэцэптаў, пры гэтым запрасіўшы мяне да сябе. Сказаў, што прыгатуе для мяне нешта асаблівае, каб я завёз рэцэпт да сябе на Радзіму. Гасціннасць - важная рыса ўсіх казахаў.
Наша кухарка - спадарыня Разалія, якая ўжо не першы год працуе ў парафіі св. Антонія ў Какчэтаве, таксама дае нам магчымасць паспрабаваць і пазнаёміцца з кухняй Казахстану. Яна смяецца, кажучы, што не пакінула галодным яшчэ ні аднаго місіянера.
кл. Анджэй Ганчар