Казахстан - край бясконцага стэпу і неверагодна прыгожых краявідаў. Кожны, чыя нага стане на гэту зямлю, здзіўляецца яе прасторам, традыцыям і людзям. Прапануем Вашай увазе рэпартаж, які распавядае пра асоб, якіх у савецкія часы вывезлі сюды, каб...паміраць.
Ганна Бялас
Прывезлі нас у 1936 годзе. Выкінулі ў стэпе. Памятаю, што было вельмі холадна. Забралі нас разам з двума малымі дзецьмі. Сказалі, што мы кулакі.
Там, ва Украіне, калі жывыя яшчэ былі мае бацькі, бабуля, дзед, то добра нам жылося. У нас была ўласная зямля, гаспадарства, - словам, усяго нам хапала. Калі нас пазней ліквідавалі, забіралі ўсё. Цяжка было. Забралі кароў, усю хатнюю жывёлу, нічога не пакінулі. Нават наш дом прадалі.
Першы год, як мы сюды прыехалі, было вельмі цяжка. Не тое, каб не было чаго есці, - у нас проста нічога не было. А што мы маглі ўзяць з Украіны? Нічога, акрамя адной валізкі.
26 верасня нас прывезлі ўночы.
-Дзе нам жыць?
-Вось тут, у юрце.
Мы пайшлі. А там не было ні вокнаў, ні дзвярэй, але толькі сцены з гліны.
Прывязлі ж нас у поле, а там голад і холад. Вельмі шмат малых дзетак тады памерла. Пазней, на зіму, забралі нас у зямлянкі. Днём усіх ганялі на працу, толькі малеча заставалася ў “хаце”. Там такая трава расла, мы яе збіралі і елі.
Пэўна, тут быў нейкі цуд. Калі б не гэты цуд, мы б не выжылі. У стэпе была вада, і ніхто не ведаў, адкуль яна ўзялася і адкуль ляцела да нас. Пазней паявіліся рыбы, і таксама ніхто не ведаў, адкуль. Мы малымі дзецьмі бегалі і лавілі рыбу, бо іх выкідвала на бераг, нам трэба было толькі лапаць. Вось рыба нас і выкарміла, мы елі і салёную, і свежую, і смажаную. Вось гэта ўсяго толькі і елі. А ноччу маліліся, каб Бог даў нам тут выжыць, каб нам дапамог…І сталася так, што возера напоўнілася і было што есці.
***
Было гэта ў 1941 годзе. Цяпер на беразе гэтага возера стаіць фігура Маці Божай з рыбамі ў сецях, якую асвяціў Ян Павел ІІ у Познані. Пазней фігуру прывезлі ў Казахстан у памяць аб цудзе. Цяпер тут знаходзіцца санктуарый Маці Божай Каралевы Супакою.
Станіслава Галаўская
Мне было ўжо сем год, калі я з бацькамі прыехала. У нас была вялікая сям’я – 12 дзяцей. Калі мы прыехалі, тут была камендатура, нам нават нельга было пайсці ў іншую вёску. Быў голад, хваробы. Людзі гінулі.
Усе стараліся выжыць, але ўсе таксама разумелі: нас прывязлі сюды, каб мы памерлі. Мая сяброўка распавядала, што ёй было дзесяць гадоў, калі яе мама замерзла. Яна проста пайшла ў стэп па дровы і не вярнулася. А тата быў асуджаны і сядзеў за кратамі. Так яна адна і засталася, хадзіла да людзей, глядзела за іх дзецьмі за кавалачак хлеба. Так і вырасла.
Было цяжка, але ў людзей былі сілы станавіцца на калені і маліцца. Мы хаваліся, бо гэта было забаронена. За тое, што ў людзей знаходзілі крыжыкі, расстрэльвалі.
***
Усе з павагай кажуць пра казахаў. Людзей прывозілі, выкідвалі ў стэпе, які быў падзелены на кропкі. Казахі дапамагалі не толькі ежай, але таксама і адзеннем. Некаторыя кажуць, што аддавалі нават апошняе. Засталося вельмі мала людзей, якія былі рэпрэсаваныя. Жывуць іх дзеці, ўнукі і праўнукі, яны з гонарам распавядаюць пра сваіх продкаў, якім выпала такая горкая доля.
Верш Галіны Галінскай, які яны прысвяціла рэпрэсаваным:
Шел эшелон,чернело небо гарью
А в эшелоне немец и поляк
Чеченец и ингуш,кореец и татарин
И русский мужичок,клейменный как ,кулак,
Везли всех под конвоем строгим,
Не за вину,а просто так.
Мы тихо,молча приняли и их.
Чем мог нам помогал народ казахский,
Хотя и сами были голодны
Пиала чая,горстка курта,слово ласки
- Ценнее золота всё было в эти дни....
И выжили!!!Быть может половина
А может меньше,-кто тогда считал?
В стране считали уголь,древесину,
Завода,фабрики и плавили металл.
А люди! Ну, подумаешь,поляки
Или другие пусть себе живут
Где им приказано! Они-красивая и народа,
Вот и на фронт пока их не берут.
Для них труд армия,колхоз и слёзы
Голодных и оборванных детей
И круглосуточно тяжелая работа
От горя почерневших матерей.
Начальство-коменданты(чтоб не разбежались)
Он царь и бог над этими людьми
И двадцать лет ходили на отметки
По пропускам в село другое шли...
Ушли в небытие родные наши
И сами мы здесь 70 лет уже
И правнуки у нас,но боль не утихает
На фоне прошлых памятных побед.
Однако и теперь живут все наши сёла
А в сёлах мир и дружба средь людей
И перестроилась страна и родиной нам стала
Наш Казахстан -страна распаханных степей.
Среди народа в Казахстане дружба
Была и будет так - решил народ
И президент в послании народу
Наметил планы будущих высот
Гордимся мы, что Казахстан нам стал примером
Как надо в мире жить,работать и мечтать
И выполнять намеченные планы
И уважать народ. Прошлое не забывать.
Тэкст і фота: кл. Анджэй Ганчар