Skip to main content

Казахстанскі дзённік. Ліст чацвёрты

dsc06183Чарговы раз з намі на сувязі Казахстан. Нашы місіянеры, кл. Анджэй Ганчар і кл. Дзяніс Бразінскі, цяпер у Какчэтаве, дзе ўчора скончыліся рэкалекцыі для сем'яў. Прапаноўваем нашым чытачам пазнаёміцца са сведчаннем маладой сям'і, якая ў іх удзельнічала, а таксама паглядзець новыя здымкі цікавага Казахстану.

Хвала Езусу Хрысту!

Мы былі вельмі радасныя з той нагоды, што можам вось так лёгка размаўляць адзін з адным, абмяркоўваць глыбокія думкі. Кожны дзень Бог даваў нам сваю любоў, абдорваў нас сваёй міласэрнасцю, узмацняў веру ў нашых сэрцах праз Святога Духа.

Кожны дзень быў напоўнены шчасцем. Некаторыя з прысутных атрымоўвалі адказы на вельмі важныя пытанні. Хтосьці сведчыў аб уласнай сустрэчы з Езусам. Хтосьці ўзмацніў сваю веру. Ні для адной асобы гэтыя рэкалекцыі не прашлі побач, кожны ўзяў штосьці патрэбнае для сябе. 

Увогуле, мы ўпэўніліся ў тым, што ўсе мы - часткі аднаго цела. Таму што Госпад аб'яднаў нас усіх св. Духам. Мы сапраўды былі шчаслівыя падчас гэтых рэкалекцый.

Мы б хацелі пажадаць далейшага развіцца парафіі ў Какчэтаве, каб мы і далей маглі прыязджаць сюды і ўсе разам праслаўляць нашага Бога!

Сем'і з пар. Безаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны

P.S. Тое, што робяць гэтыя сем'і - неверагодна. Яны прыехалі за 1500 км, каб маліцца разам. Яны сапраўды шукаюць Бога, і адлегласць для іх - не праблема. Самай малодшай дзяўчынцы было 10 месяцаў. Прага Госпада ў людзей - гэта тое, што дадае мне сілы.

кл. Анджэй Ганчарdsc06183dsc06193dsc06199dsc06209dsc06210dsc06244dsc06312dsc06315dsc06322dsc 0203img 3829img 3872img 3932img 3935img 4019img 4059img 4065

Рэдагавана: 27 Ліпеня 2014