Skip to main content

Казахстанскі дзённік. Ліст другі

tt3kuvhr8vyУ суботу ў нас распачаліся рэкалекцыі для сем'яў, прыехала іх усяго толькі шэсць, і ўсе са сваімі дзеткамі. Пачатак дала св. Імша, падчас якой маладая пара стала мужам і жонкай і абавязалася кахаць да смерці. Гэта быў не першы шлюб, які я бачыў у сваім жыцці, але мяне агарнула вельмі вялікая радасць і шчасце ад таго, як яны перажывалі гэты момант.

Пасля св. Імшы мы ўсе разам сабраліся на вячэру. Мы вельмі шмат гаманілі, кожная сям'я распавядала пра сябе, нават трошкі пра свае ўнутраныя праблемы і цяжкасці. Адкрытасць людзей на іншых мяне прыемна здзіўляе.

 

ac8sghn4nm49bg0yb4mroy

Сем'і прыехалі "у поўным складзе", і гэта цудоўна, але дзяцей трэба было чымсьці заняць. За гэтую нялёгкую справу ўзяліся вясёлыя сёстры з В'етнама. Ім было ў радасць пабавіцца з дзеткамі, якія, дарэчы, сімпатыі да сясцёр таксама не хавалі.bu6e3gel9nordklp3pe0sc

Рэкалекцыі будуць працягвацца яшчэ да 25 ліпеня, план у нас прапрацаваны і зацверджаны: праца ў групах, сцэнкі, фільмы і разважанне над Словам Божым.udnnsjuni1q

Учора была першая нядзеля, якую мы перажылі ў Какчэтаве. Мы сустракаліся з парафіянамі, з людзьмі, бацькі якіх паходзяць са Смаргоні, ездзілі ў вёску Сімферопаль, дзе практычна ўсе - ўкраінцы. Нас чакаў вельмі цёплы прыём, людзі такія добрыя! Але яны мне сказалі, што я падобны да грузіна, таму я трошкі расчараваўся.8xexmwq6hoar83k8oalm3itt3kuvhr8vy2 0fnjwrkc7w

Св. Эўхарыстыя адбылася ў нармальным доме, дзе жывуць людзі. На св. Імшу сабралася 10 чалавек, а пасля яе мы засталіся ў тым самым доме, каб з'есці вячэру. Вельмі зручна.

Мы ўжо адчуваем сябе як дома. Усім прывітанне і...да наступнага ліста!

P.S. Я ўжо распавёў усім пра нашу старонку. Цяпер тут шмат хто ведае, што такое grodnensis.by.

кл. Анджэй Ганчар

Рэдагавана: 21 Ліпеня 2014