Сёлета ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Вместе в защиту жизни”. Гэта акцыя лічыцца прафілактычнай і адбываецца ва ўсіх гарадах з насельніцтвам большым за 100 тыс. жыхароў. На мінулым тыдні katolik-gomel.by паведаміў аб чарговым “тыдні без абортаў” гэтым разам у Гомелі.
Як паведаміла Святлана Сарока, галоўны акушэр Беларусі: “Гэта тыдзень цішыні, які дае жанчыне магчымасць добра падумаць і прыняць рашэнне”. “Тыдзень без абортаў” ужо адбыўся ў Полацку і Наваполацку, Лідзе, Пружанах (там нават два тыдні) і іншых. Акцыя таксама набыла пэўную дурную славу ў сувязі з паралельнымі паніжэннямі цэнаў на медыкаментозны аборт у Мінску і Дзяржынску і адпаведнай рэкламай. Традыцыйна раю пазнаёміцца са 103-ма каментарамі да навіны. Для роздуму таксама раю шэраг каментароў на Камсамолцы.
І напрыканцы, гэта ўжо для людзей з моцнай псіхікай, раю знойдзеную мною барацьбу за жыццё аднаго дзіцяці на doktora.by. Два гады таму падобная акцыя прайшла ў 50 гарадах Расіі. Нагадаю, што ў краіне-суседцы штогод забіваецца каля 1 мільёна дзяцей. Гэта адзін з найвышэйшых паказчыкаў у свеце.
Колькасць абортаў у Расіі ў 1990-2012 гг. Крыніца: Вікіпедыя.
“Тыдзень без абортаў” гучыць страшна. У сучасных беларускіх умовах гэта акцыя можа быць прынамсі чарговай магчымасцю зачапіцца за грамадскае меркаванне. Таму ўсім, хто ад чыстага сэрца спрабуе нешта такім чынам змяніць, памагай Бог!
Арцём Ткачук