У гэтыя дні ўсе размаўляюць пра алімпіяду. Можа і не ўсе, але большасць. Я ж адношуся да меншасці якая не глядзіць і не размаўляе пра перамогі ці паразы спратоўцаў, добрую ці дрэнную арганізацыю алімпіяды і сустрэчу кіраўніка РБ з Д.Домрачавай. Не, я не скептык, проста яксці гвалтоўна не хапае на ўсё гэта часу. Аднак сёння хацелася б менавіта паразмаўляць пра алімпіяду. Бо хоць я яе не гляджу, гэта ж не значыць што Алімпійскія гульні неважныя і нецікавыя.
Пачнем з негатыва. Хрысціянская супольнасць актыўна і бесперапынна крытыкуе арганізатараў за акцыю прафілактыкі СНІД AIDS Healthcare Foundation. Справа ў тым, што вышэйназваная арганізацыя займаецца папулярызацыяй ведаў пра СНІД і, як адна з формаў прапаганды, заахвочвае карыстацца прэзерватывамі. На сочынскую алімпіяду было выдзелена 100,8 тыс. дармовых “кандомаў”, у
пералічэнні выходзіць 35 штук на аднаго спартоўца. Заахвочваю да чытання артыкула газеты “Известия”, які распавядае пра прэзерватыўную гісторыю Алімпійскіх гульняў. Неабыякавы рэпартаж пра гэта тэлеканала “Дождь” тут. Што ж дадаць. Усе, як заўсёды, шукаюць найбольш лёгкага выйсця. Яшчэ больш негатыва тут. Думаю, што трэба быць свядомым усіх бакоў медалі.
Ну а што да пазітыўнасці алімпіяды, дык тут можна пісаць шмат. Тут столькі людской ахвярнасці і эмоцый, столькі спорту як змагання супраць сябе самога. Часам падаецца, што ўсё ўнутранае змаганне чалавека са сваімі слабасцямі адлюстроўваецца менавіта на алімпійскіх аб’ектах. Што да сведчанняў, якія мяне натхнілі, дык гэта дзве гісторыі залатых медалістаў з Польшчы і з Канады. Каміль Стох, перад тым, як скочыць і выйграць залаты медаль, удзельнічаў у св. Імшы. Прачытаў другое чытанне, узяў медалік Маці Божай. Але самае галоўнае, што гэты чалавек так жыве. Гэта не разавая акцыя “як трывога, то да Бога”. Другі ж залаты медаліст – Аляксандр Білода. Гісторыя, калі той пасля таго, як перамог, выцягнуў свайго брата хворага на ДЦП на трасу і разам з ім святкаваў. Пасля гэтага ўсяму свету стала вядомай гісторыя гэтых двух братоў. Аповед уражвае. Увага ўсім чуллівым людзям! Артыкул можа выклікаць слёзы!
Зразумела, папа таксама ўзгадваў пра Сочы, аднак якой-кольвечы адозвы да спартоўцаў не пісаў. Патрыярх Кірыл асабіста наведаў алімпійскія аб’екты. Цікава, што ў Сочы была пабудавана таксама “Алімпійская” царква, якая была асвечана за 5 дзён да спаборніцтваў. Там расійская зборная атрымала блаславенства. Дарэчы беларуская дэлегацыя (разам з украінскай і малдоўскай) таксама ўдзельнічала ў гэтым спатканні.
Што ж, няхай перамогуць мацнейшыя. І няхай добрых сведчанняў будзе больш, чым непрыемных. Усім добрых навінаў!
Напрыканцы, хвілінка смеху для ўсіх!
Арцём Ткачук