Skip to main content

Радасць cв. Яна Паўла ІІ

Кананізацыя благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ адбылася ўчора. Няхай нас суправаджае радасць і ўсмешка, якія былі неадлучнай часткай пантыфікату Святога Айца.

 

095025930

  • Ад пэўнага часу станам здароўя Яна Паўла ІІ пачалі цікавіцца медыя. Кожная плётка там знаходзілася. Папа, у сваю чаргу, калі яго пыталі пра здароўе, адказваў: “Не ведаю, я яшчэ не паспеў прачытаць ранішняй прэсы”.

 095701457

Крыніца: www.polskieradio.pl

 

  • Адзін з ватыканскіх пралатаў хацеў навучыцца польскай мовы. Навука ж была такая хуткая, што, калі ён хацеў пахваліцца новымі ўменнямі перад Святым Айцом, штосьці наблытаў і замест: “Як сябе пачувае папа”, сказаў: “Як сябе пачувае сабачка?”.
  • Папа паглядзеў на яго ашаломлены, пасля чаго адказаў: “Гаў гаў”.

 Jan-Paweł-II

Крыніца: www.ireneuszpolec.net

 

  • Падчас візіту ў адну з рымскіх парафій папа – маючы такі звычай – разпачаў размову з дзецьмі:
  • - Вы маладыя, а я ўжо стары, - сказаў Святы Айцец.
  • - Не, ты не стары! - голасна запратэставалі дзеці.
  • - Так, але калі я з вамі, то я дзецінею, - рэплікаваў папа.

 galeria we dwoje 9 

Крыніца: polki.pl

 

  • - Падчас першай паездкі ў ЗША папа спаткаўся з сям’ёй прэзідэнта Джыммі Картэра. Пяцігадовая, тады, унучка прэзідэнта, маючы праблемы з вымаўленнем прывітання, паўтарала ўвесь час:
  • - Яго Святасць, Яго Святасць.
  • Папа, бачучы гэта, хацеў дапамагчы дзяўчынцы, узяў яе на рукі і сказаў:
  • - Кажы на мяне "дзядзечка".

 cc69bb61981a2d932c53d28e2022b3e2 

Крыніца: plejada.onet.pl

 

  • Яцэк Москва, ватыканскі карэспандэнт Публічнага Тэлебачання, ўспамінае: “Некалькі гадоў таму пасля малітвы “Анёл Панскі ” Ян Павел ІІ прамаўляў, амаль крычучы. Адразу потым, падчас аудыенцыі ў апостальскім Палацы, Яцэк Москва папрасіў папу, каб ён дбаў аб сабе, бо яго ахрыпласць занепакоіла журналістаў:
  • - Гэта праз злосць, - апраўдваўся папа.
  • - А злосць прыгажосці шкодзіць, - дадаў адыходзячы.

 11

Крыніца: odkrywamswiat1.blogspot.com

 

  • Падчас прывітання ў Манахіум папа запытаўся ў мноства дзяцей, якія там прысутнічалі:
  • - Далі вам сёння выходны ў школе?
  • - Так! - крыкнулі з радасцю дзеці.
  • - Гэта значыць, што папа павінен часцей сюды прыязджаць.

 Jan-Paweł-II20

Крыніца: www.ireneuszpolec.net

 

  • Пад канец першай пілігрымкі на Радзіму, у чэрвені 1979 года, якую суправаджала спякота, папа сказаў, што яе першы эфект ужо відочны - загарэлі кардыналы, якія яго суправаджаюць.

 galeria we dwoje 11

Крыніца: polki.pl

 

  • Папа быў вельмі незадаволены тым, што яго возяць у шкляной клетцы. Гэтую ідэю бараніла адна полька, маючы магчымасць размовы з Янам Паўлам 2 у Кракаве.
  • - Гэтая клетка, аднак, памяншае рызыку, - тлумачыла яна
  • - Што мы можам зрабіць, што так баімся за Вашую Святасць...
  • - Я таксама, - усміхнуўся папа – непакоюся за сваю святасць.

 Jan-Paweł-II17

Крыніца: www.ireneuszpolec.net

 

  • У часе пілігрымкі Святога Айца на Радзіму, 22 чэрвеня 1983 года, адбылася бэатыфікацыя брата Альберта Хмялеўскага і айца Рафала Каліноўскага. Падчас цырымоніі ў кадзільніцы разгарэлася даволі вялікае полымя, з якім ніхто не мог справіцца. Урэшце папскі цырыманіял кс. Джон Мэгі з Ірландыі, дзьмухнуў так эфектыўна, што полымя згасла і з кадзільніцы пачаў выходзіць доўгачаканы дымок. Тады Святы Айцец, бяручы кадзідла, сказаў з пашанай аб сваім цырыманіяле: “Вось гэты мае дыханне!”.

 474753

Крыніца: klobuckfatima.cba.pl

 

  • Адным вечарам, калі Святы Айцец быў у клініцы пасля замаху на плошчы св. Пятра, ён выйшаў са свайго пакою ў пусты калідор. Разгледзеўся і сказаў: “Прыгожа, усе сабе пайшлі, а мяне пакінулі!”.

 Jan-Paweł-II9

Крыніца: www.ireneuszpolec.net

 

  • Айцец Ян Анджэй Клачкоўскі, дамініканін, запытаў калісці папу, ці адбудзецца запланаванае ў юбілейным 2000 годзе спатканне прадстаўнікоў трох вялікіх рэлігій:
  • - Ці на Гары Сінай з’явяцца хрысціяне, мусульмане і габрэі? – дапытваўся законнік.
  • - Ты не вумнічай, ты маліся! – адказаў святы Айцец.

 papież i koala

Крыніца: werka1612.blogspot.com

І на канец смешная графіка з facebook.com 

46566 4592370341727 1934345776 n

Крыніца гісторый: www.trojca.neostrada.pl

Падрыхтавала Кацярына Паўлоўская

Рэдагавана: 28 Красавік 2014