Ян Павел ІІ шмат увагі прысвяціў тэме экуменізму і міжрэлігійнаму дыялогу. Энцыклікі Slavorum Apostoli (выдадзеная ў 1985 г. з нагоды 1100 гадавіны смерці св. Мяфодзія) i Ut unum sint (25 траўня 1995 г.) з’яўляюцца доказам вышэйсказанага. Папа нястомна рэалізоўваў словы “Дарога экуменізму – дарога Касцёла”1.
Не існуе сапраўдны экуменізм без унутранага навяртання і аднаўлення мыслення (пар. „Unitatis redintegratio”, 6-7), без адкідвання забабонаў і падазрэнняў; экуменізм немагчымы, калі не вырачэмся словаў, меркаванняў, захаванняў, якія не адлюстроўваюць непрадузята і праўдзіва сітуацыю раздзеленых братоў, калі не будзе ў нас волі шанавання іншых, будавання ўзаемнага сяброўства, узмацнення братняй любові.2
Дарога экуменізму – дарога Касцёла.3
Хрыстос заклікае ўсіх сваіх вучняў да еднасці. Горача прагну аднавіць сёння гэты заклік, яшчэ раз абвясціць яго з моцай, прыпамінаючы, што сказаў у рымскім Калізеі ў Вялікую Пятніцу 1994 г. на заканчэнне развагі Крыжовага Шляху, на якім мы кіраваліся словамі майго шаноўнага брата Барталамея, экуменічнага патрыярха Канстантынопаля. Я тады сцвердзіў, што веруючыя ў Хрыста, аб’яднаныя ў наследванні мучанікаў, не могуць заставацца падзеленымі. Калі сапраўды хочуць эфектыўна супрацьпаставіцца імкненню свету да зруйнавання Таямніцы Адкуплення, мусяць разам вызнаваць тую самую праўду пра крыж. Крыж! Антыхрыссціянскі рух прагне паменшыць яго вартасць і пазбавіць яго значэння, адмаўляючы праўдзе, што ў ім ўкаранёна новае жыццё чалавека і сцвярджаючы, што крыж не стварае ніякіх перспектываў і не дае надзею: сцвярджаецца, што чалавек толькі зямная істота, якая павінна жыць, як быццам Бог не сінуе”.
(…) Сацыяльнае і культурнае жыццё стварае вялікія магчымасці экуменічнай супрацы. Усё больш хрысціяне становяцца ў адзін шэраг, каб бараніць людскую годнасць, пашыраць дабро і супакой, уносіць Евангельскія правілы ў супольнае жыццё, рабіць прысутным хрысціянскі дух у навуцы і мастацтве. Усё бліжэй супрацоўнічаюць, калі трэба заспакойваць патрэбы і лячыць раны нашай эпохі: голад, стыхійныя бедствы, сацыяльная несправядлівасць.
Гэтая супраца робіць лягчэйшым імкненне да еднасці. Дэкрэт аб экуменізме звяртаў увагу, што “веруючыя ў Хрыста лёгка могуць навучыцца, як можна ўзаемна лепей пазнаваць адзін аднаго і лепш цаніць і пракладваць дарогу да еднасці хрысціян”.
__________________________________________________________
1 З энцыклікі Ut unum sint. Аб экуменічнай дзейнасці, Рым 25 траўня 1995.
2 З энцыклікі Ut unum sint. Аб экуменічнай дзейнасці, Рым 25 траўня 1995.
3 З гаміліі падчас Святой Імшы ў Базыліцы св. Пятра ў прысутнасці патрыярха Тэактыста, Рым 13 кастрычніка 2002 г.
Ян Павел ІІ першы Пантыфік, які пераступіў парог мячэці. На здымку папа і сірыйсці муфцій Шэйх Ахмет Кафтаро ў мячэці Амаядаў ў Дамаску 6 траўня 2001 г.
Крыніца: gosc.pl
Ян Павел ІІ пад сцяной плачу ў Ерусаліме ў 2000 г.
Крыніца: tvp.pl
Падчас спаткання з мусульманамі ў Дар эс Салам (Танзанія). Верасень 1990 г.
Крыніца: Wiara.pl
Спатканне з духоўным кіраўніком буддыстаў Далай-Ламай у Нью Дэлі. 2 лютага 1986 г.
Крыніца: wp.pl
Сусветны дзень малітвы аб супакой. На спатканне ў Асыж прыбыло 47 дэлегацый, якія прадстаўлялі розныя хрысціянскія Касцёлы і 13 найвялікшых рэлігій свету. 27 кастрычніка 1986 г.
Крыніца: niedziela.pl
Сусветны дзень малітвы аб супакоі ў Асыжы.
Крыніца: wadowice.pl
Сусветны дзень малітвы аб супакой у Асыжы.
Крыніца: gosc.pl
Папа сярод правадыроў паўночнаамерыканскіх індзейцаў. Асыж, 27 кастрычніка 1986 г.
Крыніца: tygodnikpowszechny.pl
У рымскай сінагозе 13 красавіка 1986 г.
Крыніца: interia.pl
Падрыхтавала Кацярына Паўлоўская