Святар - гэта чалавек, які жыве самотна, каб іншыя не былі самотнымі (Ян Павел ІІ). Гісторыя кожнага святарскага паклікання, як і кожнага хрысціянскага паклікання, з’яўляецца гісторыяй невымоўнага дыялогу паміж Богам і чалавекам, паміж любоўю Бога, які прызывае, а свабодай чалавека, які з любоўю Яму адказвае.
Бог заўсёды прызывае сваіх святароў з разнастайных асяроддзяў людзкога і касцёльнага жыцця, якія непазбежна іх фармуюць і да якіх яны накіроўваюцца з паслугай Евангелля Хрыста.
Яно (святарства – аўт.) з’яўляецца асаблівым “міністэрыум” – “службай” у адносінах да супольнасці веруючых. Аднак яно не выходзіць з гэтай супольнасці, на яе, як быццам, заклік, як ад “дэлегацыі”. Яно з’яўляецца дарам для гэтай супольнасці, якая ідзе ад самаго Хрыста, з поўні Яго Святарства.
(...) Святарства патрабуе асаблівай непадзельнасці жыцця і службы. Менавіта гэтая непадзельнасць найглыбей акрэслівае нашую святраскую ідэнтычнасць. У ёй выражаецца адначасова наша вялікая годнасць - і прапарцыянальная да гэтай годнасці "дыспазіцыйнасць": пакорлівая гатоўнасць прымаць дары Святога Духа і адорваць іншых пладамі любові і супакою - адорванне іх гэтай упэўненнасцю ў веры, з якой выплывае глыбокае пачуццё сэнсу чалавечага існавання, а таксама здольнасць прапаведаваць хрысціянскія прынцыпы ў грамадстве.
Таму, што святарства нам даецца, каб мы няспынна служылі іншым, як гэта рабіў Хрыстос, нельга адмовіцца ад Яго па прычыне розных цяжкасцей і праблем. Як і Апосталы, мы пакінулі ўсё, каб пайсці за Хрыстом і выстаяць з Ім, таксама праз крыж.
(...) Тыя, хто намагаецца секулярызаваць святраскае жыццё, хто падтрымлівае розныя яго праявы, пакінуць нас у супакоі і з поўнай упэўненасцю, тады, калі мы паддадзімся спакусе. Тады, калі не будзем ужо патрэбныя і папулярныя. Наша эпоха характэрызуецца рознымі формамі “маніпуляцыі”, “інструменталізацыі” чалавека. Мы не можам паддацца аніводнай з іх. У рэшце рэшт, людзям заўсёды будзе патрэбны святар, які ўсведамляе поўны сэнс свайго святраства: святар, які глыбока верыць, які адважна вызнае, які моліцца, які з перакананнем навучае, які служыць, які рэалізоўвае ў жыцці праграму васьмі дабраславенстваў, які ўмее безкарысліва любіць, які з’яўляецца блізкім для ўсіх – а асабліва для тых, хто мае найбольшую патрэбу.
Будзьце шчаслівыя і ганарыцеся тым, што вы з’яўляецеся святарамі.
_______________________________________________________
Пасланне на XVI сусветны дзень малітвы аб пакліканнях, 1979.
Фрагмент паслясінадальнай апостальскай адгартацыіPastorem Dabo Vobis, 1992.
Фрагмент ліста да святароў на Вялікі чацвер1979.
Словы з прамовы падчас шостай апостальскай пілігрымкі Яна Паўла ІІ, Парыж 30 мая 1980.
Падрыхтавала Кацярына Паўлоўская