Skip to main content

Малітва аб заступніцтве благаслаўлёнага Яна Паўла II

Благаслаўлёны Яне Паўле II, наш Заступнік!

Ты, сваім жыццём сведчыў аб вялікай любові да Бога і ўсіх людзей, ведучы нас шляхам Езуса і Марыі, праз замілаванне да абодвух, жадаючы дапамагчы іншым.

Праз любоў і вялікія пакуты, ахвяраваныя за бліжніх, кожны дзень мы набліжаемся да святасці.

У чаканні дару Тваёй Кананізацыі, мы хочам прасіць Цябе, Благаслаўлёны Яне Паўле II, аб Тваім Заступніцтве, вызнаючы, што праз Тваю веру, малітву і любоў, дапаможаш аднесці нашыя просьбы да Бога Усемагутнага.

Спадзяёмся на міласэрнасць Божую і сілу Тваёй малітвы. Мы хочам праз Езуса і Марыю, па Твайму прыкладу наблізіцца да Бога, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн

 

Рэдагавана: 20 Лютага 2014