Гэта быў цудоўны уік-энд. Мы групай у 6 чалавек вырашылі правесці некалькі дзён у незвычайным Мумбаі.
У першы дзень я прачнулася значна раней сваіх сяброў, каб навучыцца крыху арыентавацца ў гэтым вялікім горадзе. Неўзабаве набліжалася нядзеля, і я вырашыла даведацца, дзе я магу знайсці бліжэйшы касцёл. Вельмі ўсцешылася, калі аказалася, што месца, якое я шукаю, знаходзіцца ў 5-10 хвілінах пешшу ад нашага гатэля. Я вырашыла зазірнуць туды, каб памаліцца хвілінку.
Пасля кароткай рэфлексіі ў касцёле, я адправілася на прагулку ў Gateaway of India. Прыгожае месца, але вельмі люднае. Мясцовыя вельмі ўсцешыліся, калі ўбачылі мяне, і пачалі станавіцца ў чаргу, каб зрабіць са мной фотаздымак - эфект белага чалавека.
Калі вы знаходзіцеся ў Індыі, вы можаце адчуць сябе сапраўднай зоркай.
Так, у Мумбаі, мне сапраўды давялося адчуць гіганцкія памеры гэтага горада і няспынны гул яго шматлікага насельніцтва! Коркі былі не толькі на дарогах, але і на ходніках для пешаходаў. Напрыклад, каб паабедаць або павячэраць, трэба было стаяць у чарзе перад уваходам каля гадзіны!
Пасля вяртання ў гатэль я са сваімі спадарожнікамі вырашыла праехацца па гораду, каб пазнаёміцца са славутасцямі Мумбаі. У раскладзе мы мелі некалькі прыпынкаў. Мы наведалі найбуйнейшую і найстарэйшую ў Індыі пральню, дзе працуюць толькі людзі прыналежныя да касты, якая дае ім права да гэтай прафесіі.
Пасля мы накіраваліся да так званага цэнтра рыбалоўства ў Мумбаі, дзе заўсёды ёсць свежая рыба, якая ў далейшым ідзе на продаж.
Наступным прыпынкам быў дом-музей Махатма Гандзі, дзе можна было ўбачыць яго асабістыя рэчы і даведацца больш падрабязна пра галоўныя падзеі яго жыцця.
Я не магу не ўзгадаць пра тое, якое ўражанне пакінуў у мяне Чыгуначны вакзал, які з'яўляецца выдатным помнікам архітэктуры, пабудаваным падчас праўлення брытанцаў на індыйскай зямлі!
Нядзельнай раніцой я накіравалася у касцёл. На жаль, нягледзячы на абяцанні маіх сяброў, ніхто з іх не далучыўся да мяне.
Астатнюю частку дня мы прысвяцілі на пошукі сувеніраў і невялічкія пакупкі, а вечарам вырашылі пайсці на апошнюю ў нашай паездкі ўрачыстую вячэру.
Падрыхтавала Юлія Шкуда