Гэта было cамае доўгае наша падарожжа ... 24 гадзіны цягніком і 13 гадзін аўтобусам... Першае, чаго нам хацелася пасля прыбыцця на месца, быў не сон, не душ, але добры абед. Пасля абеду мы набраліcя крыху сіл, і, нягледзячы на позні час, пайшлі на бліжэйшы пляж, каб пры святле месяца палюбавацца пейзажам.
Першае маё ўражанне пасля назірання за прыгажосцю тутэйшых пейзажаў пры святле дня: я ў раі ... і ўсё гэта стварыў Бог… дасканалае, бездакорнае, некранутае... проста няма слоў.
Перад намі быў тыдзень адпачынку на пляжы ... гэта быў адпаведны час, каб прывесці ў лад свае думкі. Менавіта на Гоа я вырашыла пачаць сваё жыццё нанова. Прабачыць усе крыўды, змяніць сваё стаўленне да рэчаў, што вакол мяне. Я вырашыла паставіць перад сабой новыя мэты і ў канчатковым выніку адмовіцца ад мінулага, якое так часта ўмешвалася ў рэальнасць майго жыцця.
Мяне чакала яшчэ адзін сюрпрыз ... Гоа з'яўляецца найбольш хрысціянскім/каталіцкім штатам ва ўсёй Індыі! Тут паўсюль размешчаны касцёлы - маленькія, вялікія, усе зусім розныя. Вядома, я не магла не пацікавіцца імі!
На жаль, гэтае чыстае месца сапсавана чалавекам ... На кожным кроку тут можна сустрэць людзей, якія прапануюць наркотыкі... Час ад часу тут праводзяцца мерапрыемствы для аматараў музыкі транс. Па прычыне няведання мы трапілі як раз на такую вечарыну. Тое, што я там ўбачыла, мяне проста спалохала. Першы раз я назірала за такой шматлікай колькасцю людзей настолькі далёкіх ад сваёй свядомасці! Сваімі рухамі яны нагадвалі мне зомбі...калі вы не знаходзіцеся пад кайфам, як усе сабраныя там, задавальнення ад музыкі вы не атрымаеце. Мы не сталі доўга чакаць і пакінулі месца.
Яшчэ я заўважыла, што, нягледзячы на тое, што ў гэтым месцы пражываюць у асноўным хрысціяне, там можна было ўбачыць даволі шмат сатанінскіх знакаў, асабліва перавёрнутую пяціканцовую зорку ... У гэтыя моманты я адчувала, наколькі ўважлівым трэба быць, бо зло заўсёды чувае.
Будзьце пільнымі, не саромейцеся вашай веры і ўсяго, чаму вас вучыць касцёл і якім каштоўнасцям вас навучылі бацькі.
Наш свет вялікі, вы можаце быць вельмі далёка ад дома, але трэба заўсёды насіць у сэрцы ўласныя каштоўнасці і перакананні, таму што ў жыцці вы не раз сустрэнеце людзей, якія будуць намагацца пераканаць вас, што неабходна быць сучасным, што вашыя каштоўнасці з'яўляюцца састарэлымі ... мы хрысціяне, і мы павінны служыць прыклад усім астатнім і нясці любоў усім людзям, што вакол нас.
Падрыхтавала Юлія Шкуда