Skip to main content

Шоу ад памежнікаў і наведванне Залатога Храма

julia 1 of 4Хуткае рашэнне, пакупка білету, пакаванне валізкі і ў дарогу ! Мы вырушылі начным аўтобусам групай у 16 чалавек у Амрыкара, невялікі горад, якія знаходзіцца на поўначы Індыі, на мяжы з Пакістанам. Пасля 10-11-і гадзін падарожжа мы даехалі да месца. Мы пакінулі свае валізкі ў камеры захоўвання і пайшлі з’есць сняданак. Пасля прагулкі і абеду, мы размясціліся ў гатэлі, пакінулі там свае рэчы, узялі таксі і паехалі ….на мяжу з Пакістанам.

Гучыць небяспечна, але не было прычын хвалявацца. Пасля прыбыцця на месца, я заўважыла шматлікіх людзей, якія набліжаліся да гранічнага пункта. Але падарожжа было гэтага варта – нас чакала цудоўнае шоу ў выкананні індыйскіх і пакістанскіх памежнікаў. Гучная музыка, танцы дзяўчат, скандзіраванне, хто з’яўляецца лепшым - усё гэта выклікала дзіўнае пачуццё ... Я не магла паверыць, што ўсё гэта адбываецца на мяжы двух краін, бо сітуацыя на польска-беларускай мяжы цалкам адрозніваецца – усё вельмі афіцыйна і без шоу.

Пасля завяршэння прадстаўлення мы вярнуліся ў Амрыкара і накіраваліся ў Залаты Храм ... я з упэўненасцю магу сказаць, што ён выглядае як унікальны твор мастацтва ... пасля наведвання гэтага месца, я адчула незвычайны супакой дзесьці ў глыбіні маёй душы ... Адзінае, што бянтэжыла мяне, гэта тое, што хутка набліжаецца нядзеля, і я павінна знайсці касцёл. І атрымалася! Я знайшла яго.julia 2 of 4

Раніцай у нядзелю я накіравалася ў культавы будынак, і толькі пасля таго, як прыйшла на месца - зразумела, што гэта пратэстанцкі касцёл. Рэшту дня мы правялі купляючы сувеніры, некаторыя хацелі ўбачыць Залаты Храм пры дзённым святле – і мы вырушылі туды яшчэ раз. Скончылі мы наша падарожжа супольным абедам.julia 3 of 4

julia 4 of 4

У той жа дзень наша група вярнулася ў Газіабад (горад на захадзе Індыі).

Падсумоўваючы сваё першае падарожжа з індусамі, я хацела бы падкрэсліць, што гэта быў неверагодны час. Індусы адкрытыя, хуткія на дапамогу людзі, у якіх няма ані кроплі ганарлівасці. Гэтыя людзі часткова сваім менталітэтам нагадваюць мне беларусаў, якім уласціва упартая і плённая праца, якія шануюць намаганні сваіх бацькоў і заўсёды носяць у сэрцы думку аб тым, што трэба прыкладаць шмат старанняў, каб стаць сапраўдным гонарам для сваіх мамы і таты.

Падрыхтавала Юлія Шкуда

Рэдагавана: 02 Сакавіка 2015