Skip to main content

Падарожжа па Раджастане. Тыдзень другі

indiaII 2 of 7Пасля першага шоку і сінусаідальных эмоцый ўсё пачало вяртацца ў норму. Ужо пасля першага тыдня зразумела, што маё жыццё ніколі не будзе ўжо такім, якім яно было раней. Людзі, якіх я сустрэла на сваёй дарозе, моцна паўплывалі на мой светапогляд. Багатыя, бедныя, хворыя бяздомныя -  асабліва бяздомныя. Здзіўляе тое, што большая колькасць гэтых людзей не маюць самых неабходных сродкаў для жыцця, а надалей адчуваюць сябе шчаслівымі… Яны радуюццца і ўсміхаюцца.

Першае нашае падарожжа ў Раджастан. indiaII 3 of 7

Пасля вырашэння ўсіх неабходных фармальнасцяў на нашай вучэльні, разам з маімі сябрамі французамі вырашылі паехаць ў падарожжа па гарадам Раджастану: Джайпур, Пушкар і Джодхпур. Спачатку мы дабраліся да горада Нью Дэлі, у якім маглі арэндаваць бус, каб прадоўжыць нашае падарожжа. indiaII 4 of 7

6 гадзін у дарозе і нас вітае Джайпур. Гарод славіцца 11-кіламетровай крэпасцю на ўзвышшы гары (індыйская мініацюра кітайскай сцяны). У горадзе, акрамя звычайных жыхароў, можна сустрэць сланоў і малпаў. Наш гід папярэдзіў нас, што малпы ў Індыі даволі небяспечныя, таму што ... яны крадуць усё, што могуць знайсці ў кішэнях. Вось такія малыя і хітрыя стварэнні. indiaII 6 of 7

А якія прыгожыя краявіды адкрываюцца з крэпасці… Немагчыма апісаць словамі або перадаць з дапамогай здымкаў усё тое, што я бачыла сваімі вачыма... Проста запірае паветра ў грудзях. На наступны дзень мы паехалі ў Джодхпур - блакітны горад - тут усе дамы пафарбаваныя ў колер "Крышны". Вельмі прыемнае месца. indiaII 5 of 7

Чарговы дзень і новы горад – Пушкар. Эх, гэтае падарожжа было для мяне сумным, таму што гэта была нядзеля, і, я, на жаль, не магла дабрацца да касцёла, а ўсё таму, што група людзей, з якімі я паехала, не хацела пачакаць мяне 1 гадзіну. Я знайшла касцёл, даведалася калі пачынаецца Св. Імша, дамовілася з кіроўцам рыкшы, які мог мяне адвезці, але ўсё адно гэта не дапамагло.  indiaII 7 of 7

На перадзе нас чакала дзесяцігадзінннае падарожжа. Калі мы дабраліся да апошняга пункту нашай праграмы, выбраліся на шпацыр. Прыгожы горад, акружаны з усіх бакоў узгоркамі, у сярэдзіне возера і індуісцкія храмы вакол. Выдатныя краявіды пры ўзыходзе і захадзе. У гэтым месцы, найбольш як да гэтай пары, я сустрэла замежных турыстаў. indiaII 5 of 7

На досвітку наступнага дня мы вырушылі ў зваротны шлях у наш студэнцкі кампус.

Падрыхтавала Юлія Шкуда

 

Рэдагавана: 04 Лютага 2015