Фрагменты Пастырскага паслання Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на Год веры
КАНФЕРЭНЦЫЯ КАТАЛІЦКІХ БІСКУПАЎ У БЕЛАРУСІ
Дарагія браты і сёстры!
11 кастрычніка 2012 г. падчас XIII Звычайнага Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі для пераказу хрысціянскай веры, у 50-ю гадавіну пачатку Другога Ватыканскага Сабору і 20-ю гадавіну абвяшчэння Катэхізіса Каталіцкага Касцёла папа Бэнэдыкт XVI распачаў Год веры, які завершыцца ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 г.