Днём заснавання Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам лічыцца 24 кастрычніка 1833 г., калі Караліна Гэрхардзінгер (пазней Маці Тэрэза) і дзве яе сяброўкі пачалі супольнае манаскае жыццё ў Ноінбургу ў Баварыі.
Эпоха Асветы і Французская Рэвалюцыя стварылі новыя ўмовы, якія ў сваю чаргу выклікалі перамены грамадстве і ў дзейнасці Касцёла ў Германіі, што было прычынай паўстання адчувальных недахопаў ў сістэме выхавання і адукацыі. Закрыццё школы манаскай супольнасці сясцёр кананічак Нотр-Дам ў Рэгенсбургу прымусіла Караліну Герхардзінгер, вучаніцу гэтай школы, усвядоміць усю сур'ёзнасць паўсталай сітуацыі.
Паводле парады настаяцеля катэдры ў Рэгенсбургу, кс. Міхаіла Вітмана, Караліна атрымала адукацыю педагога і пачала выкладаць у парафіяльнай школе для дзяўчынак, у адным з раёнаў Рэгенсбурга. Пад апекай святара, Караліна ўсе больш распазнавала сваё пакліканне да манаства. Разам са святаром, яна клапацілася аб аднаўленні манаскага жыцця: намагалася вярнуць яму афіцыйны статус і палепшыць ўзровень жыцця, каб мець магчымасць прадастаўляць годнае выхаванне і адукацыю.
Кс. Міхаіл і Караліна былі ўпэўненыя, што духоўнае аздараўленне грамадства цалкам залежыць ад таго, якімі каштоўнасцямі ў сваім жыцці кіруецца сям'я. Згадзіўшыся, што тон сям'і надае маці, якая з'яўляецца першым выхаваўцам для сваіх дзяцей, святар і Караліна вырашылі прысвяціць сваю манаскую супольнасць выхаванню дзяўчынак. Асаблівай апекай яны ахінулі дзяўчынак з бедных сем'яў у невялікіх гарадах і вёсках.
Манаская дзейнасць
У першую чаргу школьныя сёстры Нотр-Дам прысвячаюць сваю службу выхаванню дзяцей: падтрымліваюць іх ва ўсіх пачынаннях, вучаць ва ўсёй паўнаце выкарыстоўваць свае магчымасці і памятаць аб рознабаковым развіцці, заахвочваюць да сэнсоўнага i творчага выкарыстання вольнага часу. Акрамя заняткаў з дзецьмі, манахіні заўсёды дапамагаюць тым, хто яе патрабуе: да жанчын, студэнтаў і працоўнай моладзі, бедных, старых і хворых.
Школьныя сёстры Нотр-Дам імкнуцца быць уважлівымі да жыццёвых перамен, каб паспець дастасавацца да новай рэчаіснасці і вызначыць, дзе існуе найбольшая патрэба.
Кангрэгацыя школьных сясцёр Нотр-Дам сёння
Маці Тэрэза заснавала манаскую супольнасць школьных сясцер Нотр-Дам на якары беднасці і даверыла яе развіццё апецы Маці Божай, заступніцтва якой хутка прынесла свой плён. Сёння школьныя сёстры Нотр-Дам з’яўляюцца міжнародным таварыствам, працуюць у 34 краінах свету і налічваюць каля 3,5 тысяч чалавек.
У Беларусі сёстры працуюць у Ваўкавыску (парафія св. Вацлава), ў Лідзе-Слабадзе (парафія Беззаганнага Зачацця Маці Божай) і ў Вялікай Бераставіцы (парафія Перамянення Госпада).
Кантакт да сясцёр: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Падрыхтавала с. Антонія