Друкаваць

prairie 679014 128031 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін святога Ігнацыя Лаёлы — заснавальніка ордэна езуітаў, да якога належыць таксама Папа Францішак.

Адзін з першых паплечнікаў святога Ігнацыя Лаёлы айцец Хэронімо Надаль успамінаў: «Ва ўсіх рэчах, учынках і размовах ён сузіраў Божую прысутнасць і духоўную рэальнасць, у выніку чаго і ў дзеянні быў сузіральным, кажучы, што Бога трэба знаходзіць ва ўсім».

У сваіх шматлікіх лістах святы Ігнацый часта і нястомна нагадваў сваім адрасатам «шукаць Бога ва ўсім». Заўважце, якія словы: «ва ўсім»! Калі было б магчыма напісаць яму цяпер аб сваіх клопатах, сумневах, просячы парады ў духоўным жыцці, то з вялікай верагоднасцю мы атрымалі б той самы наказ: шукаць і знаходзіць Бога ва ўсім. Але што гэта значыць у сённяшніх умовах?


Zrzut ekranu 2017 07 31 o 18.02.08


Пачнем, хіба што, з таго, ці ёсць у нас жаданне шукаць. Калі Бога хтосьці ўяўляе «дачэпным» суддзёй, ласкавы позірк якога яшчэ трэба заслужыць, то такі чалавек будзе баяцца знайсці Яго. Ды яшчэ ва ўсім! Куды ні павярніся — Ён тут!

Але Ігнацый кажа пра пошук сапраўднага Бога, а не пагрозлівых версій.

Тое ж можна аднесці і да залішне сентыментальных вобразаў Бога. Аднак менавіта з тым, што ёсць цяпер у нашай душы, у нашым жыцці і свеце, мы можам (але ж не — «павінны»!) шукаць Бога, а значыць рабіць высілак пошуку і распазнавання: у тым, што адбываецца, і праз тое, што раблю сам, я набліжаюся да Бога ці адыходжу?

Удзел у матэрыяльным свеце і ў духоўным, на думку святога, маюць аднолькавую каштоўнасць у вачах Бога, калі ў любы час нашыя дзеянні адпавядаюць Божай волі. Бог праслаўлены і тады, калі едзем на працу, і тады, калі гуляем з дзецьмі ці дапамагаем камусьці, і калі ўдзельнічаем разам з іншымі ў святой Імшы, і калі молімся ў цішыні ў сваім пакоі.

Што рабіць, калі тое, што даводзіцца рабіць у дадзены момант, зусім не адпавядае жаданню і нават, здаецца, супярэчыць таму, што, магчыма, Бог хоча ад нас? Кідаць адразу?


ocean sunset 1549556 640


Даволі шмат відаў дзейнасці выглядаюць нуднай руцінай, нявартай таго часу, які яна забірае. Каб дзень пры дні шукаць у гэтым Бога, сапраўды патрэбная цнота пакоры — як Божы дар і запрашэнне да супрацоўніцтва. Аднак сапраўдная пакора не мае нічога супольнага з маладушнасцю і апатыяй.

Можа, насамрэч тое настойлівае адчуванне, што я марную час і жыццё на непатрэбныя рэчы, паходзіць ад Бога, які мае для мяне лепшы план, і трэба толькі прыслухацца ўсур’ёз?

Майце жаданне знайсці Бога, сказаў бы Ігнацый, а не адчуваючы ў сабе жадання, маліцеся аб тым, каб Бог яго даў.

Не трэба доўга тлумачыць, што любы дар паходзіць з Крыніцы ўсіх ласкаў. Аднак нашая ўвага часам рассейваецца, і мы перастаём выразна бачыць нават атрыманае дабро, а значыць і дзякаваць Дарыцелю. А тым часам кожны ўчынак любові, які мы дасведчылі ад іншых ці зрабілі для кагосьці, не спадзеючыся на адплату і пахвалу, з’яўляецца адлюстраваннем Божай любові да нас і ўсяго стварэння.

Адна справа — шукаць Бога там, дзе мы выбіраем быць (з большай ці меншай ахвотай і матывацыяй), а зусім іншая — там, дзе мы не збіраліся апынуцца альбо меркавалі хутка вызваліцца, «перацярпець», як укол у дзяцінстве, ды ўсё ж вымушаны застацца ў непрыемных ці недарэчных сітуацыях, сэнс якіх незразумелы.


starry sky 1246272 640


Тут пошукі Бога даюцца цяжэй, патрабуюць большага высілку, які, тым не менш, дапамагае нам знайсці цвёрдую апору ў нявызначанасці і трывозе. Зноў гаворка ідзе пра цноту — цноту поўнага даверу Пану. У гэтым даверы вяртаецца (прынамсі, часткова) унутраны спакой, з якім лягчэй убачыць, які крок зрабіць далей, калі Ён ідзе побач у найгоршых выпрабаваннях.

Здараецца, мы шукаем Яго далёка. «Вобласць пошуку» і праўда неабмежаваная.

Але не варта забывацца, што Бог вельмі блізка да нас.

Думкі нашыя аблятаюць усю планету за імгненне, імкнуцца пранізаць цэлы Сусвет, але абставіны, у якіх праходзіць жыццё, даволі канкрэтныя. І пад шатром зорнага неба, і ў размове з чалавекам, з якім няма паразумення, матэрыяльная рэчаіснасць спалучана з духоўнай.

Паўсядзённасць і кола блізкіх людзей, поспехі і няўдачы, месцы, рашэнні, з якіх сатканыя дні — тут гатоўнасць «шукаць Бога ва ўсім» абяцае і большую яснасць мыслення, асветленую Божым натхненнем, і глыбейшую радасць сэрца, якое ва ўсім сустракае Свайго Стварыцеля і Збаўцу.

Кажуць, што аднойчы ў доме езуітаў у Рыме святы Ігнацый падмятаў калідор, калі малады кандыдат, які жадаў уступіць у Таварыства Езуса, спытаўся:

«Ойча Ігнацый, калі б вы ведалі, што праз пятнаццаць хвілін наступіць канец свету, што б вы зрабілі?»

Ігнацый, абапёршыся на мятлу, паглядзеў на маладога чалавека і адказаў: «Я б далей падмятаў калідор».

Няхай заступніцтва святога Ігнацыя Лаёлы ў ягоны святочны дзень натхняе ўсіх нас зважаць на духоўнае вымярэнне жыцця, працягваць распачатыя справы і імкнуцца знайсці Бога ва ўсім.

Паводле catholic.by