Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Набажэнствa за адзінства хрысціянаў прайшло ў гродзенскай катэдры

20 Студзеня 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 20 Студзеня 2020

ekumenizm 2419 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.

У малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, прынялі ўдзел прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў, Евангелічна-лютэранскай супольнасці, Царквы поўнага Евангелля “Жывое Слова” (пяцідзясятнікі).

Праваслаўную Царкву прадставіў протаіерэй Аляксандр Хомбак, настаяцель храма св. Лукі ў Гродне, Грэка-Каталіцкую Царкву – настаяцель парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне а. Андрэй Крот, Евангелічна-лютэранскyю супольнасць у Гродне – пастар Уладзімір Татарнікаў, Царквy поўнага Евангелля “Жывое Слова” – пастар Дзмітрый Малюкевіч.

На пачатку набажэнства біскуп Кашкевіч заклікаў вернікаў да супольнай малітвы, каб “панавала еднасць паміж усімі вучнямі Хрыста”. Іерарх нагадаў, што ўсе хрысціяне належаць да адзінай сям’і Божых дзяцей, якія імкнуцца да збаўлення.

ekumenizm 31

У ходзе набажэнства з кароткай прамовай да ўдзельнікаў звярнуліся прадстаўнікі прысутных канфесій.

Айцец Аляксандр Хомбак з Праваслаўнай Царквы ў сваім слове казаў пра братэрства.

“У Евангеллі мы часта сустракаем слова “брат”. Згодна з вучэннем, братам мы павінны лічыць кожнага, хто прыходзіць у наша жыццё. І важна, каб з кожным з іх мы шукалі тое, што нас аб’ядноўвае, а не падзяляе”, – адзначыў святар. Ён падкрэсліў, што “толькі тады змогуць стаць сапраўднымі братамі ў Хрысце і разам ісці да агульнай мэты – дасягнення валадарства любові і дабра”.

Пастар Уладзімір Татарнікаў з Евангелічна-лютэранскай супольнасці адзначыў важнасць даверу Богу.

“Хрысціянскае адзінства стане магчымым у тым выпадку, калі будзе сыходзіць з усеагульнага даверу Пану. Пры гэтым адзінства ў Хрысце не патрабуе ахвяраваць сваёй ідэнтычнасцю. Яно толькі мае на ўвазе сумеснае служэнне бліжняму ў імя Найвышэйшага”, – сказаў пастар.

Пастар Дзмітрый Малюкевіч з Царквы поўнага Евангелля “Жывое Слова” нагадаў пра добрыя справы, якія павінны выконвацца з увагі да Езуса.

“Мы ведаем: добрыя ўчынкі – гэта добра. Але, нягледзячы на гэта, часта яны даюцца нам няпроста. Або ў адказ на іх мы сустракаем негатыўную рэакцыю”, – адзначыў пастар. Таму, дадаў ён, “наша адзінства мы павінны будаваць на добрых справах, учыненых з матыву любові да Хрыста і Яго ахвяры, чэрпаючы штодзённае натхненне з чытання Евангелля”.

Айцец Андрэй Крот з Грэка-Каталіцкай Царквы ў сваім выступленні звярнуў увагу на важнасць супольнага ўдзелу.

“Часта мы згодна з сумленнем следуем вучэнню Хрыста, стараемся рабіць добрыя ўчынкі, але пры гэтым канцэнтруемся выключна на сваёй парафіі, на ўласнай Царкве. У гэтым выпадку нам трэба толькі ўявіць, якіх памераў можа дасягнуць нашая дапамога бліжнім і які плён прынясе, калі будзе здзяйсняцца супольнымі намаганнямі”, – заўважыў ён.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч казаў пра тое, што трэба зрабіць першы крок да іншага чалавека, каб усталяваць дыялог.

“Калі мы першымі будзем рабіць крок у напрамку іншага чалавека, каб быць ласкавымі і адкрытымі, то будзем ствараць адпаведную прастору для дыялогу і прымірэння паміж намі”, – адзначыў іерарх.

Біскуп падкрэсліў, што ў Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў “мы супольна ўзносім нашыя просьбы да Бога, каб як мага больш хрысціянаў магло вызваліцца са сваёй маладушнасці і заўважыць надыходячага Хрыста, каб як мага больш клапаціліся пра свой уклад для справы духоўнага адзінства”.

ekumenizm 25

“А мы самі будзем жа, на ўзор добразычлівага і гасціннага Хрыста, будаваць у нашым горадзе добрыя ўзаемадносіны. Будаваць іх перш за ўсё ў нашых сем’ях, грамадстве, паміж нашымі хрысціянскімі супольнасцямі. Гэтага ўсім ад усяго сэрца жадаю і ў імя Хрыста да гэтага хачу вас яшчэ раз заклікаць”, – дадаў іерарх.

Усе прысутныя ў катэдральным касцёле, трымаючыся за рукі, прамовілі малітву “Ойча наш”, якой навучыў Езус Хрыстус, і перадалі адзін аднаму знак супакою, a прадстаўнікі хрысціянскіх супольнасцяў запалілі ад пасхала сімвалічныя свечкі. Запаленыя свечкі, як святло Хрыста, сталі сімвалам полымя, промні якога асвятляюць увесь свет.

На заканчэнне біскуп Кашкевіч падзякаваў усім за ўдзел у набажэнстве і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне.

ekumenizm_21 Download ekumenizm_21
ekumenizm_22 Download ekumenizm_22
ekumenizm_23 Download ekumenizm_23
ekumenizm_24 Download ekumenizm_24
ekumenizm_25 Download ekumenizm_25
ekumenizm_26 Download ekumenizm_26
ekumenizm_27 Download ekumenizm_27
ekumenizm_28 Download ekumenizm_28
ekumenizm_29 Download ekumenizm_29
ekumenizm_30 Download ekumenizm_30
ekumenizm_31 Download ekumenizm_31
ekumenizm_32 Download ekumenizm_32
ekumenizm_33 Download ekumenizm_33
ekumenizm_34 Download ekumenizm_34
ekumenizm_35 Download ekumenizm_35
ekumenizm_36 Download ekumenizm_36

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Ангеліна Марцішэўская

 

0
Створана 20 Студзеня 2020
Абноўлена 20 Студзеня 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя