Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Катэхетычная праца пачынаецца са спазнання выхаванцаў. Як стаць катэхетам і як выглядае адваротны бок катэхетычнай паслугі – у інтэрв’ю з кс. Андрэем Лішко, дактарантам Кёльнскага ўніверсітэта каталіцкага багаслоўя па катэхетыцы і рэлігійнай педагогіцы.
Выраб павінен мець “жывы” край. Гісторыя цесляра з Гродна, які даверыў сваю справу заступніцтву св. Юзафа рамесніка.
У чым заключаецца жыццёвая сіла чалавека? Пра вітальнасць і тое, як павысіць узровень унутранай энергіі, – разважае псіхолаг.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 28 красавіка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).