Многія людзі баяцца евангелізаваць, таму што яны лічаць, што ў іх няма тэалагічных або біблейскіх ведаў для гэтага, але абвяшчаць Евангелле - гэта не страшна. Гэта не павінна быць чымсьці такім, чаго б мы баяліся - гэта падман сатаны, які ўтрымлівае нас ад абвяшчэння Добрай Весткі.
Вось некалькі парадаў аб тым, як дзяліцца верай увесь год:
1. Ведайце сваю гісторыю ўзрастання ў веры. Гісторыі маюць сілу.
Езус ведаў гэта, таму Ён часта казаў прыпавесцямі. Ваша ўласная гісторыя, якая прывяла вас да веры ў Езуса - валодае рэальнай і моцнай сілай. Падумайце пра гэта і запішыце яе. Працэс запісу таго, як вы сустрэліся з Езусам, дапаможа вам успомніць, ачысціць ад лішняга і падрабязна распавесці вашу гісторыю. Гэта дапаможа вам усвядоміць тое, дзе б вы былі, калі б не прыйшлі да веры, і дзе былі б іншыя, калі б яны не знайшлі Яго прабачэння.
2. Маліцеся, каб Святы Дух дзейнічаў праз вас.
Гэта праўда, што мы не ідэальныя, і не ідэальна падкаваныя ведамі, але Добрая Вестка заключаецца ў тым, што мы і не павінны быць такімі. Нам дадзены цудоўны рэсурс - Святы Дух. Гэта і ёсць крыніца сілы і адвагі, якая робіць нас эфектыўнымі. Без дапамогі Святога Духа вы будзеце напалоханымі і непрадуктыўнымі.
3. Адносцеся па-сяброўску да няверуючых.
Адной з прычын, чаму евангелізацыя так палохае - гэта таму што хрысціяне думаюць, што яны павінны дзяліцца сваёй верай з абсалютна незнаёмымі людзьмі. Хоць нам і варта дзяліцца сваёй верай з кожным, таксама важна любіць тых, якія пакуль не вераць і сябраваць з імі. Калі вы пачынаеце сябраваць з тымі, хто не ведае Езуса, вы закладваеце падмурак даверу, што можа прывесці да магчымасці шчыра падзяліцца сваёй гісторыяй веры ў адпаведны час. У вас таксама з'яўляецца магчымасць паказаць сваю веру сваім жыццём, перш чым славесна гаварыць пра яе.
4. Прасіце Бога аб магчымасцях.
У Мацвея 7: 7 сказана: "Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам ". Калі вы шчырыя ў гэтай просьбе, Гасподзь не адмовіць вам. Ён адкрые дзверы для вас, каб вы маглі падзяліцца Яго любоўю.
Няма большай радасці для Бога, чым ведаць, што вы прывялі кагосьці да Езуса. Гэта не толькі ўказанне Хрыста, але таксама і самыя каштоўныя жыццёвыя дасягненні.
Ты можаш дапамагчы атрымаць вечнуе спадчыну, падзяліўшыся сваёй гісторыяй. Тое, што мы робім у гэтым жыцці, адлюстроўваецца і ў вечнасці, таму што тое, што не з’яўляецца вечным - то і адвечна бессэнсоўнае.
Добрая Вестка не толькі для таго, каб успамінаць пра яе раз у год. У евангеллі паводле Мацвея 28:19 гаворыцца: "Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца і Сына, і Духа Святога, навучаючы іх выконваць усё, што Я загадаў вам».
Гэты верш не кажа: "Ідзіце і рабіце вучняў толькі на Вялікдзень, калі лёгка казаць пра Езуса". Хутчэй, гэта пастаяннае ўказанне дзяліцца нашай верай увесь год. Велікодны перыяд хутка скончыцца, але гэта не значыць, што мы не павінны абвяшчаць і святкаваць ахвяру нашага Збаўцы, які аддаў Сябе за кожнага чалавека на зямлі. Я евангеліст на пастаянным служэнні, але, у сутнасці, і вы таксама. Па вызначэнні, евангеліст - гэта «той, хто прыносіць Добрую Вестку". Таму мы ўсе называемся і можам быць евангелістамі.
Твая гісторыя - гэта Яго гісторыя.
Аўтар Jay Lowder
Паводле charismamag.com