Аднойчы, вы будзеце стаяць перад Богам і Ён будзе ацэньваць вашу вернасць. Ён зверне ўвагу на сем розных аспектаў вашага жыцця, каб судзіць аб вашай вернасці. Я дам вам адну падказку для вашага фінальнага экзамену.
Шлях 1. Ці ёсць у вас правільныя мэты?
Верны чалавек ведае, што важна ў жыцці, а што не. Верны чалавек ведае, як рацыянальна выкарыстоўваць дадзенае яму жыццё. Верны чалавек дае справаздачу ў сваім жыцці. Верны чалавек адрознівае важнае ад малаважнага.
У Прып. 28:20 напісана: «Верны чалавек багаты на дабраславенні, а хто спяшаецца разбагацець, той не застанецца без пакарання». Гэты верш супрацьпастаўляе вернасці жаданне хутка разбагацець. Тут не гаворыцца аб заробку. Тут гаворыцца аб неабходнасці паняццяў, што ў жыцці ёсць нешта большае, чым назапашванне матэрыяльных рэчаў. Біблія вучыць, што мы павінны жыць у гэтым матэрыялістычным свеце як рыба, якая плыве супраць плыні. Вернасць даказваецца нашай адмовай прымаць каштоўнасці сістэмы, якая абвяшчае, што «усемагутны даляр» - гэта мэта нумар 1 у нашым жыцці. Вернасць часта пацвярджаецца тым, што чалавек выбірае менш затратны лад жыцця каб вызваліць час для служэння Богу і бліжнім.
Шлях 2. Ці вас турбуюць інтарэсы іншых людзей?
Другі крытэрый, па якім Бог будзе ацэньваць нашу вернасць - гэта нашае стаўленне да патрэб іншых людзей. Ці мы клапаціліся аб адносінах іншых людзей, а не толькі аб сваіх адносінах?
Вернасць плыве супраць плыні сучаснай культуры, якая задае пытанні: «Што тут ёсць для мяне? Якія мае патрэбы, амбіцыі, мае жаданні, мае мэты, мой боль, мае каштоўнасці, мой прыбытак, мая выгада?» Але Бог кажа, што наша вернасць выяўляецца ў нашай накіраванасці на іншых, калі мы раздзяляем сваё жыццё з іншымі, канцэнтруючыся на патрэбах людзей, а не толькі на сваіх.
Шлях 3. Ці даеце вы добры прыклад няверуючым?
Іншымі словамі, ацэнкай вернасці служыць якасць вашага сведчання перад знешнім светам. Біблія вучыць, што хрысціянін павінен быць «бездакорным» у грамадстве і мець добрую рэпутацыю, не толькі сярод вернікаў, але і сярод няверуючых. Калі Бог будзе ацэньваць вашу вернасць, Ён не будзе глядзець на вашае красамоўства, Яго будзе цікавіць вашае стаўленне да кожнага чалавека.
Шлях 4. Ці выконваеце вы свае абяцанні?
Калі Бог будзе ацэньваць вашу вернасць, Ён ўзгадае ўсе вашыя абяцанні. Прып. 20:25 абвяшчае: "Пастка для чалавека - паспешліва складаць прысягу, і пасля выракацца абяцання». Нашмат лягчэй залезці ў даўгі, чым расплаціцца з даўгамі (што з'яўляецца абяцаннем вярнуць грошы). Лягчэй пачаць адносіны, чым скончыць іх. Лягчэй напісаць расклад, чым жыць па ім. Але Біблія кажа, што «калі сказаў, дык зрабі», выконваючы свае абяцанні. Прычына №1 для крыўд і абурэнняў - гэта невыкананне абяцанняў.
Шлях 5. Ці развіваеце вы Богам дадзеныя дары?
Біблія робіць вялікі націск на выкарыстанне дароў і талентаў, якія Бог нам даў. Бог зрабіў укладанне ў вашае жыццё і чакае аддачы. 1 Пёт. 4:10 кажа: «Служыце адзін аднаму, кожны тым дарам, які хто атрымаў, як добрыя раздаўцы разнастайнай ласкі Божай". Заўважце, тут гаворыцца, што калі вы не карыстаецеся вашымі духоўнымі дарамі, вы становіцеся нявернымі. Вернасць грунтуецца на падмурку: што мы робім з тым, што атрымалі.
Шлях 6. Ці выконваеце вы Божыя запаведзі?
У 1 Царстваў 02:35 Бог кажа: «І пастаўлю сабе святара вернага», і падкрэслівае - «ён будзе рабіць па сэрцы Маім і па душы Маёй». Бог вызначае вернасць як «паслухмянасць запаведзям Хрыста». Мы можам быць таленавітымі лідэрамі і аратарамі, але непаслухмяннасць дыскваліфікуе нас з разраду вернікаў па Божаму азначэнню. Гэта проста, але вельмі важна.
Шлях 7. Ці перадайце вы свае веды іншым?
Біблія шмат вучыць аб прынцыпе памнажэння. Вы павінны перадаць тое, што прынялі, іншым, і гэтак далей. Ніхто з нас не быў бы сёння ў святыні, калі б не вернасць мужчын і жанчын на працягу 2000 гадоў Касцёла. Сёння мы навучаем, таму што адны верныя мужчыны пасвяцілі час і запісалі Пісанне, іншыя - захавалі Пісанне, а трэція пераклалі Пісанне на зразумелую для нас мову . Мы верым дзякуючы таму, што верныя людзі былі сведкамі і дзяліліся верай.
Калі Бог навучыў вас якой-небудзь духоўнай праўдзе, ваш абавязак - перадаць яе іншым.
Як жа мне стаць верным? Галатаў 5: 22-23 кажа: «А плод Духа - ёсць любоў, радасць, супакой, доўгацярплівасць, ласкавасць, дабрыня, вера (у некаторых перакладах вернасць), сціпласць, стрыманнасць. Супраць такіх няма закону».
Вернасць- гэта адзін з дзевяці дароў. Калі Дух Святы дзейнічае ў маім жыцці, я буду праяўляць вернасць. Як вы даведаецеся што вы напоўнены Духам? Якая прыкмета? Можа быць, нейкае эмацыйнае перажыванне? Не заўсёды. Вы можаце нешта эмацыянальна перажываць і пры гэтым не мець Духа. Якая прыкмета? Плод. Як я магу паказаць што напоўнены Духам? Я паказваю гэта, калі праяўляю вернасць у тым, што Бог чакае ад мяне.
Паводле МВ