Вашай ўвазе прадстаўляем працяг інтэрв’ю з с. Марыяй, манахіняй з супольнасці Сясцёр ад Анёлаў у Канстанціне (Польшча), якая распавяла пра ролю анёлаў у жыцці чалавека...
Вашай ўвазе прадстаўляем працяг інтэрв’ю з с. Марыяй, манахіняй з супольнасці Сясцёр ад Анёлаў у Канстанціне (Польшча), якая распавяла пра ролю анёлаў у жыцці чалавека.
Памятаю, калі я была малая, мне часта чыталі казкі, дзе анёлак і чарцянё штосьці падказваюць чалавеку. Ці таксама адбываецца і ў жыцці ?
Грэхападзенне некаторых анёлаў з’яўляецца праўдай, пра каторую нельга забываць. Д’ябал выкарыстоўвае нашыя слабасці і велізарныя веды, каб спакушаць і адварочваць нас ад Бога. Аднак няма такога сцвярджэння, што да кожнага чалавека прыстаўлены канкрэтны злы дух. Добры і паўшы анёл маюць такую ж самую духоўную натуру, але Анёл-Ахоўнік трывае ў сувязі з Богам, ад каторага чэрпае свае сілі і веды. Будучы ў блізкіх зносінах з добрым анёлам, лягчэй распазнаць яго натхненні і расшыфраваць пабуджэнні злога.
Я ўсё часцей заўважаю анёльскія матывы ў кніжках ці фільмах. Ці прыйшоў час на анёльскую моду ?
Так, анёлы сапраўды сталіся моднымі сёння. Але іх выкарыстоўваюць і псеўдарэлігіі, таму трэба адмаўляць вобраз анёла, якога часта прадстаўляюць як салодкага амура, эльфа з крыламі, ведзьму або ачалавечаную анёла – спакуслівага, неадназначнага, слабога. А гэта вельмі адрозніваецца ад Святога Пісання, дзе анёлы прадстаўляюцца ў выглядзе моцных духаў, у якіх няма нічога з матэрыі, якія служаць Богу, але багамі не з’яўляюцца, якія ўяўляюць сабой асобу, а не энергію.
Што адкзавае Сястра, калі хтосьці адмаўяле існаванне анёлаў ?
Я не ўтоваю, што тут патрэбна моцная вера. Але да шчасця не трэба верыць у існаванне анёла, каб мець яго каля сябе. Кожную нядзелю мы прызнаем веру ў анёлаў, калі гаворым, што верым у Бога – стварыцеля ўсяго бачнага і нябачнага. Існаванне анёлаў з’яўляецца дагматам веры. Іх існаванне пацвярджае Святое Пісанне, якое змяшчае шмат сведчанняў і анёльскіх інтэрвенцый.
Як можна распачаць свае адносіны з анёлам ?
Існуе шмат спосабаў. Я, калі зразумела, што мой анёл з’яўляецца асобай, вырашыла ўстанавіць з ім кнатакт: кожны вечар я ўяўляла, нібы ён сядае на мой ложак, і распавядала яму пра свой дзень - пра свае радасці і праблемы. Неўзабаве я заўважыла, што на працягу дня да мяне прыходзяць думкі, каб папрасіць анёла аб дапамозе – перад школьным тэстам, клаі спазняюся на аўтобус…Я пачала распазнаваць ягоныя натхненні і супрацоўнічаць з ім.
Якімі малітвамі можна маліцца праз заступніцтва анёлаў ?
Мы ведаем “Анёле Божы, дружа мой…”, адгаворваць каторую не павінны саромецца дарослыя, але варта пайсці далей. Я асабліва раю Каронку да Анёлаў-Ахонікаў, праз якую мы праслаўляем Бога прысутнага ў анёлах-ахоўніках усіх людзей. Малітва праслаўлення з’яўляецца малітвай сэрца, вызваляе ад страху і клопатаў, а з гэтай каронкай звязана абяцанне асаблівага супакою ва ўсіх адносінах. Я шматразова пераконвалася ў яе плённасці.
Ці мае Сястра свайго любімага анёла ?
Так, з арханёлаў – Міхаіл, мы маем такія самыя ініцыялы. Мяне прываблівае яго бясспрэчнасць у адносінах да Бога: “Хто ж як Бог”. А сярод анёлаў, канешне, мой Анёл Ахоўнік, таму што ён мой!
Раскажыце пра вашую супольнасць .
Супольнасць сясцёр ад анёлаў нядаўна адзначыла 125 гадоў! Узнікла яна ў часы расійскай акупацыі, пасля студзеньскага паўстання. Калі каталіцкі Касцёл адчуваў асаблівую патрэбу, Бог паклікаў нас да служэння Яму. Каб мы не прыцягваючы ўвагі да сябе ( без хабіту ), з анёльскай падтрымкай дапамагаючы зямным анёлам (святарам), умацоўвалі веру ў людзкіх сэрцах. Сёння мы спаўняем сваю місію у 10 краінах свету.
Паводле артыкула "Skrzydlata przyjaźń" з часопіса "Moja rodzina" за верасень 2014 г.
Йоанна Сверкуля