Вашай ўвазе прадстаўляем інтэрв’ю з с. Марыяй, манахіняй з супольнасці Сясцёр ад Анёлаў у Канстанціне (Польшча), якая распавяла пра ролю анёлаў у жыцці чалавека.
Ці можна ўбачыць анёла?
Так, можна. Толькі гэта не з’яўляецца абыдзеннай справай, а спецыяльнай ласкай, якую не кажды атрымоўвае. З другога боку я ўпэўнена, што анёлы дапамагаюць нам куды часцей, чым мы можам сабе гэта ўявіць.
Ці анёлы могуць прымаць чалавечае аблічча, каб дапамагаць нам ў паўсядзённым жыцці?
“Букваром” у гэтай справе з’яўляецца кніга Тобіі са Старога Запавету. Да галоўнага героя прыходзіць нехта, хто прадстаўляецца як Азарыя – далёкі родзіч. Гэты Азарыя разам з галоўным героем адпраўляецца ў падарожжа, у якім служыць яму добрай радай, нястомна дапамагае, а нават знаходзіць для яго жонку. І гэта працягваецца настолькі працягла, наколькі гэта патрэбна. Калі Азарыя выконвае сваю місію, ён прызнаецца, што з’яўялецца анёлам і кажа за ўсё дзякаваць Богу.
Як анёлы праяўляюць сабе ў Вашым манаскім жыцці?
Каб правільна зразумець гісторыі пра сустрэчы з анёламі, не можна абысціся без духа веры. Было ў маім жыцці некалькі такіх гісторый, і адной з іх я ахвотна падзялюся…Пэўнага дня давялося мне ехаць метро з вельмі цяжкай торбай. Я вельмі непакоілася наконт таго, як я гэты цяжар падыму і больш таго, як я яго дастаўлю ў патрэбнае месца. Раптам за маімі плячыма знайшоўся хтосьці і запатыўся, ці не патрэбна мне дапамога. Я была вельмі здзіўлена тым, што хтосьці апярэдзіў маю просьбу і сам прапанаваў дапамогу! Больш таго, чужынец увесь шлях нёс маю трорбу так, нібы яна была лёгкая як пярынка. Апроч гэтага я, ідучы без усялякага цяжару, не магла паспець за гэтым мужчынам, што таксама мяне здзівіла, бо звычайна гэта іншыя не паспяваюць за тым, каб ісці са мню нага ў ногу….
Відаць блізкасць анёлаў мы можам распазнаць толькі тады, калі яны ўжо адышлі. Я і сёння ўзгадваю гэты выпадак і ўпэўнена, што той мужчына выканаў для мяне функцыю анёла.
Ці кожны мае свайго анёла? А можа некаторыя людзі маюць іх па-некалькі?
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла навучае, што кожны з нас мае свайго Анёла-Ахоўніка ад моманту нараджання. Іншымі словамі тое, што кожны з нас мае свайго “Крылатага Сябра” з’яўляецца пэўным. Сведчанні святых таксама гавораць нам аб тым, што на час выконвання нейкай спецыяльнай місіі, Бог пасылае дадатковых анёлаў, каб яны дапамаглі чалавеку выканаць свае справы. Можна быць упэўненымі, што мы маем пры сабе іх столькі, колькі нам патрэбна.
Кім з’ўяляецца Анёл –Ахоўнік?
Анёл-Ахоўнік з’яўляецца створаным Богам чыстым духам, асобай з вольнай воляй і высокай інтэлігентнасцю. Яго галоўным заданнем з’яўляецца прывясці да збаўлення чалавека, якім ён апякуецца.
Ці анёл можа быць для чалавека сябрам?
Напэўна! Варта навязаць з ім сяброўства! Шмат таму доказаў і ў біяграфіях святых, і ў нашым навакольным асяроддзі. Справай анёла з’яўляецца быць пры нас, ахоўваць нас, падтрымліваць нас, але пакуль мы свядома не запросім яго да супрацоўніцтва, пакуль не пачнем звяртацца да яго і прасіць аб дапамозе, магчымасці яго дзеянняў будуць абмежаваныя нашай вольнай воляй. Анёлы не чытаюць нашых думак – іх чтыае толькі Госпад Бог. Таму калі мы хочам, каб Анёл прымаў удзел у нашым планах, мы павінны іх яму прадставіць і запрасіць яго да ўдзелу ў нашым жыцці.
Якія адносіны мае Сястра са сваім Анёлам-Ахоўнікам ?
Я ўжо некалькі гадоў сябрую з ім. Я шматразова звяртаюся да яго на працягу дня. Ён дапамагае мне ва ўсіх звычайных справах, такіх як выпечка, пошук месца для паркінга і знаходжанне згубленых рэчаў. Ён ходзіць са мною ў супермаркет і выдатна спраўляецца з заклінавалым замком. Таму варта заўсёды памятаць аб тым, што побач ёсць хтосьці, хто заўсёды дапаможа, калі толькі яго аб гэтым папросіць.
Паводле артыкула "Skrzydlata przyjaźń" з часопіса "Moja rodzina" за верасень 2014 г.
Йоанна Сверкуля