Скажыце, калі ласка, ці праўда тое, што, калі чалавек праваслаўнага веравызнання прыняў св. Камунію ў касцёле, то ён аўтаматычна становіцца каталіком? Марыя, 24 гады
Адказвае кс. Уладзіслаў Сурвіла
Не, гэта непраўда. Прыняцце св. Камунii ў касцёле не робiць чалавека праваслаўнага каталiком. Для таго, каб чалавеку праваслаўнага веравызнання стаць каталiком, трэба вызнаць веру перад каталіцкім святаром або вызнаць веру падчас споведзі.
З пашанай, кс. Уладзіслаў Сурвіла