Ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, 9 мая, у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці на святой Імшы быў удзелены сакрамэнт канфірмацыі.
Сакрамэнт удзяліў вернікам, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Каб падзяліць з канфірмаванымі гэтую вялікую радасць, у святыні прысутнічалі іх родныя і знаёмыя.
Парафіяне падзякавалі біскупу за яго пастырскае служэнне і запэўнілі, што будуць старацца стаць вернымі сведкамі Хрыста і кіравацца ў жыцці хрысціянскімі каштоўнасцямі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі