Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Калі адкрываюцца дзверы Божага Валадарства. Вялікдзень – гэта не заўсёды святочна ўбраныя кошыкі і багата накрыты стол. Што робіць перажыванне свята радасным і светлым для патрабуючых: хворых, самотных, вязняў?
Няма падзелу дзяцей на сваіх і чужых. Гісторыі сем’яў, якія ўзялі пад апеку прыёмных дзяцей і ў якіх узраслі пакліканні да службы Богу і людзям.
Інтарэсы мае і бліжняга: дзе залатая сярэдзіна? Пра тое, як балансіраваць паміж задавальненнем уласных патрэб і патрэб іншых, – разважае псіхолаг.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары “Слова Жыцця”!
Шукайце газету з 31 сакавіка ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).