28 сакавіка, у Вялікі чацвер, у парафіі Святой Сям’і ў Лідзе павялічылася супольнасць міністрантаў.
На Імшы Вячэры Пана ў шэрагі літургічнай службы алтара было прынята 11 чалавек. Пробашч парафіі кс. Руслан Мазан благаславіў комжы новых міністрантаў.
Хлопчыкі, якія сталі міністрантамі, рыхтаваліся да гэтага, удзельнічаючы ў літургічных катэхетычных занятках і святых Імшах. На Эўхарыстыі яны склалі абяцанні вернасці Хрысту, а таксама разам са сваімі бацькамі і іншымі парафіянамі падзякавалі Богу за магчымасць служыць ля Яго алтара.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі