У наступнай частцы біяграфіі Кароля Вайтылы прадстаўляем вам час, які пакінуў вялікі след у сэрцы будучага папы.
Нягледзячы на тое, што навучанне маладога Кароля было перарвана на пачатку другога года, яго сувязь з літаратурай і са словам на гэтым не скончылася. Ад кастрычніка 1939 года Кароль Вайтыла вечарамі спатыкаўся ў доме Юльюша Кудрыньскага (1921-1994, польскі празаік, тэатральны і фільмовы крытык, перкакладчык твораў з ангельскай, нямецкай і французскай моваў), дзе з сябрамі чыталі вялікую польскую літаратуру. З той групы 22 красавіка 1941 года ўтварыўся Рапсадычны тэатр (пачаткова Тэатр жывога слова), кіраўніком якога быў Мечыслаў Катлярчык (1908-1978, польскі тэатральны рэжысёр, актор, драматург, літаратурны крытык, педагог), вадавіцкі сябра Кароля1. Таксама малады Кароль падчас нямецкай акупацыі намагаўся перш шмат чытаць і пісаць. Менавіта ў гэты перыяд балі створаны яго першыя літаратурныя творы2.
Спатканні тэатру адбываліся ў вузкім коле знаёмых, запрошаных гасцей і асабліва зацікаўленых літаратурай. Захаванне тайнасці вакол тых тэатральных спатканняў было неадлучальным, інакш пагражалі нам усім жорсткія пакаранні з боку акупацыйных уладаў – найбольш верагоднай была вывазка ў канцэнтрацыйны лагер. Я павінен сказаць, што ўвесь гэты асаблівы тэатральны досвед запісаўся глыбока ў маёй памяці, хоць ад пэўнага моманту я ўсвядомліваў, што тэатр не быў маім пакліканнем3.
Кароль Вайтыла ўсведамляў небяспеку, але, нягледзячы на гэта, не спыніў сваёй тэатральнай дзейнасці, а таксама ўдзелу ў Жывым Ружанцы. Акрамя гэтага ён ўзяў удзел у дзейнасці арганізацыі, якая выратавала жыццё тысячы габрэяў.
Ад верасня малады Кароль разпачаў працу ў кар’еры каля Кракава. Год пазней перайшоў да ачышчальні вады ў фабрыцы соды. Каб абараніцца перад вывазкай на прымусовую працу ў Германію я пачаў працаваць фізічна ў кар’еры, звязаным з хімічнай фабрыкай Solvay4.
Гэты перыяд працы Ян Павел II у адным са сваіх інтэрв’ю назваў асаблівым дарам провіду Божага5. Ён пакінуў вялікі ўплыў ў фарміраванні будучага папы і паклаў пачатак шмат новым знаёмствам. Некаторыя з іх трывалі ў выглядзе перапіскі, калі ён быў ужо біскупам Рыму6. Я спатыкаўся штодзённа з людзьмі цяжкай працы, пазнаў іх асяроддзе, іх сем’і, іх зацікаўленасці, людзкую каштоўнасць і годнасць. Асабіста я дазнаў ад іх шмат зычлівасці. Яны ведалі, што я студэнт, і што, калі только дазволяць абставіны, хачу вярнуцца да навучання. (...) Не раздражняла іх тое, што я прыносіў у працу кніжкі.
(...) Я пасябраваў шмат з кім з працаўнікоў. Неаднойчы яна запрашалі мяне да сваіх дамоў. Ужо будучы святаром і біскупам я хрысціў іх дзяцей і ўнукаў, благаслаўляў і сужэнствы і праводзіў шмат чые пахаванні7. (...) Я пазнаў рэчаіснасць іх жыцця, глыбокае чалавецтва таго жыцця, не гледзячы на прыхільнасці і грахі, прыналежныя аднаму ці другому8.
(...) З таго часу таямніца чалавека ўвайшла ў поле маіх рэфлексій і я пачуў сябе нястрымана абавязаным таму, каб бараніць годнасць кожнага чалавека9.
Адзін з паэтычных твораў, які адлюстроўвае час парцы ў кар’еры:
Słuchaj, kiedy stuk młotów miarowy i tak bardzo swój
przenoszę wewnątrz ludzi, by badać siłę uderzeń –
słuchaj, prąd elektryczny kamienistą rozcina rzekę –
a we mnie narasta myśl, narasta dzień po dniu,
że cała wielkość tej pracy znajduje się wewnątrz człowieka.
Twarda, pęknięta dłoń inaczej młotem wzbiera,
inaczej się rozwiązuje w kamieniu ludzka myśl –
kiedy energie ludzkie oddzielisz od sił kamienia
i przetniesz w właściwym miejscu – tętnicę pełną krwi.
O, popatrz, jak można miłować w takim gruntownym gniewie,
który wpada w oddechy ludzi jak rzeka od wiatru pochyła,
i nie dochodzi do głosu, tylko struny wysokie zerwie –
przechodnie pierzchają do bram –
ktoś głosem ściszonym powiedział: to jednak jest wielka siła.
Nie lękaj się. Sprawy ludzkie szerokie mają brzegi.
Nie wolno ich w ciasnym łożysku więzić nazbyt długo.
Nie lękaj się. Sprawy ludzkie stoją od wieków
w Tym, na którego patrzysz poprzez młotów miarowy stukot10.
_______________________________________________________
1Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.
2Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.
3Dar i tajemnica, Kraków 1996.
4Dar i tajemnica, Kraków 1996.
5Nie lękajcie się, Rzym 1982.
6Dar i tajemnica, Kraków 1996.
7Dar i tajemnica, Kraków 1996.
8L’Osservatore Romano” 1981.
9Nauczanie społeczne, warszawa 1982.
10www.apostol.pl.
Крыніцы: "Jan Paweł II. Autobiografia" wybrala i sklalaJustyna Kiliańczyk Zięba; "Jan Paweł II nasz wielki święty" Małgorzata Pabis.
Падрыхтавала Кацярына Паўлоўская