Наступны фрагмент біяграфіі Кароля Вайтылы прысвечаны часу, які ён правёў на паланістыцы. Навуцы, якая не была доўгай, але пакінула шмат успамінаў і была вельмі змястоўнай.
“Я, асабіста, з цягам часу, бачу ўсё лепш,
як шмат я маю дзякуючы ўніверсітэту:
замілаванне да праўды, паказанне шляхоў яе пошуку”1.
Дня 3 траўня 1938 года Кароль Вайтыла прыняў сакрамант канфірмацыі. Некалькі дзён пазней – 14 траўня – здаў экзамен сталасці і летам перасяліўся разам з татам ў Кракаў2. “Кракаў я лічыў і да сёння з нязменным пачуццём лічу “маім” горадам” 3.
У гэтым самым годзе Кароль распачаў вывучаць польскую філалогію на факультэце філасофіі Ягелонскага ўніверсытэта. Аднак скончыў ён толькі першы курс, бо 1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. 6 лістапада гэтага ж года немцы зліквідавалі ўніверсітэт, вывозячы яго прафесараў у канцэнтрацыйны лагер у Заксенхаўзен4.
Гэта быў толькі пачатак універсітэцкага досведу Кароля. “Ягелонскаму Універсітэту ў Кракаве я вінен навучанне і першы досвед ўніверсітэцкі. Досвед гэты выціснуў у маёй свядомасці і ўсёй асабовасці глыбокія сляды на цэлае жыццё”5. Не гледзячы на тое, што малады Кароль навучаўся ўсяго год на польскай філалогіі, ён змог вынесці з таго кароткага часу навукі каштоўныя веды. “Адкрываючы слова праз літаратуразнаўчае ці моўнае навучанне, я не мог не прыблізіцца да таямніцы Слова – гэтага Слова, аб якім штодзённа гаворым у малітве Анёл Панскі: “І Слова стала целам, і пасялілася між намі” (Ян 1, 14). Пазней я зразумеў, што гэтае навучанне на паланістыцы прыгатавала ўва мне грунт для іншага напрамку зацікаўленасцяў і навучання: маю на ўвазе філасофію і тэалогію”6.
Ужо будучы папай ён будзе ўспамінаць: “Нашу глыбока запісаны ў маёй памяці гэты адзін год перадваеннага навучання: усё ўніверсітэцкае асяроддзе, прозвішчы вялікіх прафесараў, быць вучнем якіх я меў шчасце, твары калегаў, з якімі ў большасці мяне раздзялілі гады 1939-1945. (...) Хачу дадаць, што на гэтым гадавіку навучалася шмат літаратараў, паэтаў. Некаторыя з іх сёння (1979 год) з’яўляюцца вельмі вядомымі”7.
Малады Кароль пісаў таксама вершы. Падчас навукі на паланістыцы і некаторы час пасля ён наведваў спатканні літаратурнай групы і пісаў уласныя вершы. Першы томік яго твораў, якія пісаў яшчэ як быў вучням, а пасля ўжо студэнтам паланістыкі, меў назву “Рэнэсансавы псалтыр” і быў прысвечаны маме, Эміліі Вайтыле. Томік пабачыў свет ажно ў 1999 годзе, пасля згоды Яна Паўла.
Emilii, Matce mojej
Nad Twoją białą mogiłą
białe kwitną życia kwiaty –
– o, ileż lat to już było
bez Ciebie – duchu skrzydlaty –
Nad Twoją białą mogiłą,
od lat tylu już zamkniętą,
spokój krąży z dziwną siłą,
z siłą, jak śmierć – niepojętą.
Nad Twoją białą mogiłą
cisza jasna promienieje,
jakby w górę coś wznosiło,
jakby krzepiło nadzieję.
Nad Twoją białą mogiłą
klęknąłem ze swoim smutkiem –
o, jak to dawno już było –
jak się dziś zdaje malutkiem.
Nad Twoją białą mogiłą,
o Matko – zgasłe Kochanie –
me usta szeptały bezsiłą:
– Daj wieczne odpoczywanie –
__________________________________________
1Szósta podróż apostolska Jana Pawła II do Ojczyzny, Kraków 1997.
2Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.
3Jan Paweł II w Polsce 1979, 1983, 1987, Warszawa 1989.
4Jan Paweł II nasz wielki święty, Kraków 2013.
5Uniwersytety w nauczaniu Jana Pawła II, Warszawa 1999.
6Dar i tajemnica, Kraków 1996.
7Uniwersytety w nauczaniu Jana Pawła II, Warszawa 1999.
Крыніца: filmpolski.pl, merlin.pl
Падрыхтавала Кацярына Паўлоўская