Што гаварыў Святы Айцец аб святасці сям'і ў сваіх прамовах і гаміліях, можна даведацца з наступнага матэрыялу. Заахвочваем звярнуць вашу ўвагу.
“І прамовіў да іх: “Таму заставіць чалавек бацьку свайго і маці сваю і злучыцца са сваёю жонкай, і будуць дваіх адным целам” (Мц 19,5).
Сям’я – гэта шлях Касцёла. Сярод тых шматлікіх шляхоў сям’я з’яўляецца першым шляхам, і, з розных бакоў, найважнейшым. З’яўляецца агульным шляхам, у той сам момант шляхам асаблівым, адзіным і непаўторным, так як непаўторны кожны чалавек. Сям’я з’яўляецца тым шляхам, ад якога ён не можа адарвацца1.
Сям’я з’яўляецца першай і базавай школай грамадскай любові2.
Пакліканнем чалавечай асобы ёсць кахаць і быць каханай. (…) У ёй [сям’і] чалавек прымаецца безумоўна, без абавязку абгрунтавання сваёй прысутнасці. Чым больш хтосьці чуллівы і крохкі, тым пэўнейшы і мацнейшы становіцца, дзякуючы чуласці іншых. Там мы вучымся існаваць. Там паступова будуем нашу асабовасць. Таксама там адкрываем, што гэта не мы з’яўляемся цэнтрам сусвету; мы пазнаём глыбей іншых людзей, узбагачваючыся ўзаемна. Мы вучымся быць каханымі, кахаць бліжняга, кахаць сябе. Перажываем першыя спробы, канфлікты, цярпенне. Ці ж сям’я не з’яўляецца месцам, дзе любоў можа дасягнуць аж да “аддання свайго жыцця” за тых, каго кахаем, каб выкарыстаць словы самога Езуса. Таму яна падтрымлівае таго, хто перажывае шторм, вылечвае раны, яна таксама дазваляе пазнаць радасць, якая плыве з абавязковага панавання над сабой і праз добрыя адносіны з партнёрам і шчасце, вынікаючае з паяднання ў праўдзе. (…)
(…) Менавіта ў сям’і мы атрымліваем асабістую вольнасць і здольнасць меркавання, якія не дазваляюць нам упасць пад грамадзкім прэсам, неаднаразова згубным. Дзякуючы сталасці, развітай у хатнім асяроддзі, мы можам унесці пазітыўны ўклад у чалавечую і хрысціянскую гісторыю грамадства3.
Мы ведаем, што сям’я з’яўляецца першай і базавай чалавечай супольнасцю. З’яўляецца асяроддзем жыцця і асяроддзем любові. Жыццё цэлых грамадстваў, народаў, краін, Касцёла залежыць ад таго, ці сям’я сярод іх з’яўляецца сапраўдным асяроддзем жыцця і асяроддзем любові4.
(…) Сям’я паўстае тады, калі рэалізуе шлюбны запавет, які адкрывае сужэнцаў на пажыццёвую супольнасць любові і жыцця, дапаўняючыся спецыфічным спосабам праз нараджэнне нашчадкаў.
Сям’я, якая з любові дваіх бярэ пачатак, дзякуе запавету за сваю ўнутраную з’яднанасць, якую Хрыстос павысіў да ранга сакрамэнту. Свой характар супольнасці, больш, свае “камунійныя” уласцівасці сям’я чэрпае з гэтай базавай камуніі сужанцаў5.
____________________________________________
1List do rodzin, 1994.
2Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас марыйнага набажэнства, адпраўленага ў аэрапорце ў Мухоўцу, Катавіцэ 1983.
3Фрагмент гаміллі, прамоўленай у Маастрыхт, 14 мая 1985.
4Апэль Яснагорскі, Чанстахова 5 чэрвеня 1979.
5List do rodzin, 1994.
Падрыхтавала Кацярына Паўлоўская